Акцэнт на патрыятычным выхаванні

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Спе­цы­яль­ная прэ­мія за знач­ны ўклад у па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі і рэ­алі­за­цыю гра­мад­ска-ку­ль­тур­ных пра­ектаў уру­ча­на ка­лек­ты­ву ўста­но­вы ад­ука­цыі “Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў”. Сту­дэн­ты, вы­клад­чы­кі, су­пра­цоў­ні­кі, твор­чыя ка­лек­ты­вы ўні­вер­сі­тэ­та ця­гам мі­ну­ла­га го­да пры­ня­лі ўдзел у вя­лі­кіх твор­чых пра­ектах дзяр­жаў­на­га ўзроў­ню, рэ­алі­за­ва­лі гран­ты ў га­лі­не ку­ль­ту­ры, арга­ні­за­ва­лі і пра­вя­лі шэ­раг ад­мет­ных ку­ль­тур­на-мас­тац­кіх ме­рап­ры­емстваў.

/i/content/pi/cult/886/18772/29.jpgРас­каз­вае рэ­ктар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў На­тал­ля Кар­чэў­ская:

 Акцэнт зроб­ле­ны на па­тры­ятыч­ным вы­ха­ван­ні мо­ла­дзі. Мы ста­ра­лі­ся на­блі­зіць твор­чую дзей­насць на­шай уста­но­вы да рэ­аль­най пра­кты­кі, прад­эман­стра­ваць на­ву­чэн­цам, што яны за­пат­ра­ба­ва­ныя і на са­мых знач­ных ме­рап­ры­емствах на­шай дзяр­жа­вы, што іх ства­ра­ль­ная пра­ца ідзе на ка­рысць кра­іны. Ка­лек­тыў уні­вер­сі­тэ­та ўдзе­ль­ні­чаў у вя­лі­кай ко­ль­кас­ці пра­ектаў: мы не то­ль­кі ад­гу­ка­лі­ся на ўсе за­пра­шэн­ні, але і са­мі мно­гае іні­цы­ява­лі. Усё пе­ра­лі­чыць не­маг­чы­ма, але з са­мых знач­ных мож­на вы­лу­чыць удзел на­шых сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў у кан­цэр­це да Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду, у кан­цэр­це 9 мая на Плош­чы Пе­ра­мо­гі ў Мін­ску, у адзна­чэн­ні да­ты 80-год­дзя па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны… З на­шым удзе­лам быў пад­рых­та­ва­ны цэ­лы шэ­раг пра­ектаў да Дня не­за­леж­нас­ці, на­шы на­ву­чэн­цы бы­лі і ад­ной з асноў­ных твор­чых сіл у адзна­чэн­ні Дня на­род­на­га адзін­ства 17 ве­рас­ня.

Акра­мя та­го, ле­тась мы рэ­алі­за­ва­лі тры гран­ты Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у га­лі­не ку­ль­ту­ры, пра­вя­лі шэ­раг на­шых тра­ды­цый­ных ме­рап­ры­емстваў — та­кіх, на­прык­лад, як спра­ваз­дач­ныя кан­цэр­ты ка­фед­раў, але з тэ­ма­тыч­най скі­ра­ва­нас­цю да Го­да на­род­на­га адзін­ства і з вы­ха­дам да бо­льш шы­ро­кай пуб­лі­кі. Да ўдзе­лу ў кан­цэр­тах мы за­пра­ша­лі ка­лек­ты­вы не то­ль­кі на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та. На­прык­лад, у вес­на­вым кан­цэр­це ду­ха­вой му­зы­кі “Гу­чаць фан­фа­ры Бе­ла­ру­сі”, што пра­хо­дзіў у на­ноў ад­кры­тым Спар­тыў­на-ку­ль­тур­ным ком­плек­се БДУКМ, вы­сту­па­лі і прад­стаў­ні­кі на­шай ка­фед­ры ду­ха­вой му­зы­кі, і леп­шыя ду­ха­выя аркес­тры кра­іны, тан­ца­ва­ль­ныя і ха­ра­выя ка­лек­ты­вы. Мы ня­спын­на па­каз­ва­ем, што на­шы сту­дэн­ты, на­ша твор­чая мо­ладзь — та­ле­на­ві­тая і за­пат­ра­ба­ва­ная. Тут мож­на зга­даць і тое, што сту­дэн­ты Уні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў ста­лі асно­вай акцёр­скай тру­пы Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра.

Вы­со­кай прэ­мі­яй быў ацэ­не­ны ўвесь ком­плекс зроб­ле­на­га на­шым ка­лек­ты­вам — ма­гу сме­ла ска­заць, што ня­ма ні­вод­на­га бо­льш-менш знач­на­га пра­екта ў кра­іне, у якім сту­дэн­ты і су­пра­цоў­ні­кі ўні­вер­сі­тэ­та не пры­ма­лі б удзел. Не­сум­нен­на, адзна­ча­на і ра­бо­та на­ша­га ва­лан­цёр­ска­га клу­ба “СЛОН”, які ла­дзіць твор­чыя ме­рап­ры­емствы для дзя­цей у да­мах-інтэр­на­тах, для дзя­цей-сі­рот і дзя­цей інва­лі­даў, пра­цуе ў да­мах ве­тэ­ра­наў, вы­сту­пае для дзя­цей ва­еннас­лу­жа­чых. Акра­мя чыс­та на­ву­ча­ль­най, ва ўні­вер­сі­тэ­це вя­дзец­ца вя­лі­кая і ве­ль­мі раз­на­пла­на­вая ра­бо­та. У ёй за­дзей­ні­ча­ны сап­раў­ды ўвесь ка­лек­тыў на­шай уста­но­вы, і гэ­тая прэ­мія — на­ша агу­ль­ная ўзна­га­ро­да.