Cіла адзінства

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

За рэ­алі­за­цыю са­цы­яль­на знач­ных пра­ектаў, на­кі­ра­ва­ных на фар­мі­ра­ван­не гра­ма­дзян­скай са­ма­свя­до­мас­ці і ўма­ца­ван­не дзяр­жаў­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту, прэ­мію Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» атры­ма­ла гра­мад­скае аб’яднан­не «Па­тры­ёты Бе­ла­ру­сі». Су­пол­ка да­во­лі ма­ла­дая. Яна на­ра­дзі­ла­ся год та­му і па­спе­ла за­явіць пра ся­бе гуч­ны­мі акцы­ямі за не­за­леж­насць кра­іны і адзін­ства на­ро­да.

/i/content/pi/cult/886/18766/21.jpg— Уз­на­га­ро­да, ка­неч­не, ста­ла на­го­дай для ра­дас­ці за лю­дзей, ад­да­ных сва­ёй спра­ве. Ка­лі ро­біш не­шта на ду­шэў­ным уз­ды­ме, не ча­ка­еш ні­чо­га ўза­мен. Але та­кая вы­со­кая ацэн­ка за­ахвоч­вае да да­лей­шай дзей­нас­ці, — ка­жа на­мес­ні­ца стар­шы­ні аб’яднан­ня Ган­на Ха­ру­та. — На­шы акты­віс­ты пра­цу­юць на­ват у вы­хад­ныя і свя­ты. Пры­чы­на ў тым, што мы атры­ма­лі не­пры­емны імпу­льс у 2020 го­дзе і ве­ль­мі ба­ялі­ся стра­ціць лю­бі­мую кра­іну. Хва­лю­емся за яе лёс да­гэ­туль, та­му не шка­ду­ем ча­су і сіл на па­тры­ятыч­ныя і да­бра­чын­ныя пра­екты.

Па­тры­ятыч­ны рух паў­стаў з не­вя­лі­кай гру­пы ад­на­дум­цаў, згад­вае Ган­на. У не­спа­кой­ным жніў­ні 2020 го­да сус­трэ­лі­ся бліз­кія па ду­ху асо­бы, якія вы­сту­па­лі за па­ра­дак і зго­ду ў гра­мад­стве. Раз­ам вы­ра­шы­лі ад­пра­віц­ца ў пер­шы аўтап­ра­бег «За адзі­ную Бе­ла­русь!». Гэ­тай акцы­яй ха­це­лі згур­та­ваць су­айчын­ні­каў ва­кол ге­ра­ічнай гіс­то­рыі кра­іны і зы­хо­дзя­чы з мэ­ты скла­да­лі пер­шыя мар­шру­ты. Яны пра­ля­га­лі праз па­мят­ныя мясц­іны — Брэс­цкую крэ­пасць, ме­ма­ры­ялы ў Трас­цян­цы і Ха­ты­ні. З кож­ным тыд­нем да ка­ло­ны да­лу­ча­ла­ся ўсё бо­льш лю­дзей, якія ша­ну­юць мі­нуў­шчы­ну і імкнуц­ца за­ха­ваць су­па­кой на род­най зям­лі.

Са­май маш­таб­най ста­ла­ся рэ­спуб­лі­кан­ская акцыя «Сім­вал адзін­ства» ў ве­рас­ні мі­ну­ла­га го­да. Мар­шрут аўтап­ра­бе­гу да Дня на­род­на­га адзін­ства па­чаў­ся ў Брэс­цкай крэ­пас­ці, пра­йшоў праз усе 118 ра­ёнаў кра­іны і за­вяр­шыў­ся ля Кур­га­на Сла­вы. У кож­ным рэ­гі­ёне ўдзе­ль­ні­кі на­ве­да­лі зна­ка­выя гіс­та­рыч­ныя мес­цы і буй­ныя прад­пры­емствы.

— Нам ха­це­ла­ся па­ка­заць усю пры­га­жосць Бе­ла­ру­сі. Пры­зна­юся, мно­гія пун­кты для мя­не са­мой бы­лі ад­крыц­цём. На ўсім шля­ху, які рас­цяг­нуў­ся пры­клад­на на 6,5 ты­сяч кі­ла­мет­раў, я ба­чы­ла за­хап­лен­не ўдзе­ль­ні­каў, — ка­жа Ган­на Ха­ру­та. — Асаб­лі­ва ўра­зі­лі сва­ім ка­ла­ры­там ад­да­ле­ныя ад ста­лі­цы ку­точ­кі. І га­лоў­най іх сла­ву­тас­цю лі­чу шчы­рых і па­тры­ятыч­ных лю­дзей. Раз­мо­вы з імі шмат што мо­гуць ад­крыць мін­ча­нам, якія пра не­ка­то­рыя важ­ныя рэ­чы на­ват не за­дум­ва­юцца. Па­сля аўтап­ра­бе­гаў упэў­ні­лі­ся: наш на­род доб­ра­зыч­лі­вы, шчы­ры і ад­кры­ты.

Па­ездкі па кра­іне на­тхні­лі «Па­тры­ётаў Бе­ла­ру­сі» на но­выя пра­екты па па­пу­ля­ры­за­цыі гіс­то­рыі і ўша­на­ван­ні па­мя­ці ге­ро­яў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Сё­ле­та аб’яднан­не па­чне ўста­лёў­ваць на ўсіх ме­ма­ры­ялах кра­іны (іх ка­ля 44 ты­сяч) шы­ль­ды з QR-ко­да­мі. Ахвот­ныя змо­гуць ад­ска­на­ваць знак пры да­па­мо­зе смар­тфо­на і атры­маць інфар­ма­цыю пра по­мнік. У аўды­яро­лі­ках, за­пі­са­ных вя­до­мы­мі акцё­ра­мі, апо­вед бу­дзе вес­ці­ся ад імя све­дак ва­енных падзей. На­прык­лад, на­вед­ва­ль­ні­кі ме­ма­ры­яла ў Ха­ты­ні па­чу­юць успа­мі­ны Іо­сі­фа Ка­мін­ска­га — адзі­на­га да­рос­ла­га вяс­коў­ца, які за­стаў­ся жы­вым. Та­кім чы­нам «Па­тры­ёты Бе­ла­ру­сі» да­лу­чац­ца да адзна­чэн­ня Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА