Удзячнасць людзям добрай волі

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Пад­тры­маць тых, хто тра­піў у скла­да­ную жыц­цё­вую сі­ту­ацыю, — з та­кім па­мкнен­нем член На­цы­яна­ль­най па­ра­лім­пій­скай збор­най па пла­ван­ні Аляк­сей Та­лай ства­рыў да­бра­чын­ны фонд. Арга­ні­за­цыя да­па­ма­гае лю­дзям з інва­лід­нас­цю і дзе­цям-сі­ро­там, а так­са­ма па­пу­ля­ры­зуе зда­ро­вы лад жыц­ця і ру­піц­ца аб за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най па­мя­ці бе­ла­ру­саў. За пра­цу, у якой ува­со­бі­лі­ся ідэі гу­ма­ніз­му, мясц­овы да­бра­чын­ны фонд імя Аляк­сея Та­лая ўга­на­ра­ва­ны прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не».

/i/content/pi/cult/886/18764/19.jpgНа­ві­ну аб пры­су­джэн­ні ўзна­га­ро­ды ка­ман­да, на­ту­ра­ль­на, успры­ня­ла з ра­дас­цю і ўдзяч­нас­цю. Пры гэ­тым вы­со­кую ацэн­ку ў арга­ні­за­цыі не лі­чаць на­го­дай для фа­на­бэ­рыі, бо пра­цу­юць не дзе­ля сла­вы.

— Мы не за­дум­ва­емся, як атры­маць вы­га­ду ад дзей­нас­ці. Га­лоў­нае, каб ла­дзі­ла­ся доб­рая спра­ва, якой жы­вём, — дзе­ліц­ца па­моч­ні­ца кі­раў­ні­ка фон­ду Свят­ла­на Каз­ба­на­ва. — Але, без­умоў­на, прэ­мія шмат зна­чыць для нас. Гэ­та до­каз та­го, што ка­лек­тыў ру­ха­ецца ў пра­ві­ль­ным кі­рун­ку і на­ша спра­ва важ­ная не то­ль­кі для тых, хто атры­маў ад­рас­ную да­па­мо­гу, але і для ўсёй кра­іны.

Пе­ра­бо­ль­шыць за­слу­гі фон­ду скла­да­на. Зда­ецца, на апе­ку мо­жа раз­ліч­ваць кож­ны, ка­му па­трэб­на да­па­мо­га — ад­шу­каць мес­ца пра­цы ча­ла­ве­ку з інва­лід­нас­цю, саб­раць гро­шы на рэ­абі­лі­та­цыю ці на­ват про­ста пад­тры­маць цёп­лым сло­вам. Апош­няе за­сна­ва­ль­нік фон­ду Аляк­сей Та­лай бя­рэ на ся­бе. Во­пыт­ны ма­ты­ва­цый­ны спі­кер зла­дзіў бо­льш за па­ўта­рас­та трэ­нін­гаў для лю­дзей, якія тра­пі­лі ў скла­да­ную сі­ту­ацыю, падзя­ліў­ся з імі пры­кла­дам пе­ра­мо­гі над пра­бле­ма­мі. З доб­рых спраў фон­ду вар­та звяр­нуць ува­гу на да­па­мо­гу дзе­цям Да­нба­са. На­ма­ган­ня­мі ка­лек­ты­ву і пры пад­трым­цы кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы дзя­сят­кі хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак па­бы­ва­лі ў Бе­ла­ру­сі. У ве­рас­ні на рэ­абі­лі­та­цыю і азда­раў­лен­не іх пры­ня­лі Рэ­спуб­лі­кан­ская дзі­ця­чая ба­ль­ні­ца мед­ыцын­скай рэ­абі­лі­та­цыі і на­цы­яна­ль­ны дзі­ця­чы цэнтр «Зуб­ра­ня».

Ле­тась фонд уз­яўся за но­вы кі­ру­нак пра­цы — за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці — і за­пус­ціў агу­ль­на­на­цы­яна­ль­ны пра­ект «Дзе­ці Бе­ла­ру­сі — ве­тэ­ра­нам і бу­ду­чым па­ка­лен­ням». Ён аб’яднаў ты­ся­чы шко­ль­ні­каў з роз­ных рэ­гі­ёнаў. Удзе­ль­ні­кі на­пі­са­лі эсэ пра Вя­лі­кую Айчын­ную вай­ну, у якіх падзя­лі­лі­ся кра­на­ль­ны­мі ся­мей­ны­мі гіс­то­ры­ямі, да­лі ўлас­ную ацэн­ку падзей 1940-х га­доў. Пра­чы­таць дзі­ця­чыя тво­ры мож­на ў збор­ні­ку, вы­дадзеным па вы­ні­ках пра­екта. Ураж­вае маш­таб вы­дан­ня: ра­бо­ты юных аўта­раў за­ня­лі со­рак пяць та­моў.

Так­са­ма та­ла­кой фонд раз­ліч­вае ўста­ля­ваць ад­ра­зу ў трох га­ра­дах — Мін­ску, Брэс­це і Мас­кве — па­мят­ны знак «Жы­вая па­мяць удзяч­ных па­ка­лен­няў». У яго мас­тац­кім ра­шэн­ні ску­льп­тар Ула­дзі­мір Сла­бод­чы­каў пра­па­на­ваў вы­ка­рыс­таць воб­ра­зы фран­та­во­га трохкут­ні­ка і дрэ­ва. Кам­па­зі­цыя бу­дзе сім­ва­лі­за­ваць пра­цяг жыц­ця на­су­пе­рак ня­шчас­цям і ад­люс­троў­ваць удзяч­насць усім, хто на­блі­жаў Пе­ра­мо­гу. Пры­чы­ніц­ца да ства­рэн­ня ску­льп­ту­ры мо­жа кож­ны. Да­стат­ко­ва саб­раць ста­рыя ма­не­ты і па­кі­нуць іх у ад­мыс­ло­вых шкля­ных кол­бах, якія не­ўза­ба­ве з’явяц­ца ў ме­ма­ры­яль­ным ком­плек­се «Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой» і Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Па­зней ста­рыя ме­та­ліч­ныя гро­шы да­да­дуць у сплаў для ад­ліў­кі па­мят­на­га зна­ка.

І ця­пер у мясц­овым да­бра­чын­ным фон­дзе імя Аляк­сея Та­лая бур­ліць пра­ца. Па сло­вах па­моч­ні­цы кі­раў­ні­ка Свят­ла­ны Каз­ба­на­вай, у офі­се арга­ні­за­цыі збі­ра­юць і раз­мяр­коў­ва­юць гу­ма­ні­тар­ную да­па­мо­гу для жы­ха­роў усход­ніх ра­ёнаў Укра­іны.

Да­ні­іл ШЭЙ­КА