Вяртаючы імёны герояў

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

За знач­ны ўклад у па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі, уве­ка­веч­ван­не па­мя­ці аб­арон­цаў Айчы­ны, рэ­алі­за­цыю раз­вед­ва­ль­ных по­шу­ка­вых пра­ектаў “Па­мяць”, “Дняп­роў­скі ру­беж” і “Со­жскі ру­беж” на Ма­гі­лёў­шчы­не прэ­мія пры­су­джа­ная гра­мад­ска­му аб’­яднан­ню “Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны гіс­то­ры­ка-па­тры­ятыч­ны по­шу­ка­вы клуб “Вік­кру”.

/i/content/pi/cult/886/18762/17.jpgЯк рас­па­вёў кі­раў­нік клу­ба Мі­ка­лай Ба­ры­сен­ка, сён­ня “Вік­кру” рас­па­чы­нае рэ­алі­за­цыю доў­га­тэр­мі­но­ва­га пра­екта “На­ву­чы­ся па­мя­таць”, які за­пла­на­ва­ны на пяць га­доў і ўклю­чае ў ся­бе тры склад­ні­кі: “Да­ро­га да аб­еліс­ка”, “Па­лег­лым вяр­та­ючы імё­ны” і “Марш па­мя­ці”. У рам­ках пра­екта ма­ла­дыя лю­дзі бу­дуць на­вед­ваць і доб­раў­па­рад­ка­ваць мес­цы па­мя­ці аб падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, пра­во­дзіць звер­ку па­шпар­тоў во­інскіх па­ха­ван­няў і ўдак­лад­няць імё­ны па­лег­лых во­інаў. Так­са­ма клуб “Вік­кру” пла­нуе ў бу­ду­чы­ні ства­рыць му­зей по­шу­ка­вай ра­бо­ты мо­ла­дзі, асно­ву экс­па­зі­цыі яко­га мо­гуць склас­ці прад­ме­ты ва­енна­га пе­ры­яду, зной­дзе­ныя пад­час по­шу­ка­вых экс­пе­ды­цый клу­ба.

Але асно­ву дзей­нас­ці “Вік­кру” скла­дае пе­рад­усім па­ля­вая по­шу­ка­вая дзей­насць у се­зон з кра­са­ві­ка па кас­трыч­нік, ка­лі мо­ладзь раз­ам з бай­ца­мі 52-га спе­цы­ялі­за­ва­на­га по­шу­ка­ва­га ба­та­ль­ёна Уз­бро­еных сіл Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­мае ўдзел у рас­коп­ках і вы­яўлен­ні па­рэш­ткаў сал­дат Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Сён­ня “Вік­кру” з’яўля­ецца са­мым вя­лі­кім гра­мад­скім аб’­яднан­нем по­шу­ка­ві­каў у кра­іне: у яго склад ува­хо­дзяць двац­цаць тры по­шу­ка­выя гру­пы, якія дзей­ні­ча­юць у пят­нац­ца­ці раё­нах Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.