Мы прыедзем да вас раз у месяц

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Як працуе аўтабібліятэка Лоеўшчыны
Мі­ну­лае і су­час­нае, тра­ды­цыі, ку­ль­ту­ра, по­быт, ле­ген­ды і пад­анні, зна­ка­мі­тыя лю­дзі Ло­еўска­га ра­ёна час­та ста­но­вяц­ца тэ­май шмат­лі­кіх біб­лі­ятэч­ных кра­язнаў­чых ме­рап­ры­емстваў, якія ма­цу­юць па­ва­гу і лю­боў да род­на­га краю. На гэ­та скі­ра­ва­на і дзей­насць аўта­біб­лі­ятэ­кі, га­лоў­ныя мэ­ты якой — якасць і да­ступ­насць.

/i/content/pi/cult/886/18754/13.jpgАўта­біб­ля­тэ­ка з’яві­ла­ся ў Ло­еўскім ра­ёне ў кра­са­ві­ку 2011 го­да, пра­цуе па 11 мар­шру­тах, аб­слу­гоў­вае 38 на­се­ле­ных пун­ктаў, дзе пра­жы­вае 1268 ча­ла­век. Ко­ль­касць чы­та­чоў — амаль 500 ча­ла­век. Да іх па­слуг — кні­гі, пе­ры­ядыч­ныя вы­дан­ні, сэр­віс «Кні­га пад за­каз», ме­рап­ры­емствы, кніж­ныя вы­ста­вы, кан­цэр­тныя ну­ма­ры артыс­таў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці. Вы­ка­рыс­тан­не ма­бі­ль­най біб­лі­ятэ­кі дае маг­чы­масць мак­сі­ма­ль­на на­блі­зіць інфар­ма­цыю да ка­рыс­та­ль­ні­каў, па­шы­рыць сфе­ру біб­лі­ятэч­на­га ўплы­ву, па­вы­сіць асноў­ныя па­каз­чы­кі пра­цы і атры­маць знач­ны са­цы­яль­ны эфект ад біб­лі­ятэч­най дзей­нас­ці на вёс­цы. Не­здар­ма дэ­віз аўта­біб­лі­ятэ­кі «Вёс­ка, у якой чы­та­юць, яшчэ доў­га бу­дзе жыць».

У кан­крэт­на ўзя­тай вёс­цы мы бы­ва­ем раз у ме­сяц. Вы­язджа­ем і ле­там, і ўзім­ку. На­ша­му шы­коў­на­му аўта­ма­бі­лю — дзе­сяць га­доў. Гля­дзім за ім з усім ста­ран­нем. Але як ні со­чым пі­ль­на, але ж па­тра­буе ён пе­ра­фар­боў­кі. Сё­ле­та мяр­ку­ем зра­біць. Не стае і ўнут­ра­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Не, уся кам­п’ю­тар­ная тэх­ні­ка ў нас ёсць. Маю на ўва­зе зруч­ныя па­лі­цы, стэ­ла­жы для кніг. Што­сь­ці ра­біць са­ма­туж­ным спо­са­бам не ве­ль­мі хо­чац­ца.

У аб­слу­гоў­ван­ні вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца інды­ві­ду­аль­ны пад­ыход. Пра­цяг­ласць не­ка­то­рых вё­сак вя­лі­кая, а асноў­ная час­тка чы­та­чоў — пен­сі­яне­ры ста­ла­га ўзрос­ту, та­му біб­лі­ятэ­ка­ры па­сля асноў­ных ста­янак на­вед­ва­юць іх до­ма. Іх за­да­ча — па­рэ­ка­мен­да­ваць кні­гу, да­ве­дац­ца аб ужо пра­чы­та­най лі­та­ра­ту­ры, вы­слу­хаць чы­та­ча, рас­па­вес­ці яму га­рад­скія на­ві­ны, спы­таць пра са­ма­адчу­ван­не. У сваю чар­гу чы­та­чы дзе­ляц­ца з біб­лі­ятэ­ка­ра­мі сва­імі ра­дас­ця­мі, рас­каз­ва­юць пра падзеі ў вёс­цы, аб вы­раш­ча­ным ура­джаі, ужы­ван­ні па­рад з ча­со­пі­саў у гас­па­дар­цы, па­каз­ва­юць свае ру­ка­дзе­ль­ныя ра­бо­ты.

Нас ве­ль­мі ра­дуе, што вяс­коў­цы ча­ка­юць пры­езд аўта­біб­лі­ятэ­кі, вяр­та­юць пра­чы­та­ныя кні­гі і ча­со­пі­сы, ахвот­на бя­руць іншыя, ро­бяць но­выя за­ка­зы на лі­та­ра­ту­ру. І мы ве­ль­мі га­на­рым­ся сва­імі актыў­ны­мі чы­та­ча­мі, бо ся­род ама­та­раў чы­тан­ня ёсць сап­раў­дныя кні­га­ма­ны.

На­за­па­ша­ны во­пыт да­зва­ляе рых­та­ваць акцыі, вес­ці пра­ектную і кон­кур­сную ра­бо­ту, якая знач­на па­ляп­шае якасць аб­слу­гоў­ван­ня і пры­цяг­вае но­вых чы­та­чоў. Для аўта­біб­лі­ятэ­кі рас­пра­ца­ва­ны пра­екты «Бе­ла­рус­кай кні­зе — сель­скі ад­рас», «Акно ў свет: са­мая ма­бі­ль­ная біб­лі­ятэ­ка», дзей­ні­ча­юць акцыі «Да­ро­гай вы­се­ле­ных вё­сак» да 35-год­дзя ка­тас­тро­фы на ЧА­ЭС, «Нам га­ды не бя­да, ка­лі ма­ла­дая ду­ша», «Но­вы год у кож­ны дом» і інш.

Ра­бот­ні­кі аўта­біб­лі­ятэ­кі да­лу­чы­лі­ся да да­след­чай і по­шу­ка­вай ра­бо­ты па ства­рэн­ні фон­ду кра­язнаў­чых да­дзе­ных на элек­трон­ных і тра­ды­цый­ных но­сь­бі­тах, здо­ль­ных па­шы­рыць уяў­лен­не аб краі, яго гіс­то­рыі, ку­ль­ту­ры, лю­дзях. Так быў ство­ра­ны пра­ект «Аўта­ван­дроў­кі па род­ным краі: збі­ра­ем ста­рон­кі гіс­то­рыі». Пра­ект раз­лі­ча­ны на два га­ды, акту­аль­насць яго ў тым, што мы не то­ль­кі зна­ёмім­ся з жыц­цём, пра­цоў­най аль­бо твор­чай дзей­нас­цю зна­ка­мі­тых зем­ля­коў, але і ў тым, што мы афар­мля­ем і за­хоў­ва­ем атры­ма­ны ма­тэ­ры­ял. На­за­па­ша­на ўжо лад­ная ко­ль­касць фа­таг­ра­фій, да­ку­мен­таў, руч­ні­коў і вы­шы­ва­нак.

Ло­еўская зям­ля да­ла жыц­цё цэ­лай ка­гор­це та­ле­на­ві­тых лю­дзей, мае са­ма­быт­ную ку­ль­ту­ру, ба­га­тае мі­ну­лае, якое не­абход­на вы­ву­чаць і збе­ра­гаць для бу­ду­чых па­ка­лен­няў. У вы­ні­ку пра­екта ство­ра­ны ві­дэ­аро­лі­кі і аўды­яза­пі­сы, па­поў­не­ны фон­ды біб­лі­ятэ­кі згод­на з тэ­май пра­екта, пад­рых­та­ва­ны пуб­лі­ка­цыі ў пе­ры­ядыч­ным дру­ку па вы­ні­ках ра­бо­ты.

Жыц­цё на­ро­да не мае зы­ход­на­га пун­кта. Ні­вод­ная да­та не з’яўля­ецца па­чы­на­ль­най: за­ўсё­ды не­шта бы­ло і ра­ней. Лю­быя ве­ды аб мі­ну­лым на­блі­жа­юць яго да нас, вы­клі­ка­юць жа­дан­не да­ве­дац­ца пра бы­лое яшчэ бо­лей. Зна­ёмя­чы­ся з жыц­цём зем­ля­коў, мы зна­хо­дзім у ім пад­ста­вы для го­на­ру за сваю зям­лю і яе лю­дзей, на чым і грун­ту­ецца лю­боў да Айчы­ны, жа­дан­не слу­жыць ёй, пра­ца­ваць на ка­рысць гэ­тых лю­дзей.

Та­ма­ра На­ву­мен­ка, ды­рэк­тар Ло­еўскай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі