Кніжны свет Юліі Заруба

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Cярод со­цень сце­жак і да­рог так скла­да­на ад­шу­каць сваю і не па­мы­ліц­ца. Пад­аец­ца, мно­гія пра­фе­сіі пад­аба­юцца і ва­бяць. Ад­нак сус­тра­ка­юцца шчас­ліў­цы, якія змал­ку ве­да­юць, з якой кан­крэт­най сфе­рай дзей­нас­ці звя­жуць сваё жыц­цё. Па­шчас­ці­ла і су­пра­цоў­ні­цы Аль­хоў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі Юліі За­ру­ба.

/i/content/pi/cult/886/18751/8.jpgЗ дзя­цін­ства Юля ве­ль­мі лю­бі­ла чы­таць. Кніж­нае цар­ства за­ва­рож­ва­ла дзяў­чын­ку. Штод­ня яна пад­арож­ні­ча­ла з лю­бі­мы­мі ге­ро­ямі, су­ма­ва­ла, ра­да­ва­ла­ся і раз­ва­жа­ла. Каз­кі, апо­вес­ці, ра­ма­ны за­йма­лі ўвесь яе во­ль­ны час. Асаб­лі­ва пад­аба­ла­ся па­эзія. Па­сту­по­ва Юля па­ча­ла і са­ма спра­ба­ваць пі­саць. Дзяў­чын­ка рас­ла, а раз­ам рос і па­этыч­ны та­лент.

Юлія вы­бра­ла ў сва­ім жыц­ці біб­лі­ятэч­ную спра­ву і ні­ко­лі аб гэ­тым не па­шка­да­ва­ла. Вя­до­мы афа­рызм сцвяр­джае: “Ка­лі ты зной­дзеш пра­фе­сію па сэр­цы, то та­бе не пры­йдзец­ца пра­ца­ваць ні­вод­на­га дня ў жыц­ці”. Так ста­ла­ся і з на­шай та­ле­на­ві­тай зям­ляч­кай. Пра­ца для яе — ра­дасць і шчас­лі­вая маг­чы­масць ад­кры­ваць для ся­бе і сва­іх чы­та­чоў што­сь­ці но­вае.

Юлія ні­ко­лі не спы­ня­ецца. Яна за­ўжды ста­ра­ецца рас­ці пра­фе­сій­на, шмат чы­тае, удзе­ль­ні­чае ў кон­кур­сах і ста­но­віц­ца лаў­рэ­атам. Ле­тась Юлія За­ру­ба па­сту­пі­ла на за­воч­нае ад­дзя­лен­не Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. А вер­шы яна ні­ко­лі не пі­ша па за­мо­ве, яны на­ра­джа­юцца са­мі. Дум­кі пры­хо­дзяць не­ча­ка­на, бо, як вя­до­ма, на­тхнен­не не мае рас­кла­ду.

Да Юліі Аляк­сан­драў­ны заў­жды гор­нуц­ца дзе­ці. Яна доб­ра іх раз­умее, за­ўжды да­па­ма­гае пад­абраць кні­гу згод­на з уз­рос­там і гус­там ма­ле­нь­ка­га чы­та­ча. Жан­чы­на лі­чыць, што дзя­цей не­ль­га пры­му­сіць чы­таць. Мож­на то­ль­кі за­ці­ка­віць. У біб­лі­ятэ­цы па­ста­янна пра­хо­дзяць ме­рап­ры­емствы, кон­кур­сы, імпрэ­зы, сус­трэ­чы і ве­ча­ры­ны, якія ўво­дзяць шко­ль­ні­каў і сту­дэн­цкую мо­ладзь у свет лі­та­ра­ту­ры. Кож­нае та­кое свя­та не­звы­чай­нае, ці­ка­вае і яркае.

Ста­рэй­шае па­ка­лен­не так­са­ма па­ва­жае біб­лі­ятэ­ка­ра, бо гэ­та не то­ль­кі доб­ры спе­цы­яліст, але яшчэ і цу­доў­ны су­раз­моў­ца.

Во­ль­га ЗА­ЯНЧКОЎ­СКАЯ, біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі