Жыў-шыў кравец…

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

«Кватэра-майстэрня мінскага краўца» адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
9 снеж­ня на­ша­му сла­ву­та­му скан­сэ­ну пад Мін­скам споў­ні­ла­ся 45 га­доў. З на­го­ды юбі­лею яго ка­лек­тыў пра­вёў пад эгі­дай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры рэ­спуб­лі­кан­скую на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ную кан­фе­рэн­цыю «Па­мяць про­дкаў праз му­зей­ны свет (мі­ну­лае, су­час­насць і бу­ду­чы­ня му­зе­яў пад ад­кры­тым не­бам)» і ўра­чыс­та ад­крыў но­вую экс­па­зі­цыю.

/i/content/pi/cult/882/18684/12.jpgЗнай­сці “Ква­тэ­ру-май­стэр­ню мін­ска­га краў­ца” на­вед­ва­ль­ні­кам зу­сім про­ста: яна раз­мяс­ці­ла­ся ў пер­шым ад ува­хо­ду ў му­зей­ны ком­плекс до­ме-по­мні­ку. (Ка­лі­сь­ці ён меў ад­рас: Мінск, ву­лі­ца Вы­зва­лен­ня, 4, і ста­яў на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га За­мчыш­ча.) Вось на ба­ка­вым фа­са­дзе і дош­ка са све­жым над­пі­сам: “По­ртной Д. Я. Гех­тинъ при­ни­ма­етъ за­ка­зы и пе­редљлку». Гэ­та ня­вы­ду­ма­ны пер­са­наж. У спі­сах май­строў Мін­скай ра­мес­най упра­вы сап­раў­ды зна­чыў­ся кра­вец Да­від Гех­цін. У 1890 г. яму бы­ло 26 га­доў. Ён тры­маў май­стэр­ню з жон­кай Ха­яй, у іх бы­лі дзет­кі — сын і да­чка. Гэ­тая ма­ла­дая ся­м’я жы­ла на ву­лі­цы Увас­кра­сен­скай, якая ў 1924 г. бы­ла пе­ра­йме­на­ва­ная ў ву­лі­цу Вы­зва­лен­ня. Гех­ці­ну да­па­ма­га­лі двое пад­май­строў. Мяр­ку­ючы па ўсім, яго клі­енты бы­лі не над­та ба­га­ты­мі — з ся­рэд­нім да­стат­кам.

Ка­нец XIX ста­год­дзя, ка­лі пра­ца­ваў наш кра­вец, адзна­ча­ны ў гіс­то­рыі за­ня­па­дам ся­рэд­ня­веч­на­га цэ­ха­ва­га ўкла­ду і пе­ра­мож­ны­мі кро­ка­мі на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най рэ­ва­лю­цыі. Ад­нак ма­са­вая фаб­рыч­ная вы­твор­часць адзен­ня на той час яшчэ не бы­ла на­ла­джа­ная. Па­трэ­бы га­ра­джан у аб­ноў­ках тра­ды­цый­на за­да­ва­ль­ня­лі цэ­ха­выя май­стры. Так, па­вод­ле пе­ра­пі­су 1897 г., у Мін­ску вы­ра­бам адзен­ня за­йма­лі­ся 4600 ра­мес­ні­каў, 3500 з іх на­ле­жа­лі да яўрэй­скай на­цы­яна­ль­нас­ці. Пэў­на, пе­рад Ка­ля­да­мі ў краў­цоў бы­ло асаб­лі­ва шмат за­ка­заў ад мод­ні­каў і мод­ніц, якія жа­да­лі па­фар­сіць на свя­точ­ных гу­лян­нях у пры­го­жых стро­ях.

За­ві­та­ем жа і мы да пра­ца­ві­та­га краў­ца. На дзвяр­ным ву­ша­ку да­бра­быт гас­па­да­роў ахоў­вае ме­зу­за — скру­так пер­га­мен­ту, на якім на­пі­са­на ма­літ­ва з То­ры. А ў пя­рэд­няй ві­сіць ха­руг­ва з вы­ява­мі хрыс­ці­янскіх свя­тых Ка­зь­мы і Да­мі­яна — па­тро­наў цэ­ху мін­скіх краў­цоў.

До­сыць вя­лі­кі па­кой умяш­чае як ра­мес­ныя, так і по­бы­та­выя атры­бу­ты. На па­ліч­ках аку­рат­на рас­кла­дзе­ны ад­рэ­зы тка­нін — вя­до­ма ж, на­ту­ра­ль­ных: ваў­ня­нае сук­но, лён і на­ват акса­міт. «На­пры­кан­цы XIX ста­год­дзя сці­ра­лі­ся ад­роз­нен­ні па­між стро­ямі шлях­ты і бур­жу­азіі, — тлу­ма­чыць за­гад­чык на­ву­ко­ва-экс­па­зі­цый­на­га ад­дзе­ла му­зея Ігар Іва­ноў, — за­мож­насць асо­бы вы­зна­ча­ла­ся най­перш па якас­ці тка­ні­ны».

Па­шыў сур­ду­та каш­та­ваў 3-4 руб­лі, па­лі­то — 5-6 руб­лёў, ка­мі­зэ­ль­кі ці шта­ноў — па­ўта­ра руб­ля. Кар­пат­лі­вай пра­цай кра­вец за­раб­ляў за ме­сяц у ся­рэд­нім 20 руб­лёў. (Тым ча­сам вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ныя ра­бо­чыя на фаб­ры­ках і чы­гу­нач­ні­кі атрым­лі­ва­лі бо­льш за 30 руб­лёў.)

Зда­ецца, Да­від Гех­цін то­ль­кі не­на­доў­га зняў аку­ля­ры і ад­ышоў ад ста­ла, на якім рас­кла­дзе­ны яго пры­ла­ды пра­цы — ста­ра­даў­нія пра­сы, на­жні­цы, на­пар­стак, ка­туш­кі з ніт­ка­мі. Пры­го­жая рас­піс­ная шка­тул­ка на­поў­не­на гу­зі­ка­мі.

Вар­та пры­гля­дзец­ца да швей­най ма­шын­кі. Гэ­та не па­пу­ляр­ны ка­лі­сь­ці аме­ры­кан­скі «Зін­гер», а менш вя­до­мая на на­шых зем­лях ма­дэль — «Грыт­цнер». (За­сна­ва­ная Мак­сі­мі­лі­янам Грыт­цне­рам ня­мец­кая кам­па­нія ў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ста­ла най­буй­ней­шым вы­твор­цам швей­ных ма­шын у Еўро­пе.)

Па га­то­вую ка­мі­зэ­ль­ку хут­ка пры­йдзе за­каз­чык. А над вы­шы­ва­най ка­шу­ляй май­стар саб­раў­ся яшчэ кры­ху па­пра­ца­ваць.

Па­куль муж за­раб­ляў на жыц­цё, кла­пат­лі­вая Хая пры­га­та­ва­ла ся­мей­ную вя­чэ­ру. Стра­вы яўрэй­скай кух­ні — бул­ка ха­ла, фар­шы­ра­ва­ная ры­ба, фар­шмак. На асоб­ным сто­лі­ку да­ма­чад­цаў ча­кае ры­ту­аль­ны по­суд для аб­мы­ван­ня рук….

— За­ду­ма гэ­тай экс­па­зі­цыі з’я­ві­ла­ся ў на­ша­га ка­лек­ты­ву амаль тры га­ды та­му, — ка­заў Ігар Іва­ноў. — Мы пра­вя­лі архіў­ныя да­сле­да­ван­ні і ў 2020 го­дзе ўзя­лі­ся за яе пад­рых­тоў­ку. Усе аўтэн­тыч­ныя экс­па­на­ты — з фон­да­вай ка­лек­цыі му­зея. Бу­фет і крэс­лы, на­прык­лад, па­хо­дзяць з Па­ўноч­на­га за­вул­ка, дзе мес­ці­лі­ся дроб­ныя мін­скія ся­дзі­бы па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Ша­фа — з вёс­кі Па­азе­р’я. Ля­ка­лы вы­ка­на­ны па­вод­ле ма­люн­каў у да­рэ­ва­лю­цый­най кні­зе пра адзен­не. А строі ад­на­ві­лі брэс­цкія рэ­кан­струк­та­ры Андрэй і Але­на Ва­ра­бей.

Ква­тэ­ра-май­стэр­ня краў­ца быц­цам ад­чы­няе гас­цям акен­ца ў знік­лы свет гу­бер­нска­га Мін­ска. Па­сля яе агля­ду і апо­ве­ду экс­кур­са­во­да зу­сім ня­цямж­ка на­ма­ля­ваць ва ўяў­лен­ні вуз­кія ву­лач­кі За­мчыш­ча, дзе адзін да ад­на­го пры­мы­ка­юць ра­мес­ніц­кія да­мы-май­стэр­ні, а да мі­на­коў да­но­сіц­ца то стук ма­лат­ка, то роў­ны гул швей­най ма­шын­кі.

Свят­ла­на ІШЧАН­КА

Фо­та аўта­ра