Мода. Музыка. Маладосць. У аздобе настальгіі

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Кож­ны ча­ла­век хоць ад­ной­чы ў жыц­ці ды су­ты­ка­ецца з пра­бле­маю ста­рых рэ­чаў. І вы­кі­нуць шка­да, і тры­маць ня­ма дзе. На­вош­та мне ста­ры пра­йгра­ва­ль­нік і вя­лі­кі стос ві­ні­ла­вых плас­ці­нак, ка­лі му­зы­ку я слу­хаю праз Се­ці­ва? Але ж гэ­та па­мяць юнац­тва… А з гэ­ты­мі цац­ка­мі гу­ля­лі мае дзе­ці. А гэ­тыя кні­гі мне ня­ма ка­лі пе­ра­чыт­ваць, але ж ка­лі­сь­ці я быў у за­хап­лен­ні ад гэ­тых тэк­стаў — ця­пер гля­джу на вок­лад­кі і пе­ра­жы­ваю тое па­чуц­цё зноў… А рэ­чы, якія ні да ча­го не пры­ста­су­еш, — мо­жа, ад іх па­зба­віц­ца? Не, шка­да: сяб­ры да­ры­лі. Мая ба­бу­ля да ско­ну за­хоў­ва­ла цэ­лую ка­лек­цыю шмат­коў роз­ных тка­нін. Гэ­та быў яе “архіў”. Ба­бу­ля бы­ла доб­рай швач­кай, з та­го і жы­ла ў вай­ну ды і по­тым — у цяж­кія па­сля­ва­енныя га­ды. Бра­ла ба­бу­ля та­кі шма­ток у ру­кі і рас­каз­ва­ла, якая з гэ­тай тка­ні­ны бы­ла су­кен­ка, хто яе за­маў­ляў, як склаў­ся лёс жан­чы­ны, што на­сі­ла гэ­тую су­кен­ку. А ўспом­ніў я гэ­та на вы­ста­ве “Мо­да. Му­зы­ка. Ма­ла­досць”, што пра­хо­дзіць у Га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га.

/i/content/pi/cult/881/18666/20.jpgНа ёй экс­па­ну­юцца рэ­чы, якім па­шчас­ці­ла па­збег­нуць смет­ні­ка. Ця­пер яны на­ле­жаць Му­зею гіс­то­рыі Мін­ска, а так­са­ма ўла­да­ль­ні­кам, што раз­уме­юць іх каш­тоў­насць і пе­рад­алі іх му­зею ў ча­со­вае ка­рыс­тан­не.

Ка­лі іх прад­ста­віць у пра­ві­ль­ным кан­тэк­сце — а гэ­та ў да­дзе­ным вы­пад­ку ў на­яўнас­ці, — дык тыя “рэ­чы з гіс­то­ры­яй” здо­ль­ныя вы­клі­каць на­ста­ль­гіч­ныя па­чуц­ці ці са­мае ма­лое — сап­раў­дную ці­ка­васць. Дэк­ла­ра­ва­ная тэ­ма вы­ста­вы — за­хап­лен­ні мін­чу­коў у 1950-1980 га­дах. Гэ­та ад ча­су па­сля­ва­енна­га ад­ра­джэн­ня го­ра­да да га­доў, што па­пя­рэд­ні­ча­лі так зва­най пе­ра­бу­до­ве. Са­ма ж пе­ра­бу­до­ва ў экс­па­зі­цый­ны кан­тэкст не трап­ляе — і пра­ві­ль­на: ма­ла ча­су з тае па­ры пра­йшло, каб мож­на бы­ло пра яе не­шта ўцям­нае ска­заць.

На вы­ста­ве ад­сут­ні­чае эма­цый­ны і сэн­са­вы стры­жань, ва­кол яко­га вы­бу­доў­ва­ецца экс­па­зі­цыя. Струк­тур­на вы­ста­ва скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх раў­наз­нач­ных ла­ка­ль­ных экс­па­зі­цый, а ўжо гля­дач сам вы­зна­чае, якая з іх для яго га­лоў­ная. Мяр­кую, што гэ­та пра­ві­ль­нае вы­ра­шэн­не. Для мя­не ў пры­ват­нас­ці са­мым ці­ка­вым экс­па­на­там ста­ла кніж­ная ша­фа з ка­лек­цы­яй кніг се­рыі “Біб­лі­ятэ­ка сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры”. Сум­ны факт: біб­лі­ятэ­ка да­ста­ла­ся но­ва­му гас­па­да­ру раз­ам з ле­ціш­чам, якое ён ку­піў у на­шчад­каў біб­лі­яфі­ла. Но­вае па­ка­лен­не вы­ра­шы­ла, што ба­ць­ка­вы кні­гі ім не­пат­рэб­ныя. Ска­за­лі: “Бя­ры за­дар­ма”. А ка­лі­сь­ці зга­да­ны кніж­ны збор быў зна­кам прэс­ты­жу ўла­да­ль­ні­ка.

/i/content/pi/cult/881/18666/21.jpgЯшчэ вы­ста­ва — воп­рат­ка і плас­цін­кі, фо­та­здым­кі і па­пу­ляр­ныя на той час дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні, пры­ла­ды по­бы­ту. Ва ўсе ча­сы, пры лю­бым уз­роў­ні жыц­ця лю­дзі імкну­лі­ся по­быт упры­го­жыць. І, да­ль­бог, мін­чу­кі зга­да­на­га пе­ры­яду бы­лі не менш за нас шчас­лі­вы­мі і ня­шчас­ны­мі — ка­му як па­шчас­ці­ла. Хоць і не бы­ло ў іх ма­бі­ль­ні­каў, Се­ці­ва, а са­ма­ход уяў­ляў­ся рас­ко­шаю, як сён­ня пры­ват­ны ля­так. Сам я па тым ча­се не на­ста­ль­гі­рую, мне сён­ня ле­пей. Але з раз­умен­нем стаў­лю­ся да тых, ка­му, як у вя­до­май пес­ні, ка­лі-ні­ка­лі “из аль­бо­ма улыб­нёт­ся не­жно мо­ло­дость”. Пра­ўда, іншы раз за­дум­ва­юся: а што з да­ра­го­га мне ма­тэ­ры­яль­на­га ася­род­дзя бу­дзе ўяў­ляць каш­тоў­насць для ма­іх дзя­цей?

/i/content/pi/cult/881/18666/22.jpg

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"