Для род­нас­ных душ

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Но­выя тэх­на­ло­гіі ўсё бо­льш актыў­на ўва­хо­дзяць у по­быт, у тым лі­ку і ў га­лі­не му­зы­кі. Ця­пер зу­сім не аб­авяз­ко­ва збі­рац­ца вы­ка­наў­цам у сту­дыі, каб за­пі­саць но­вы ма­тэ­ры­ял. На да­па­мо­гу пры­хо­дзіць Інтэр­нэт. Да­стат­ко­ва на­яўнасць кі­раў­ні­ка-прадзю­са­ра, яго здо­ль­нас­ці арга­ні­за­ваць пра­цэс, і праз не­ка­то­ры час у Се­ці­ве з’яўля­юцца но­выя за­пі­сы. Так зда­ры­ла­ся ў 2013-м, ка­лі з іні­цы­яты­вы бас-гі­та­рыс­та і скры­па­ча, бы­ло­га ўдзе­ль­ні­ка «Пес­ня­роў» ды джа­за­вых груп Іга­ра «Стэ­фа» Са­фо­на­ва і Ба­ры­са Бер­нштэй­на, жы­ха­ра Атлан­ты, му­зы­кан­та­мі з роз­ных кра­ін бы­ла за­пі­са­на і вы­да­дзе­на на CD пра­гра­ма «Вя­сё­лыя жаб­ра­кі». Мэ­тай пра­цы бы­ло ўша­на­ван­не па­мя­ці кам­па­зі­та­ра Іга­ра Па­лі­во­ды, які на­пі­саў гэ­тую пра­гра­му яшчэ для «Пес­ня­роў», але якая так і не бы­ла вы­да­дзе­на на гу­ка­но­сь­бі­тах.

/i/content/pi/cult/879/18614/3.jpgІ вось ня­стом­ны Ба­рыс за­ду­маў і ўва­со­біў но­вы пра­ект, які атры­маў на­зву «Soulmates» («Род­нас­ныя ду­шы»). У яго асно­ве так­са­ма бы­ла цал­кам да­клад­на сфар­му­ля­ва­ная ідэя: за­пі­саць з да­па­мо­гай вы­ка­наў­цаў зноў жа з роз­ных кра­ін тую му­зы­ку, якая з’яўля­ецца час­ткай іх твор­чай бі­ягра­фіі. І гэ­та быў джаз, хоць у пра­гра­му па­тра­пі­лі і іншыя па­вод­ле жан­ру тво­ры. Яшчэ ад­ной за­дум­кай бы­ло звес­ці для пра­цы му­зы­кан­таў роз­ных ге­не­ра­цый, бы­лых мін­чан, якія ця­пер жы­вуць у роз­ных кра­інах і ўпэў­не­на за­яві­лі пра ся­бе ў джа­зе. На вок­лад­цы аль­бо­ма Ба­рыс па­зна­чыў: «“Soulmates” ме­на­ві­та пра на­ша жыц­цё, пра год­нае стаў­лен­не да ўлас­най спра­вы…»

Ме­на­ві­та дзе­ля гэ­та­га бы­лі аб­ра­ныя най­перш вя­до­мыя джа­за­выя стан­дар­ты, аран­жа­ван­ні для якіх зра­біў Ула­дзі­мір Тка­чэн­ка. А яго твор­часць — гэ­та за­ўсё­ды знак вы­со­кай якас­ці! Апра­ча яго, асноў­ныя дзей­ныя асо­бы пра­екта — сак­са­фа­ніст Ігар Ба­біч з Ка­на­ды і мін­ча­нін, гу­ка­рэ­жы­сёр, бас-гі­та­рыст Мі­ка­лай Ня­рон­скі. У за­пі­се асоб­ных тво­раў удзе­ль­ні­ча­лі ба­ра­бан­шчык Марк Шме­ль­кін (Гер­ма­нія), да­ўні ўдзе­ль­нік мін­скай «То­ни­ки» сак­са­фа­ніст Сяр­гей Гур­бе­лаш­ві­лі (ЗША), а так­са­ма сак­са­фа­ніст Андрэй Мат­лін (ЗША), які гэ­тым раз­ам вы­сту­піў як пі­яніст у п’есе «Samba for Carmen». Ся­род мін­чан бы­лі так­са­ма спя­вач­ка Люд­мі­ла Куц і гі­та­рыст Вік­тар Мал­ча­наў. Амаль усе яны — прад­стаў­ні­кі збо­ль­ша­га ста­рэй­шай ге­не­ра­цыі. А вось джа­за­вая мо­ладзь вы­сту­пі­ла ў асо­бах кан­тра­ба­сіс­та Аляк­сея Крыш­та­ля, сак­са­фа­ніс­та і спе­ва­ка Па­ўла Ара­ке­ля­на і вы­ка­наў­цы на кла­віш­ных Мак­сі­ма Лос­ку­та­ва. Гу­ка­рэ­жы­сё­ра­мі вы­сту­пі­лі Мі­ка­лай Ня­рон­скі (ад­на­ча­со­ва ды­зайн вы­дан­ня) і Дзі­ма Гра­ча­нік-Гра­цы­яні (Ка­на­да).

Пра­слу­хаў­шы пра­гра­му, між­во­лі пры­хо­дзіш да вы­сно­вы, што за­ду­ма­нае цал­кам атры­ма­ла­ся. Ад­кры­ва­ецца яна зна­ка­мі­тай тэ­май «Lullaby of Birdland» Джор­джа Шы­рын­га. Трэ­цім ну­ма­рам гу­чыць не менш сла­ву­ты «Caravan» Ху­ана Ці­зо­ла і Дзю­ка Элін­гта­на, які за­пі­са­ны со­ла Ула­дзі­мі­рам Тка­чэн­кам з ужы­ван­нем тэх­ні­кі тэй­пін­гу, ка­лі гук зда­бы­ва­ецца з гі­та­ры дзя­ку­ючы ўда­рам па­ль­ца­мі аб­едзвюх рук звер­ху па гры­фу. Пя­ты ну­мар — за­па­ль­ная «Hava Nagila» Мо­шэ На­тан­со­на. Шос­ты ну­мар, на маю дум­ку, най­бо­льш уда­лы ды за­па­мі­на­ль­ны — п’еса «Moody’s Mood for Love» Джэй­мса Му­дзі і Эдзі Джэ­фер­са­на. Тут ва ўсёй мо­цы ды пры­га­жос­ці гу­чаць га­ла­сы Люд­мі­лы Куц і Па­ўла Ара­ке­ля­на. Я быў про­ста ўра­жа­ны сап­раў­днай ва­ка­ль­най джа­за­вай аўтэн­ты­кай! Апра­ча ж зга­да­ных ужо тво­раў, на дыс­ку ёсць яшчэ што па­слу­хаць і чым на­та­ліць ду­шу. Сваю і род­нас­ную. Пры­емна­га слу­хан­ня на bborka.com/soulmates.html.

 

Дзміт­рый ПАД­БЯ­РЭЗ­СКІ