“Свой” і “наш” шма­таб­ліч­ны Чар­на­ба­еў

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Па­йшоў з жыц­ця на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, зна­ка­мі­ты опер­ны спя­вак Вік­тар Чар­на­ба­еў. Мо­ладзь, якая то­ль­кі ця­пер упер­шы­ню зна­ёміц­ца з на­шым Вя­лі­кім тэ­атрам, гэ­та­га са­ліс­та мо­жа не ве­даць, бо апош­нія не­ка­ль­кі га­доў ён ужо не вы­хо­дзіў на сцэ­ну: як-ні­як, сё­ле­та ўвес­ну яму споў­ніў­ся 91 год. Але ў тыя ж 80 “з хвос­ці­кам” ён яшчэ па­спя­хо­ва пра­цяг­ваў твор­чую кар’еру. І для не­ка­ль­кіх ра­ней­шых па­ка­лен­няў, па­чы­на­ючы з кан­ца 1950-х, быў ва ўсіх сэн­сах сло­ва на­род­ным, “сва­ім” і “на­шым”, ха­ця да­сяг­нуць та­ко­га яднан­ня з пуб­лі­кай у вы­со­кім, а для не­ка­то­рых і не­да­ся­га­ль­ным опер­ным жан­ры ку­ды бо­льш скла­да­на, чым­сь­ці на пе­сен­най эстра­дзе ці ў фа­льк­лор­ным кі­рун­ку.

/i/content/pi/cult/878/18612/29.jpgВік­тар Мак­сі­ма­віч ні­ко­лі не вы­хва­ляў­ся сва­ёй “опер­нас­цю”. Надзвы­чай артыс­тыч­ны, з не­пад­роб­ным па­чуц­цём гу­ма­ру і ўмен­нем пе­рад­аць усе гэ­тыя жар­тач­кі не то­ль­кі праз сло­вы, але і, што ку­ды скла­да­ней, праз му­зы­ку, ён па­чу­ваў ся­бе на сцэ­не не гэт­кім уз­ве­дзе­ным на п’едэс­тал “но­сь­бі­там ду­хоў­нас­ці”, а ўся­го то­ль­кі тым ці іншым тэ­атра­ль­ным пер­са­на­жам. У за­леж­нас­ці ад тво­ра ўва­саб­ляў як дра­ма­тыч­ныя і на­ват тра­гіч­ныя, так і ка­міч­ныя по­ста­ці, ге­ро­яў ста­ноў­чых і ад­моў­ных, змроч­ных і вя­сё­лых. І ў кож­ным зна­хо­дзіў час­цін­ку ся­бе. Пры ўсім умен­ні быць, ка­лі трэ­ба, блаз­нам, гэ­так жа па­спя­хо­ва па­ўста­ваў ка­ра­лём. Да гэ­та­га яго аб­авяз­ваў сам го­лас — бас, яко­му звы­чай­на да­ру­ча­юцца ці па­праў­дзе фун­да­мен­та­ль­ныя парт­ыі, што сім­ва­лі­зу­юць пад­му­рак уся­го му­зыч­на­га збу­да­ван­ня, ці, на­адва­рот, па­ра­дый­на не­сур’ёзныя, што рэ­зка кан­трас­ту­юць з гэт­кай упэў­не­най грун­тоў­нас­цю са­мо­га тэм­бру.

Чар­на­ба­еў быў з тых ва­ка­ліс­таў, ка­го на­зы­ва­юць са­ма­род­кам. За яго пля­чы­ма бы­ло на­ву­чан­не хі­ба ў му­зыч­ным ву­чы­ліш­чы, маў­ляў, кан­сер­ва­то­рый ды ака­дэ­мій ён не за­кан­чваў, тры­маў­ся най­перш на пры­род­ных да­дзе­ных, пад­ара­ва­ных звыш. І шмат ра­біў сам. У кож­най з яго бо­льш як со­тні раз­на­стай­ных пар­тый бы­лі не то­ль­кі пры­ду­ма­ныя і па­стаў­ле­ныя рэ­жы­сё­рам, але і зной­дзе­ныя са­ма­стой­на. Без гэ­тых улас­ных раз­ына­чак мно­гія яго ро­лі за­ста­ва­лі­ся б прэс­на-ня­смач­ны­мі, але ён умеў над­аць кож­най жы­вое ды­хан­не, зра­біць яе за­па­мі­на­ль­най не­за­леж­на ад аб’ёму.

А ко­ль­кі бе­ла­рус­кай ка­мер­най му­зы­кі ён вы­ка­наў! У фон­дах Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі за­хоў­ва­ецца без­ліч зроб­ле­ных за­пі­саў — аўдыя і ві­дэа. Ды што ка­заць, мно­гія кам­па­зі­та­ры ства­ра­лі свае ка­мер­ныя ва­ка­ль­ныя тво­ры з раз­лі­кам на яго акцёр­скія здо­ль­нас­ці. Ад­ным з та­кіх хі­тоў, здо­ль­ных упры­го­жыць кан­цэрт лю­бо­га ўзроў­ню, бы­ла ба­ла­да “Ад­крый­ся, се­зам!” на верш Ся­мё­на Кір­са­на­ва — сап­раў­дны мі­ні-спек­такль, што раз­ыгры­ваў Чар­на­ба­еў на ва­чах у здзіў­ле­най пуб­лі­кі.

Вік­тар Мак­сі­ма­віч быў вы­дат­ным апа­вя­да­ль­ні­кам — май­страм сто­ры­тэ­лін­гу, як мод­на га­ва­рыць сён­ня: што-што, а рас­па­вя­даць-ба­яць ён умеў. Мо­жа, яшчэ і про­звіш­ча да­па­ма­га­ла? Вось то­ль­кі “чор­на­га” ў ім ні­чо­га не бы­ло — хі­ба акра­мя ко­ле­ру ва­ла­соў, гэт­кай пры­род­най бру­не­та­вас­ці. Дый ся­род яго­ных ге­ро­яў сус­тра­ка­лі­ся да­стат­ко­ва “чор­ныя”. Але ён умеў над­аць ім тыя про­стыя ча­ла­ве­чыя ры­сы, што пе­ра­тва­ра­лі пер­са­на­жаў у “шмат­ка­ля­ро­вых”. І вы­му­ша­лі гле­да­ча за­ду­мац­ца, на­вош­та та­кі не­бла­гі, зда­ва­ла­ся б, ге­рой ро­біць жу­дас­ныя ўчын­кі ці ста­но­віц­ца бур­клі­вым злыд­нем, што вы­клі­кае смех. Пры­чым смех не злы, не зла­рад­ны, а вы­ра­та­ва­ль­ны: яго­ныя ге­роі ўме­лі смя­яцца з ся­бе. Дый ён сам — так­са­ма. Ці ж не ў гэ­тым адзін з яго­ных за­па­ве­таў як артыс­та?

Надзея БУН­ЦЭ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"