Ма­гія кі­на­гіс­то­рый “Ліс­та­па­да”

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” пра­хо­дзіць з 20 па 26 ліс­та­па­да. Ця­гам фес­ты­ва­ль­на­га тыд­ня ў кі­на­тэ­атрах ста­лі­цы і рэ­гі­ёнаў гле­да­чы змо­гуць уба­чыць мнос­тва ці­ка­вых і ад­мет­ных кар­цін з роз­ных кут­коў све­ту. Пра­цяг­ва­ем зна­ёмства з кон­кур­сны­мі пра­гра­ма­мі і фі­ль­ма­мі “Ліс­та­па­да”.

/i/content/pi/cult/878/18605/18.jpgСУ­ПЕ­РА­ЖЫ­ВАЦЬ І ДУ­МАЦЬ

Цэн­тра­ль­нае мес­ца на фес­ты­ва­лі  у Асноў­на­га кон­кур­су ігра­во­га кі­но, які саб­раў ня­ма­ла гуч­ных, ужо адзна­ча­ных пры­за­мі прэс­тыж­ных фес­ты­ва­ляў сту­жак: дра­ма­тыч­ных, пад­час тра­гіч­ных, якія пры­му­ша­юць су­пе­ра­жы­ваць, пры­му­ша­юць ду­маць. “Гэ­та не гля­дац­кі мэй­нстрым, — га­во­рыць пра­грам­ны ды­рэк­тар кон­кур­су кі­наз­наў­ца Алег Сі­ль­ва­но­віч. — Жан­ра­вая пры­ро­да ў філь­маў роз­ная, але ўсе яны з’яўля­юцца фес­ты­ва­ль­ны­мі па сва­ім ду­ху”.

Гле­да­чы і жу­ры на ча­ле з рас­ійскім рэ­жы­сё­рам і прадзю­са­рам Рэ­на­там Даў­ля­ць­яра­вым уба­чаць 13 філь­маў, са­мы вя­лі­кі рэ­за­нанс ся­род якіх ме­ла, на­пэў­на, іра­на-фран­цуз­ская стуж­ка “Ге­рой” іран­ска­га рэ­жы­сё­ра Асга­ра Фар­ха­дзі: сё­ле­та фільм атры­маў Гран-пры жу­ры на сла­ву­тым Кан­скім фес­ты­ва­лі. Сам рэ­жы­сёр, акра­мя ўзна­га­род на прэс­тыж­ных фес­ты­ва­лях, двой­чы адзна­ча­ны і прэ­мі­яй “Оскар”. Ге­рой но­ва­га філь­ма Асга­ра Фар­ха­дзі — бед­ны ка­ліг­раф Ра­хім, што пра­га­рэў у біз­не­се і тра­піў у тур­му, бо не меў маг­чы­мас­ці вяр­нуць гро­шы. І тут ён зна­хо­дзіць жа­но­чую сум­ку з за­ла­ты­мі ма­не­та­мі, ба­чыць у гэ­тым ня­бес­ны знак і вы­ра­шае вяр­нуць сум­ку гас­па­ды­ні. Пра яго ўчы­нак да­вед­ва­юцца жур­на­ліс­ты… Атры­ма­ла­ся су­час­ная са­цы­яль­ная дра­ма з ду­хам усход­ніх ка­зак. Праз фільм “Ге­рой” мож­на па­зна­ёміц­ца з жыц­цём про­стых жы­ха­роў Іра­на — кра­іны, якая па мно­гіх пры­чы­нах не ве­ль­мі да­ступ­ная ста­рон­нім по­гля­дам.

/i/content/pi/cult/878/18605/19.jpgДа­во­лі гуч­най ста­ла ўжо і гер­ма­на-аўстрый­ская дра­ма “Ка­ра­леў­ская гу­ль­ня” рэ­жы­сё­ра Фі­лі­па Шцё­льц­ля. Шцё­льцль вя­до­мы і як рэ­жы­сёр клі­паў для сус­вет­ных зо­рак, і як опер­ны рэ­жы­сёр. Яго са­мы апош­ні фільм “Ка­ра­леў­ская гу­ль­ня” па­вод­ле тво­ра Стэ­фа­на Цвей­га “Шах­мат­ная на­ве­ла” атры­маў сем на­мі­на­цый на прэ­мію Ня­мец­кай кі­на­ака­дэ­міі. Гэ­та і дра­ма, і тры­лер. Апо­вед вяр­тае гле­да­ча на па­ча­так 30-х га­доў у Аўстрыю, у якую пры­хо­дзіць ня­мец­кая на­цы­янал-са­цы­яліс­тыч­ная ўла­да. Па­спя­хо­ва­га юрыс­та Бар­та­ка, які ве­дае шыф­ры, што вя­дуць да вя­лі­кіх гро­шай, гес­та­па ка­туе адзі­ноч­ным за­клю­чэн­нем у ну­ма­ры га­тэ­ля. І тут у ру­кі яму трап­ляе пад­руч­нік па шах­ма­тах… Як ка­жа прадзю­сар філь­ма То­бі­яс Уол­кер: “Гэ­та гіс­то­рыя пра ча­ла­ве­ка, які зма­га­ецца з аб­са­лют­ным злом”.

Ад­ной з асаб­лі­вас­цей сё­лет­няй кон­кур­снай пра­гра­мы ігра­во­га кі­но Алег Сі­ль­ва­но­віч на­зы­вае пры­сут­насць цэ­ла­га шэ­ра­гу філь­маў, якія га­во­раць пра лёс ма­ла­дых жан­чын у су­час­ным гра­мад­стве сва­іх кра­ін, пра мен­та­ль­ныя, са­цы­яль­ныя, рэ­лі­гій­ныя аб­ме­жа­ван­ні, з які­мі яны су­ты­ка­юцца і якія час­та пры­во­дзяць да тра­ге­дыі. Гэ­та тэ­ма, якую “муж­чын­скі” кі­не­ма­тог­раф мі­ну­ла­га ста­год­дзя пра­ктыч­на не ха­цеў кра­наць, а ця­пер рэ­жы­сё­ры-жан­чы­ны — як у да­дзе­ным вы­пад­ку — па­чы­на­юць га­ва­рыць, і га­ва­рыць гуч­на. У пэў­ны блок аб’ядноў­ва­юцца “Юні” з Інда­не­зіі (рэж. Ка­мі­ла Андзі­ні), “Сяс­трын­ства” з Па­ўноч­най Ма­ке­до­ніі (рэж. Дзі­на Ду­ма) і “Мая ноч” з Фран­цыі (рэж. Анту­анэ­та Бу­ла). Стуж­ка ма­ла­до­га, але ўжо зна­ка­мі­та­га рэ­жы­сё­ра з Інда­не­зіі Ка­мі­лы Андзі­ні “Юні” пе­ра­маг­ла на ад­ной з плат­форм на Між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі ў Та­рон­та, бы­ла аб­ра­на як леп­шы фільм Інда­не­зіі на прэ­мію “Оскар”. Ге­ра­іня — юная дзяў­чы­на, якая хо­ча атры­маць аду­ка­цыю, зра­біць кар’еру. Але тра­ды­цыі і гра­мад­ства пры­му­ша­юць яе вы­йсці за­муж… Гіс­то­рыя не про­ста дра­ма­тыч­ная, але і тра­гіч­ная. “Сяс­трын­ства” — пра сяб­роў­ства дзвюх дзяў­чы­нак-пад­лет­каў і жах­лі­выя на­ступ­ствы іх дзея­нняў. 18-га­до­вая ге­ра­іня фран­цуз­ска-бе­ль­гій­ска­га філь­ма “Мая ноч” цяж­ка пе­ра­жы­вае стра­ту сяс­тры і ідзе блу­каць па Па­ры­жы, каб за­быц­ца пра свой боль. У гэ­ты ж жа­но­чы блок мож­на ўклю­чыць і стуж­ку з Ве­не­су­элы “Унут­ра­нае ззян­не” рэ­жы­сё­раў Андрэ­са і Лу­іса Рад­ры­ге­саў, хоць ге­ра­іня і бо­льш да­рос­лая: фільм быў у кон­кур­се сё­лет­ня­га Мас­коў­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю. Бес­пра­цоў­ная ма­ці-адзі­ноч­ка да­вед­ва­ецца пра свой смя­рот­ны ды­ягназ і па­чы­нае шу­каць, хто змо­жа па­кла­па­ціц­ца пра яе ма­ле­нь­кую да­чку. Ка­лі ні­якіх род­ных не знай­шло­ся, яна ра­ша­ецца на ад­чай­ны ўчы­нак… Фільм пра подзвіг жан­чы­ны, па­вод­ле слоў яго ства­ра­ль­ні­каў.

/i/content/pi/cult/878/18605/20.jpg“Сем ма­ле­нь­кіх су­па­дзен­няў” вен­гер­ска­га рэ­жы­сё­ра Пе­тэ­ра Го­та­ра па­ра­дуе ама­та­раў інтэ­лек­ту­аль­ных га­ла­ва­ло­мак. Ге­ра­іня філь­ма — на­стаў­ні­ца му­зы­кі, чый свет пе­ра­ку­ль­ва­ецца з ног да га­ла­вы, ка­лі ў яе жыц­цё вяр­та­ецца ад­на з бы­лых ву­ча­ніц. “Эстэц­кая і ка­мер­ная кар­ці­на”, па­вод­ле вы­ра­зу Але­га Сі­ль­ва­но­ві­ча, — “Ра­ка” лі­ван­ска­га рэ­жы­сё­ра Га­са­на Са­ла­ба, дзея­нне ў якой ад­бы­ва­ецца на фо­не су­час­на­га па­сля­ва­енна­га жыц­ця Лі­ва­на.

Яскра­вая стуж­ка “Агонь” прад­стаў­ляе ў кон­кур­се Ка­зах­стан: яе зня­ла рэ­жы­сёр Айжан Ка­сым­бек. Па­пу­ляр­ны акцёр Та­леп­бер­ген Бай­са­ка­лаў атры­маў пры­зы за леп­шую ро­лю на кі­на­фес­ты­ва­лі азі­яцка­га кі­но ў Лос-Анджэ­ле­се, на фес­ты­ва­лі ў Со­чы, і г. д. Га­лоў­ны ге­рой То­лік у імкнен­ні пра­кар­міць вя­лі­кую сям’ю трап­ляе ў ча­ра­ду пры­год, якая пры­во­дзіць да ве­ль­мі не­ча­ка­ных вы­ні­каў. Бу­дзе ў кон­кур­се і дзве ра­бо­ты з Кі­тая: “Іду­чы за яе це­нем” рэ­жы­сё­ра Пэн Фэй — гіс­то­рыя амаль 60-га­до­вых ста­сун­каў ма­ці і да­чкі, укла­дзе­ная ў сю­жэт, як сас­та­рэ­лая ма­ці шу­кае знік­лую з яе жыц­ця да­чку, і “Ву­лі­ца” рэ­жы­сё­ра На Джа­зіо — у цэн­тры сю­жэ­та юнак, які ў вя­лі­кім го­ра­дзе спра­буе вы­жыць, за­ра­біць гро­шы, на­ла­дзіць ста­сун­кі ў сям’і.

Ува­га гле­да­чоў, не­сум­нен­на, бу­дзе звер­ну­та і на рас­ійскі фільм “Дзень мёр­твых” рэ­жы­сё­ра Вік­та­ра Ры­жа­ко­ва — у стуж­цы зня­лі­ся па­пу­ляр­ныя акцё­ры, у га­лоў­най ро­лі — Аляк­сандр Паль. Пра тое, як ма­ці і сын у ба­ць­коў­скую суб­оту на­кі­роў­ва­юцца ў ван­дроў­ку па пя­ці мо­гіл­ках. Па да­ро­зе ім да­вя­дзец­ца раза­брац­ца ў сва­іх ста­сун­ках. Гэ­та так­са­ма дра­ма, як і бо­ль­шасць філь­маў у кон­кур­се. Уба­чым мы і фільм з Уз­бе­кіс­та­на “Ілхак” рэ­жы­сё­ра Жа­хан­гі­ра Ахме­да­ва — у яго асно­ву па­кла­дзе­на рэ­аль­ная гіс­то­рыя ма­ці, якая ў час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны стра­ці­ла пя­цёх сы­ноў. Па­ста­но­вач­ныя ва­енныя кад­ры зды­ма­лі­ся на на­тур­най пля­цоў­цы “Бе­ла­ру­сь­філь­ма”.

/i/content/pi/cult/878/18605/21.jpg“Скла­ла­ся год­ная пра­гра­ма, без­умоў­на, вар­тая ўва­гі і пра­фе­сій­ных кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, і гле­да­чоў, — пад­су­моў­вае пра­грам­ны ды­рэк­тар кон­кур­су Алег Сі­ль­ва­но­віч. — Пра­гра­ма без пад­даў­коў для гле­да­ча, пра­гра­ма, якую ацэ­няць кі­на­ма­ны, пра­гра­ма ме­на­ві­та су­час­на­га мас­тац­ка­га кі­не­ма­тог­ра­фа”.

НЕ ТО­ЛЬ­КІ КАЗ­КІ, АЛЕ І ДРА­МЫ

Кон­курс філь­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі “Ліс­та­па­дзік” пра­цу па­чне са­мым пер­шым — яшчэ на­ват да ад­крыц­ця ўся­го фес­ты­ва­лю ў ве­чар 20 ліс­та­па­да ў ста­ліч­ным кі­на­тэ­атры “Мас­ква”. Апоў­дні ў гэ­тую суб­оту ў кі­на­тэ­атры “Пі­янер” про­йдзе ад­крыц­цё “Ліс­та­па­дзі­ка” з па­за­кон­кур­сным па­ка­зам бе­ла­рус­ка­га ані­ма­цый­на­га мю­зік­ла “Зор­кі сё­ма­га не­ба” рэ­жы­сё­ра Але­ны Ту­ра­вай, а ўжо ў 14 га­дзін стар­ту­юць і пер­шыя кон­кур­сныя па­ка­зы — пад­бор­кай ка­рот­ка­мет­раж­ных ані­ма­цый­ных сту­жак, ся­род якіх і дзве бе­ла­рус­кія — “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…” рэ­жы­сё­ра Але­ны Пят­ке­віч і “Прэ­лю­дыя і фу­га” рэ­жы­сё­ра Іга­ра Воў­ча­ка: для або­двух бе­ла­рус­кіх філь­маў гэ­та бу­дзе прэм’ера. Фільм Але­ны Пят­ке­віч пры­све­ча­ны жыц­цю і твор­час­ці па­эта Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, “Прэ­лю­дыя і фу­га” — успа­мі­нам рэ­жы­сё­ра пра ўлас­нае дзя­цін­ства і са­вец­кую эпо­ху. (Пад­ра­бяз­на пра прад­стаў­ні­коў Бе­ла­ру­сі ў кон­кур­се фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад” мож­на пра­чы­таць у мі­ну­лым ну­ма­ры “Ку­ль­ту­ры”). Па­вод­ле слоў пра­грам­на­га ды­рэк­та­ра “Ліс­та­па­дзі­ка” мас­тац­тваз­наў­цы Анта­ні­ны Кар­пі­ла­вай, пады­ход да фар­мі­ра­ван­ня кон­кур­снай пра­гра­мы за­стаў­ся тра­ды­цый­ным — мас­тац­кая якасць, акту­аль­насць тэ­ма­ты­кі і, без­умоў­на, па­зі­тыў­ны па­ча­так, які ве­ль­мі важ­ны для све­ту дзя­цін­ства. Уся­го ў кон­кур­се 13 кар­цін, бо­ль­шасць з якіх ужо бы­лі адзна­ча­ны ўзна­га­ро­да­мі на між­на­род­ных фес­ты­ва­лях. З іх тры поў­на­мет­раж­ныя ігра­выя стуж­кі і тры по­ўна­мет­раж­ныя ані­ма­цый­ныя.

Як рас­каз­вае Анта­ні­на Кар­пі­ла­ва, ве­ль­мі важ­ным яна лі­чы­ла пры­сут­насць у кон­кур­се ра­бот з кра­ін, ма­ючых най­вы­шэй­шы аўта­ры­тэт у све­це дзі­ця­ча­га і ані­ма­цый­на­га кі­но, — на­прык­лад, Эсто­ніі, якая сла­віц­ца сва­ёй шко­лай ані­ма­цыі і дзе мно­гія твор­цы мо­гуць на­зваць ся­бе вуч­ня­мі сус­вет­на сла­ву­та­га май­стра Пры­йта Пяр­на, і Чэ­хіі, што да­ўно за­дае тон у дзі­ця­чым ігра­вым і ані­ма­цый­ным кі­но. Та­кім чы­нам, гле­да­чы і чле­ны жу­ры ўба­чаць два эстон­скія філь­мы і адзін чэш­скі. На­зву філь­му “Сіп­сік” да­ла ажыў­шая ля­ль­ка, пры­ду­ма­ная пі­сь­мен­ні­кам Эна Раў­дам, якая да­ўно з’яўля­ецца ад­ным з сім­ва­лаў эстон­скай дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры і кні­га пра якую бы­ла па­пу­ляр­най яшчэ ў са­вец­кіх дзя­цей. Па­вод­ле сю­жэ­та, ля­ль­ка Сіп­сік ста­но­віц­ца леп­шай сяб­роў­кай для ма­ле­нь­кай дзяў­чын­кі, з якой раз­ам яны пе­ра­жы­ва­юць за­хап­ля­ль­ныя пры­го­ды. Стуж­ка ўжо мае на­сы­ча­ную фес­ты­ва­ль­ную гіс­то­рыю, па­спя­хо­вы пра­кат­ны лёс і доб­рыя збо­ры як у Эсто­ніі з Рас­іяй, так і ў іншых кра­інах све­ту. Рэ­жы­сё­ры — Ме­ліс Ару­леп і Кар­стэн Кі­ле­ріх. Дру­гая эстон­ская кар­ці­на — “По­ўны рот ва­ды” рэ­жы­сё­ра Сі­ма Раў­да — пя­ці­хві­лін­ны за­баў­ны му­льт­фільм пра не­вя­ліч­кае зда­рэн­не.

Вя­лі­кую ўва­гу ў пуб­лі­кі, не­сум­нен­на, вы­клі­ча чэш­ская по­ўна­мет­раж­ная ані­ма­цыя “На­ват мы­шы трап­ля­юць у рай” рэ­жы­сё­раў Яна Бу­бе­ні­ча­ка і Дэ­ні­зы Гры­ма­вай. Гэ­та ля­леч­ны фільм, які­мі за­ўсё­ды сла­ві­ла­ся Чэ­хія. Прэм’ера ад­бы­ла­ся то­ль­кі па­ўта­ра ме­ся­цы та­му, але збо­ры ў пра­ка­це ўжо ве­ль­мі ўну­ша­ль­ныя. Сю­жэт за­хап­ля­ль­ны: два смя­рот­ныя во­ра­гі — мы­ша­ня і ліс — трап­ля­юць у рай і там ста­но­вяц­ца леп­шы­мі сяб­ра­мі. Але іх ча­кае вяр­тан­не ў зям­ное жыц­цё, а ў но­вым жыц­ці яны па­мя­ня­юцца ро­ля­мі. “На­ват мы­шы трап­ля­юць у рай” стаў най­леп­шым ані­ма­цый­ным філь­мам на прэс­тыж­ным Шан­хай­скім кі­на­фес­ты­ва­лі, а за­раз на­мі­на­ва­ны на прэ­мію Еўра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі ў ка­тэ­го­рыі “Леп­шы по­ўна­мет­раж­ны ані­ма­цый­ны фільм”. Яшчэ адзін гуч­ны по­ўна­мет­раж­ны ані­ма­цый­ны фільм — з Кі­тая, “Бе­лая змяя 2” (“Зя­лё­ная змяя”): фэн­тэ­зі-ба­явік, адзін з цэ­лай се­рыі, за­сна­ва­ны на кі­тай­скай мі­фа­ло­гіі і тра­ды­цы­ях, з тра­ды­цый­ны­мі ба­явы­мі адзі­на­бор­ства­мі. Гэ­та гіс­то­рыя пра тое, як ад­на сяс­тра імкнец­ца вы­ра­та­ваць дру­гую і як на гэ­тым шля­ху яны сус­тра­ка­юць роз­ных дзіў­ных па­чвар. Стуж­ка доў­жыц­ца бо­льш за дзве га­дзі­ны, па­каз­вац­ца бу­дзе ў 3D-фар­ма­це. А ў па­за­кон­кур­снай пра­гра­ме ва ўмяш­ча­ль­най за­ле До­ма кі­но гле­да­чы па­ба­чаць пер­шую час­тку — “Бе­лая змяя”.

Ся­род най­бо­льш аўта­ры­тэт­ных у све­це дзі­ця­ча­га кі­но кра­ін — Гер­ма­нія. “Ма­ле­нь­кія ча­раў­ні­цы” — по­ўна­мет­раж­ны ігра­вы фільм рэ­жы­сё­ра Све­на Унтэр­ва­ль­дта з ужо ве­ль­мі вы­со­кім рэ­йтын­гам на ўсіх кі­на­фо­ру­мах. Гэ­та каз­ка, фэн­тэ­зі пра ча­ты­рох сяс­цёр: на пер­шы по­гляд яны звы­чай­ныя шко­ль­ні­цы, але на­сам­рэч ва­ло­да­юць ча­роў­ным да­рам.

Не то­ль­кі каз­кі, але і са­цы­яль­нае, дра­ма­тыч­нае кі­но ёсць у пра­гра­ме “Ліс­та­па­дзі­ка”: га­вор­ка пра іран­скі і рас­ійскі філь­мы. Кар­ці­на “Но­ве­нь­кі” рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Ку­ля­мі­на — шко­ль­ная дра­ма. Га­лоў­ны ге­рой — хлоп­чык, што пры­хо­дзіць у 11-ы клас у шко­лу, дзе яго ніх­то не ве­дае: ён ха­вае ад ад­на­клас­ні­каў, што мае анка­ла­гіч­нае за­хвор­ван­не. Зу­сім ня­даў­на “Но­ве­нь­кі” атры­маў га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду на рас­ійскім фес­ты­ва­лі “Кі­на­шок” у Ана­пе як най­леп­шы дзі­ця­чы фільм. Іран­ская стуж­ка “Ры­ба і лу­жа” рэ­жы­сё­ра Алі Ба­ра­ці — пра пад­лет­ка, які ад­на­ча­со­ва і ге­ній, але яко­га з-за дрэн­ных па­во­дзін вы­клю­чы­лі са шко­лы.

Раз­на­стай­ная як ка­лей­дас­коп пад­бор­ка ка­рот­ка­мет­раж­ных ані­ма­цый­ных сту­жак так­са­ма ўдзе­ль­ні­чае ў кон­кур­се. Ве­ль­мі кра­на­ль­ны му­льт­фільм “Веч­нае пол­ымя” з В’етна­ма, па­куль ма­ла­вя­до­ма­га на кар­це сус­вет­най ані­ма­цыі, — пра лю­боў жу­раў­ля да сва­ёй сяб­роў­кі. Вен­гер­скі “То­мі і львя­ня” — пра сяб­роў­ства хлоп­чы­ка і львя­ня. “Па­па вя­лі­кі, я — ма­ле­нь­кі” — гэ­та мі­ні­яцюр­ная іта­ла-рас­ійская гіс­то­рыя, як ма­ле­нь­кая дзяў­чын­ка ча­кае ба­ць­ку-ма­ра­ка. Рас­ійская так­са­ма ка­ра­це­нь­кая стуж­ка “Бу!” — ды­на­міч­ная і экс­цэн­трыч­ная.

Пе­ра­мож­цы “Ліс­та­па­дзі­ка” ста­нуць вя­до­мы­мі 23 ліс­та­па­да на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ў кі­на­тэ­атры “Пі­янер”. Жу­ры ўзна­ча­ль­вае актры­са Іры­на Шаў­чук, ві­цэ-прэ­зі­дэнт і ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар ад­кры­та­га фес­ты­ва­лю кі­но кра­ін СНД і Бал­тыі “Кі­на­шок”.

КІ­НО ЗА­ЎТРАШ­НЯ­ГА ДНЯ

Най­бо­ль­шая ко­ль­касць філь­маў — у Кон­кур­се ма­ла­дзёж­на­га кі­но “Кі­но ма­ла­дых”: на пры­зы бу­дуць прэ­тэн­да­ваць 22 стуж­кі, па­роў­ну падзе­ле­ныя на ка­рот­ка­мет­раж­ныя і по­ўна­мет­раж­ныя. У асноў­ным гэ­та дэ­бют­ныя кар­ці­ны, у якіх ёсць экс­пе­ры­мент, на­ва­тар­ства, по­шук но­вай кі­на­мо­вы. Пра­грам­ны ды­рэк­тар кон­кур­су Дзміт­рый Ма­ры­нін — рэ­жы­сёр, сцэ­на­рыст і прадзю­сар — ка­жа: “Я ста­віў за­да­чу саб­раць кі­но за­ўтраш­ня­га дня і тых, хто сён­ня то­ль­кі па­чы­нае, але за­ўтра ўзна­ча­ліць рэй­тын­гі. Ха­це­ла­ся за­пра­шаць філь­мы, дзе рэ­жы­сё­ры па­ру­ша­юць усе нуд­ныя пра­ві­лы з пад­руч­ні­каў, ці ха­ця б імкнуц­ца іх па­ру­шаць”. Дзміт­рый Ма­ры­нін адзна­чае тэн­дэн­цыю ся­род но­ва­га па­ка­лен­ня рэ­жы­сё­раў — змеш­ваць жан­ры і ства­раць но­выя. Бе­ла­русь у гэ­тай на­мі­на­цыі прад­стаў­ле­на 8-хві­лін­ным філь­мам “Да­ро­га”, які сап­раў­ды ад­па­вя­дае ўся­му ска­за­на­му — на­ва­тар­ства, свая кі­на­мо­ва. Стуж­ка сту­дэн­та Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Кі­ры­ла Ха­лец­ка­га ў ня­даў­нім ча­се ўжо атры­ма­ла шэ­раг уз­на­га­род на бе­ла­рус­кіх і між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­лях і цал­кам мо­жа прэ­тэн­да­ваць на пе­ра­мо­гу і гэ­тым раз­ам.

І ў “Кі­но ма­ла­дых” мож­на ка­заць, што “Ліс­та­пад” — “фес­ты­валь фес­ты­ва­ляў”: бо­ль­шасць філь­маў ужо бы­ла адзна­ча­на ўзна­га­ро­да­мі ці про­ста ўдзе­ль­ні­ча­ла ў іншых вя­лі­кіх кі­на­фо­ру­мах. Ува­гу ама­та­раў і знаў­цаў кі­но, ка­неш­не, у пер­шую чар­гу пры­цяг­нуць гру­зін­скі фільм “Што мы ба­чым, ка­лі гля­дзім на не­ба” рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Ка­бе­ры­дзэ і швей­цар­скі “Дзяў­чы­на і па­вук” рэ­жы­сё­раў бра­тоў Цюр­хе­раў: пер­шы атры­маў прыз FIPRESCI на сё­лет­нім Бер­лін­скім кі­на­фес­ты­ва­лі — ад­ным з са­мых прэс­тыж­ных у све­це, дру­гі там жа — прыз за леп­шую рэ­жы­су­ру ў сек­цыі Encounters. Гру­зін­скі фільм рас­каз­вае не­ве­ра­год­ную гіс­то­рыю пра за­ка­ха­ных, якія аб­мя­ня­лі­ся це­ла­мі і ця­пер не мо­гуць па­знаць ад­но ад­на­го. “Гімн лет­ня­му Ку­та­ісі” — так ка­жуць пра гэ­тую стуж­ку, бо дзея­нне ад­бы­ва­ецца ў рэ­аль­ным го­ра­дзе. “Фільм на­поў­не­ны сім­ва­ла­мі і зна­ка­мі, а імкнен­не вы­най­сці не­йкі ўлас­ны но­вы сім­вал ёсць ва ўсіх кон­кур­сных філь­мах”, — га­во­рыць Дзміт­рый Ма­ры­нін. Адзна­чае ён і тое, што ў мно­гіх ада­бра­ных стуж­ках пры­сут­ні­чае фан­тас­тыч­ны эле­мент, не­шта не­ве­ра­год­нае і тро­хі ка­зач­нае. Але ж не ў філь­ме “Дзяў­чы­на і па­вук” з цал­кам звы­чай­най на пер­шы по­гляд гіс­то­ры­яй пра тое, як дзве сяб­роў­кі, што жы­лі ў ад­ной ква­тэ­ры, вы­ра­шы­лі раз’ехац­ца — тут і па­ча­лі рас­кры­вац­ца сап­раў­дныя глы­бі­ні ча­ла­ве­чых уз­ае­ма­адно­сін. Ме­сяц та­му стуж­ка Ра­мо­на і Сі­ль­ва­на Цюр­хе­раў атры­ма­ла Гран-пры ІІ Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю дэ­бют­на­га кі­но ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу.

На сё­лет­нім Мас­коў­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі яскра­ва адзна­чы­лі­ся ў асноў­ным кон­кур­се ку­бін­ская і іран­ская стуж­кі. “Бла­кіт­нае сэр­ца” рэ­жы­сё­ра Мі­ге­ля Ка­юлы — на тэ­му сак­рэт­ных экс­пе­ры­мен­таў Фі­дэ­ля Кас­тра з ген­най інжы­не­ры­яй, па­сля ча­го на Ку­бе з’яві­лі­ся му­тан­ты-звыш­лю­дзі. Кар­ці­на іран­ска­га рэ­жы­сё­ра Ну­шы­на Ме­ра­джы “Сын” (прыз Мас­коў­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю за леп­шую муж­чын­скую ро­лю) — гэ­та дзіў­ная тра­гі­ка­ме­дыя пра да­рос­ла­га муж­чы­ну, які па­сля смер­ці ма­ці па­чы­нае вы­бу­доў­ваць ад­но­сі­ны са све­там і з лю­дзь­мі. Ні­ге­рый­скі фільм “Джу-Джу” быў адзна­ча­ны на фес­ты­ва­лі ў Ла­кар­на — у Ні­ге­рыі кі­не­ма­тог­раф за­раз хут­ка раз­ві­ва­ецца і пры­му­шае ка­заць пра ся­бе ў све­це. Джу-джу — мясц­овая ма­гія, і ў філь­ме тры гіс­то­рыі з жыц­ця су­час­на­га Ла­го­са. Най­бо­льш раз­лі­ча­ны­мі на ма­са­вую гля­дац­кую аўды­то­рыю мож­на на­зваць фран­цуз­скую стуж­ку “Лу­лу” рэ­жы­сё­ра Юбе­ра Ві­ля — пра ма­ла­дую на­стаў­ні­цу, якая імкнец­ца раз­га­даць, ча­му ўспа­мі­ны пра сям’ю пры­му­ша­юць яе па­кут­ваць, і чэш­ска-сла­вац­ка-сла­вен­скі фільм “Пту­шы­ны атлас” (ка­рот­кі метр) рэ­жы­сё­ра Алмо Амер­зу — пра сям’ю, што кі­руе ўлас­ным біз­не­сам і ся­род сва­іх шу­кае та­го, хто скраў гро­шы. Кам­ба­джый­скі фільм “Бе­лы бу­ды­нак” рэ­жы­сё­ра Не­анга Ка­ві­ча быў сё­ле­та на Ве­не­цы­янскім кі­на­фес­ты­ва­лі і ў кон­кур­се “Да­ляг­ля­ды” атры­маў прыз за леп­шую муж­чын­скую ро­лю — ён пра су­час­ных лю­дзей у Пнам­пе­ні.

Пад­бор­ка ка­рот­ка­мет­ра­жых сту­жак — пры­чым хро­на­мет­раж ва­га­ецца ад 5 да 45 хві­лін — за­ва­біць гле­да­чоў раз­на­стай­нас­цю і не­звы­чай­нас­цю. Фільм з Та­джы­кіс­та­на “Аб­уза” рэ­жы­сё­ра Ман­за­ра­лі Шэ­ра­лі рас­па­вя­дае пра ўза­ема­адно­сі­ны ў су­час­най сям’і і гра­мад­стве. Індый­скі “Ад дзвя­рэй да дзвя­рэй” — пра тое, як лю­боў да кі­но аб’ядноў­вае індый­ца і афган­ца ў чу­жой кра­іне. Прад­стаў­ле­ны ра­бо­ты з Азер­бай­джа­на, В’етна­ма, Аўстра­ліі, Кі­тая. Ёсць цэ­лая ніз­ка рас­ійскіх сту­жак, не­йкія з іх — гэ­та кур­са­выя ці дып­лом­ныя ра­бо­ты, не­йкія — дэ­бют у рэ­жы­су­ры лю­дзей, што кі­но ў іншай якас­ці за­йма­юцца да­ўно. “Пхенц” — па­вод­ле ад­на­ймен­на­га апа­вя­дан­ня Аб­ра­ма Тэр­ца, “Сха­ва­ны кос­мас” — аб пра­ге да кос­ма­су, “Ія” — пяш­чот­ная гіс­то­рыя ста­лен­ня, “Бе­лы ге­тэ­ра­сэк­су­аль­ны муж­чы­на” — пра тое, як імклі­ва змя­няе свет но­вая эты­ка… Стуж­ку “Здыміце Машу” (існуе і ана­ла­гіч­ны інтэр­нэт-се­ры­ял) рэ­жы­сё­ра Крыс­ці­ны Ба­рэй­ка мож­на час­тко­ва на­зваць і бе­ла­рус­кай, бо спра­дзю­сі­ра­ва­ла фільм і зня­ла­ся ў га­лоў­най ро­лі бе­ла­рус­кая актры­са, вы­пус­кні­ца на­шай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Яні­на Ме­ле­ха­ва: у філь­ме рас­па­вя­да­ецца пра тое, як у пан­дэ­мій­ныя ча­сы і мас­коў­скі лак­даўн зды­ма­ецца кі­но.

Жу­ры Кон­кур­су ма­ла­дзёж­на­га кі­но “Кі­но ма­ла­дых” уз­на­ча­ль­вае рас­ійскі рэ­жы­сёр і прадзю­сар Аляк­сей Ця­ль­ноў.