Куды дзьме юбілейны вецер?

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Но­вы дра­ма­тыч­ны тэ­атр ад­крыў юбі­лей­ны 30-ы се­зон. 21 і 22 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ла­ся пер­шая прэм’ера — спек­такль “Ва­дэ­ві­лі”. Уся­го за­пла­на­ва­на ажно пяць но­вых па­ста­но­вак. Ад­крыў­ся ж се­зон спек­так­лем “Хам­сін”, які ўпер­шы­ню быў прэ­зен­та­ва­ны ўлет­ку.

Хам­сі­нам на­зы­ва­юць жу­дас­ны афры­кан­скі ве­цер, што ня­се з са­бой пыл, пя­сок, раз­бу­рэн­не. Пе­ра­кла­да­ецца сло­ва як “пя­ць­дзя­сят”: ме­на­ві­та сто­ль­кі дзён звы­чай­на пра­цяг­ва­ецца ў Ізра­ілі гэ­тае ня­прос­тае для лю­дзей вы­пра­ба­ван­не. Але ж на­зву спек­так­ля не­ль­га трак­та­ваць лі­та­ра­ль­на, яна на­бы­вае сім­ва­ліч­ны сэнс. Ге­роі, што жы­вуць у па­сля­ва­енны час у ад­ным з ізра­ільс­кіх пан­сі­яна­таў, пе­ра­жы­ва­юць на­ступ­ствы ду­шэў­на­га хам­сі­на, пры­не­се­на­га Ха­ла­кос­там. У кож­на­га з іх — свая гіс­то­рыя. Яны рас­па­вя­да­юць адзін ад­на­му асоб­ныя ста­рон­кі свай­го жыц­ця, і з гэ­тых ка­вал­каў ма­за­ікі скла­да­ецца агу­ль­ная кар­ці­на.

У асно­ву п’есы і спек­так­ля быў па­кла­дзе­ны не­вя­ліч­кі апо­вед яўрэй­ска­га аўта­ра пра вя­сел­ле, зной­дзе­ны па­ста­ноў­шчы­кам “Хам­сі­на”, га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам Но­ва­га дра­ма­тыч­на­га Сяр­ге­ем Ку­лі­коў­скім, з ве­рас­ня пры­зна­ча­ным мас­тац­кім кі­раў­ні­ком ка­лек­ты­ву. Але звес­ткі пра тое апа­вя­дан­не, не­як зга­да­ныя ў ад­ным з інтэрв’ю, не па­зна­ча­ны ні ў анон­сах спек­так­ля на сай­це тэ­атра, ні ў пра­грам­цы. Мо­жа, яшчэ і та­му, што гэ­тая лі­нія не з’яўля­ецца асноў­най: у спек­так­лі ўво­гу­ле амаль ня­ма звык­ла­га “за­кру­ча­на­га” сю­жэ­ту. Гіс­то­рыя пра “ня­роў­ны”, на пер­шы по­гляд, але на­сам­рэч шчас­лі­вы шлюб атрым­лі­вае не­йкае раз­віц­цё хі­ба ў дру­гой дзеі. Уся пер­шая пры гэ­тым — надзвы­чай раз­гор­ну­тая экс­па­зі­цыя, шчод­ра на­се­ле­ная не то­ль­кі га­лоў­ны­мі, але ку­ды бо­льш — дру­гас­ны­мі, зда­ва­ла­ся б, пер­са­на­жа­мі. Ды ў гэ­тым і за­клю­ча­ецца ўвесь смак п’есы, ство­ра­най бы­лой артыс­ткай на­ша­га ТЮГа Тац­ця­най Жда­на­вай.

/i/content/pi/cult/875/18543/8_1.jpg

Да­рэ­чы, пад­обная “аскеп­ка­вая” дра­ма­тур­гія, дзе ге­роі то­ль­кі ў фі­на­ле апо­ве­ду аказ­ва­юцца не­пас­рэд­на звя­за­ны­мі свай­мі лё­са­мі, — ад­на з су­час­ных тэн­дэн­цый раз­віц­ця мас­тац­тва тэ­атра і кі­не­ма­тог­ра­фа. По­стма­дэр­ніс­цкі­мі пры­ёма­мі ўспры­ма­юцца і та­ямні­чая сцэ­на сна, з якой па­чы­на­ецца дзея, і са­мо імя цэн­тра­ль­на­га ге­роя — Ман­фрэд, што вя­дзе да змроч­на не­ўтай­ма­ва­най ра­ман­ты­кі Бай­ра­на. Акра­мя ўся­го, спек­такль азна­ча­ны жан­рам з ві­да­воч­най му­зыч­най спа­сыл­кай — “яўрэй­ская рап­со­дыя”, што прад­угле­джвае во­ль­нае “ра­ман­тыч­нае” фор­маў­тва­рэн­не, за­сна­ва­нае на эма­цый­ных усплёс­ках, а не пад­па­рад­ка­ва­нае стро­га­му ла­гіч­на­му лан­цуж­ку.

/i/content/pi/cult/875/18543/8_2.jpg

Рап­са­дый­насць спек­так­ля вы­яўля­ецца так­са­ма ў яго агу­ль­ным апа­вя­да­ль­ным то­не, дзе кож­ная асоб­ная на­вэ­ла — шчым­лі­вая спо­ведзь ду­шы, ба­лю­чыя ўспа­мі­ны ча­ла­ве­ка пра пе­ра­жы­тую вай­ну, бліз­кія да так зва­на­га “да­ку­мен­та­ль­на­га” тэ­атра. І дзе за кож­най тра­гіч­най дэ­тал­лю, што быц­цам хі­ліць до­лу, гул­кім зва­ноч­кам уз­ні­ма­ецца звон­кі спа­дзеў на шчас­це, аздоб­ле­ны не­паў­тор­ным яўрэй­скім гу­ма­рам.

/i/content/pi/cult/875/18543/8_3.jpg

Сцэны са спектакля “Хам­сі­н”.

Сцэ­наг­ра­фія Свят­ла­ны Ма­ка­ран­ка — крэс­лы, па­ра не­вя­ліч­кіх круг­лых сто­лі­каў, на­паў­праз­рыс­тыя фі­ран­кі, пад­свет­ле­ныя роз­ны­мі ко­ле­ра­мі (мас­так па свят­ле — Ула­дзіс­лаў Рых­тэр) ці спле­це­ныя ў пад­абен­ства ма­гут­най раз­га­лі­на­ва­най кро­ны, што на­гад­вае ра­да­вое дрэ­ва. Та­кая ж ня­хіт­рая рэ­жы­су­ра (зга­да­ны С.Ку­лі­коў­скі), ве­ль­мі про­стая ха­рэ­агра­фія — по­бы­та­вай, а не ўзнёс­ла ра­ман­ты­за­ва­най скі­ра­ва­нас­ці (Ма­ры­на Ба­ра­на­ва). Усё гэ­та па­кі­дае на пер­шым пла­не артыс­таў (Але­га Рад­ке­ві­ча, На­тал­лю Ка­пі­то­на­ву, Ва­ле­рыя Глаз­ко­ва, Эду­арда Вай­ні­ло­ві­ча і інш.), за­ся­ро­джвае ўва­гу гле­да­ча на ду­шэў­ных па­мкнен­нях іх пер­са­на­жаў. Акцё­ры не пад­во­дзяць. Не­ка­то­рыя з іх, яшчэ ня­даў­на (а хто­сь­ці і да­гэ­туль) пра­цу­ючы ў роз­ных іншых ка­лек­ты­вах, вы­да­юць тут па­праў­дзе ансам­бле­вую ігру, у якую ве­рыш, бы ў тую да­ку­мен­та­ліс­ты­ку.

Ад­но шка­да: на ня­даў­ні ХХV Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь “Бе­лая Ве­жа”, што ла­дзіў­ся ў ве­рас­ні ў Брэс­це, ад Но­ва­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра быў аб­ра­ны іншы спек­такль — “Но­бе­леў­скі ты­дзень”, што сас­ту­пае “Хам­сі­ну” па ўсіх па­ра­мет­рах, па­чы­на­ючы з п’есы.

/i/content/pi/cult/875/18543/5_6.jpg

Пэў­на, ма­юць ра­цыю тыя, хто па­ра­ўноў­вае спек­так­лі з лю­дзь­мі: маў­ляў, у кож­на­га — свой лёс, не за­ўжды за­слу­жа­ны. Так зда­ры­ла­ся, што ра­ней Но­вы дра­ма­тыч­ны амаль не ўдзе­ль­ні­чаў у фес­ты­ва­ль­ным ру­ху. І рап­там, бы пад­ару­нак да юбі­лею — та­кі буй­ны фо­рум. У не­ка­ль­кіх бло­ках на­він ку­ль­ту­ры з’яві­ла­ся ра­дас­ная на­ві­на, што “Но­бе­леў­скі ты­дзень” стаў лаў­рэ­атам “Бе­лай Ве­жы”. А на сай­це Бе­ла­рус­ка­га са­юза тэ­атра­ль­ных дзея­чаў змеш­ча­ны яшчэ і са­ты­рыч­ныя вы­па­ды на ад­рас за­про­ша­ных у Брэст кры­ты­каў, у тым лі­ку з Мас­квы, што не аца­ні­лі гэ­ты спек­такль. Усё так, ды тая інфар­ма­цыя па­тра­буе ка­мен­та­ру.

/i/content/pi/cult/875/18543/8_4.jpg

Асаб­лі­вас­цю брэс­цка­га фо­ру­му з’яўля­ецца тое, што яго арга­ні­за­та­ры ве­ль­мі імкнуц­ца за­ахво­ціць удзе­ль­ні­каў, а та­му вы­да­юць лаў­рэ­ацкія дып­ло­мы аб­са­лют­на ўсім тэ­атрам без вы­клю­чэн­ня, пры­чым ад­ра­зу па за­вяр­шэн­ні пры­ве­зе­на­га на фес­ты­валь спек­так­ля, яшчэ да па­чат­ку ўся­ля­кіх аб­мер­ка­ван­няў. Апош­нія, вя­до­ма, час­ця­ком бы­ва­юць кры­тыч­ны­мі, але за­ўжды — этыч­на вы­тры­ма­ны­мі і пра­фе­сій­на да­клад­ны­мі. Зда­ра­ецца, кры­ты­кі спра­ча­юцца не то­ль­кі з па­ста­ноў­чай ка­ман­дай, але і між са­бой, што да­дат­ко­вы раз свед­чыць пра экс­пе­ры­мен­та­ль­насць, не­адназ­нач­насць не­ка­то­рых спек­так­ляў. На­рма­ль­ная мас­тац­кая з’ява! Як і тое, што не­ка­то­рыя ка­лек­ты­вы про­сяць вы­ка­заць мер­ка­ван­ні на­конт іх твор­чых прац не пуб­ліч­на, за­ўтраш­няй ра­ні­цай, а ў за­кры­тым фар­ма­це, ад­ра­зу па­сля па­ка­зу: хто­сь­ці хут­ка з’язджае, а хто­сь­ці, раз­уме­ючы не­да­хо­пы, па­прос­ту не хо­ча за­ліш­ня­га роз­га­ла­су. Арга­ні­за­та­ры і кры­ты­кі, якім пры ад­на­ча­со­вым па­ка­зе не­ка­ль­кіх спек­так­ляў на роз­ных пля­цоў­ках да­во­дзіц­ца падзя­ляц­ца, за­ўсё­ды ідуць на­сус­трач. Так ад­бы­ло­ся і з “Но­бе­леў­скім тыд­нем”: на яго вы­пра­ві­лі­ся двое тэ­атраз­наў­цаў з пя­ці, га­то­выя раз­маў­ляць ад­ра­зу па­сля за­кан­чэн­ня спек­так­ля. Ды то­ль­кі рэ­жы­сёр да іх не вы­йшаў, а па­слаў “ган­ца” — пе­рад­аць, што па­трэ­бы ў кры­ты­цы не мае.

/i/content/pi/cult/875/18543/8_7.jpg

Сцэны са спектакля “Но­бе­леў­скі ты­дзень”.

Я гля­дзе­ла “…Ты­дзень” яшчэ ў Мін­ску ў час прэм’еры — і, раз­уме­ючы пра­ва твор­цаў на па­мыл­ку, вы­ра­шы­ла пра спек­такль на га­зет­ных ста­рон­ках “жур­бот­на пра­маў­чаць”. Хі­ба са скру­хай на сэр­цы падзя­лі­ла­ся ўра­жан­ня­мі з ты­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі тэ­атра, хто сам да мя­не звяр­таў­ся. Што ж, ця­пе­раш­няя ана­нім­ная пуб­лі­ка­цыя на сай­це БСТД пра вы­со­кае пры­знан­не спек­так­ля і га­нь­бу кры­ты­каў вы­му­шае мя­не аб­на­ро­да­ваць свае за­ўва­гі — ха­ця б дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці.

Га­лоў­ны не­да­хоп п’есы Ва­лян­ці­на Пе­пя­ля­ева — у за­ліш­няй пуб­лі­цыс­тыч­нас­ці вы­каз­ван­няў ге­ро­яў. У рэ­аль­нас­ці ж ці ў сне, што на­пат­каў ге­роя,  — га­зет­ны­мі ло­зун­га­мі не раз­маў­ля­юць.

Га­лоў­ны плюс спек­так­ля, па­стаў­ле­на­га С.Ку­лі­коў­скім, — ці­ка­вая пра­ца ма­ла­до­га мас­та­ка Лі­дзіі Ма­ла­шэн­ка: люс­тэр­ка­выя сфе­ры, што скла­да­юцца-рас­кла­да­юцца, ві­дэ­апра­екцыі на іх (на жаль, ска­рыс­та­ныя не за­ўсё­ды па­сля­доў­на), фан­та­зій­ныя кас­цю­мы, што ад­ра­зу рас­кры­ва­юць ты­па­жы ды ха­рак­та­ры сва­іх ула­да­ль­ні­каў. І ха­ця гэ­та да­лё­ка не пер­шы сцэ­наг­ра­фіч­ны вы­хад мас­тач­кі (у ад­ным то­ль­кі Но­вым дра­ма­тыч­ным — ажно пя­ты яе спек­такль), ён па­праў­дзе ад­крыў яе імя шы­ро­кай пуб­лі­цы. А тэ­атр пра­цяг­нуў з ёй су­пра­цоў­ніц­тва: ця­пе­раш­нія “Ва­дэ­ві­лі” так­са­ма афар­мля­ла яна.

На­пе­ра­дзе ў ка­лек­ты­ва — но­выя прэм’еры (на­га­да­ем, іх за­пла­на­ва­на пяць). Да­рэ­чы, та­кая да­во­лі знач­ная ко­ль­касць — гэ­та не то­ль­кі да­ні­на юбі­лею, але і вы­твор­чая не­абход­насць: змя­ніў­шы акцёр­скі склад, тэ­атр на­пра­цоў­вае раз­лі­ча­ны на но­вых артыс­таў рэ­пер­ту­ар. Спа­дзя­емся, усё бу­дзе рэ­алі­за­ва­на па­спя­хо­ва!

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"