Напрыканцы жніўня Марына Бацюкова адзначыла 60-гадовы юбілей, а ўвогуле ў яе сёлета 30-годдзе творчай дзейнасці. Наколькі творца рознабаковы, можна зразумець хоць бы па пералічэнні званняў і статусаў: сябра Беларускага саюза мастакоў, намеснік старшыні Беларускага аб’яднання фатографаў, мастак па рабоце са скурай, куратар шматлікіх выставак у Беларусі і за мяжой, лаўрэат многіх прэмій, аўтар кніг і радыёперадач. Зараз мы спынімся толькі на дзвюх выстаўках, актуальных у гэтыя дні.
— У Палацы мастацтва адкрылася ваша юбілейная выстава “ТыЯ” — своеасаблівая рэтраспектыва, у якую ўвайшлі асобныя фатаграфіі з розных праектаў. Думаю, што праекты гэтыя падбіраліся не выпадковым чынам, кожны з іх для вас значны і каштоўны…
— …І нават знакавы. Праўда, я хацела выкарыстаць фота з чатырох серый, аднак атрымалася толькі з трох. Чаму менавіта з іх? Калісьці, гадоў дзесяць таму, я мела гонар паказваць сваё партфоліа легендарнаму фатографу Антанасу Суткусу, заснавальніку літоўскай школы фатаграфіі. Мы многа гаварылі, абмяркоўвалі — я была ў яго атэлье ў Вільнюсе. І вось ён сказаў, што лепш за ўсё ў мяне атрымліваюцца партрэты і мне трэба сур’ёзна пра гэта падумаць — маўляў, яны такія выразныя, проста “гаворачыя”… Спадар Антанас знайшоў яшчэ многа пераканаўчых слоў, а да такога аўтарытэта нельга не прыслухацца. І калі я зараз думала пра рэтраспектыўную выстаўку — а не хацелася, каб гэта быў просты зборнік з мінулых работ, трэба было стварыць праект са сваім тварам — я ўспомніла ягоныя словы і вырашыла вярнуцца да партрэтаў.
— На адкрыцці выставы вы працытавалі пісьменніка Джорджа Карліна: “Жыццё вымяраецца не колькасцю ўдыхаў і выдыхаў, а момантамі, калі захоплівае дух”. Я так разумею, што вашыя фота якраз такія моманты і адлюстроўваюць.
— Менавіта. Вось чаму партрэты: бо я думаю, што самае галоўнае, самае цікавае, самае важнае — гэта людзі. Калі ты спрабуеш зразумець іншага чалавека, ты ўзбагачаешся сам. Кожны чалавек — адкрыццё. І фатограф у дазволенай яму ступені робіць гэтыя адкрыцці дасяжнымі для ўсіх. Але для выставы патрабавалася тэма, якая ўсё аб’яднае. Так узніклі люстэркі побач з фатаграфіямі: “прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць”. Калі чалавек прыйшоў на выставу, значыцца, ён хоча ўбачыць, але ж у фота ён бачыць і свае вочы, сваё адлюстраванне. Так узнікла назва “ТыЯ”: гэта і “тыя”, і “ты і я”, кожны з нас. Адлюстраванне жыцця ў мастацтве і мастацтва ў жыцці.
— Кожная з трох серый, абраных для выставы, у свой час мела даволі значны рэзананс. Зразумела, усю вашу творчасць мы сёння не ахопім, але хаця б пра тую частку, на якую зараз можна паглядзець у выставачных залах, варта расказаць трохі больш падрабязна.
— Адзначу яшчэ адну ідэю, якая аб’ядноўвае ўсе тры серыі, — гэтыя фота вымагаюць ад гледача ўмення адчуваць іншага чалавека, патрабуюць здольнасці да эмпатыі. І праект “Рэха цішыні” менавіта пра жаданне і здольнасць разумець і бачыць прыгажосць у людзях — яго я здымала ў 2010 годзе ў майстэрні “Фарба”, дзе пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Ярмілава дзеці з парушэннямі слыху займаюцца жывапісам. У гэтых дзецях ёсць асаблівая прыгажосць — яны эмацыйныя, яны жэстыкулююць, у іх такія выразныя міміка, пластыка, вочы. І мы разумеем, што ім нешта ўжо даводзіцца пераадольваць, што ім патрэбна наша ўвага і павага, — у праекта многа сэнсаў: “хочаш нас пачуць — глядзі”. Праз дзесяць гадоў я ізноў пайшла ў студыю “Фарба”, ізноў знайшла для сябе цікавыя аб’екты. У мяне ўвогуле не атрымліваецца так, каб нешта зрабіць і забыцца, — калі былі шчырыя эмоцыі, перажыванні пад час працы, яны са мной і застаюцца.
Другая серыя фота — “Сам-насам”. Наш знакаміты рэжысёр-дакументаліст Уладзімір Арлоў здымаў фільм пра Чырвоны касцёл і прапанаваў мне стварыць серыю партрэтаў, якія б таксама ўвайшлі ў стужку. І вось — калядная імша, Чырвоны касцёл запоўнены. Я набрала з сабою рознай тэхнікі, але там ужо зразумела, што патрэбна мне абсалютна іншае. Узяла адзін аб’ектыў, дачакалася, калі кінагрупа сваю справу завершыць і выключыць святло, і ціхенечка пачала здымаць веруючых пад час малітвы. У мяне меўся дазвол на працу, але, канешне, калі я адчувала, што мне не рады, я проста не здымала. Праект “Сам-насам” шмат дзе выстаўляўся — у нас, за мяжой. Гледачоў гэтыя фота моцна кранулі, а так і бывае, калі робіш нешта не на заказ, а па сваёй унутранай патрэбе. Мне падаецца, гэтая серыя зараз адгукваецца ў нашых сэрцах як ніколі, бо ўсе мы молімся за Беларусь, молімся за тое, каб быць здаровымі, каб перажыць складаныя часы.
А самая вялікая і апошняя па часе серыя — “Рызомы”. Назва ўзятая з батанікі, рызома — гэта сістэма каранёў, але ж гэта яшчэ і філасофскі тэрмін. У аздабленні выставы ідэя каранёў, дарэчы, выкарыстана. У гэтым праекце — 50 партрэтаў беларусаў, якія з’яўляюцца для мяне кропкамі прыцягнення, якіх я люблю, ведаю і паважаю: пісьменнікі, мастакі, музыканты і многія іншыя — знакавыя фігуры. Побач з фатаграфіямі з праектаў “Рэха цішыні” і “Сам-насам” гэтыя партрэты вядуць да з’яўлення новага сэнсу. Кожнага з герояў серыі “Рызомы” я прасіла напісаць адно значнае слова, якое, на іх погляд, вызначае беларусаў: культуролаг Максім Жбанкоў напісаў, напрыклад, “Радзіма”, мастачка па шкле Алена Атрашкевіч — “крохкасць”, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч — “улада”… І гледачам я прапаную напісаць на люстэрках сваё значнае слова, а сама я на адкрыцці напісала “адпавядаць”. Гэтая серыя — пра рэчы, якія складаюць нашу беларускую ідэнтычнасць. Дарэчы, два гады таму “Рызомы” былі ў шорт-лісце Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва.
— Вы згадалі пра чацвёрты праект, які не атрымалася выставіць…
— Гэта мой боль, маё расчараванне. Яшчэ абавязкова мусілі быць фота з серыі “Сула. Непарыўнае”. Да тэмы нашай ідэнтычнасці я ўвогуле звярталася неаднойчы, у нейкай ступені яна прысутнічае і ў праекце, які я здымала на працягу чатырох гадоў пад час свята “Пахаванне стралы” ў вёсках Неглюбка і Стаўбун на Гомельшчыне — свята мае міжнародную славу, адно з нямногіх, унесеных у спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Частка праекта — менавіта партрэты. Аднак гэта, натуральна, не проста рэпартажныя здымкі з народнага свята — мовай вобразаў гаворыцца пра сутыкненне мінуўшчыны і сучаснасці, глабалізацыі і традыцый: можна доўга расказваць і тлумачыць, але лепей усё ўбачыць. Прыгадаю хіба адно фота: на ім толькі тры пары ног, трох жанчын, якія, узяўшыся пад рукі, ідуць у поле “хаваць стралу”. Адна бабуля ідзе ў нацыянальным строі, усё як мае быць — а на нагах у яе старыя стаптаныя красоўкі Adidas. Другая — маладая цяжарная жанчына, і на назе ў яе татушка. Трэцяя — мясцовы бухгалтар — класіка, у чорных туфлях.
Серыя “Сула. Непарыўнае” мела надзвычайны розгалас, мінчане дык і прыгадаюць, як пяць гадоў таму ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея — на вокнах, на сценах — выстаўляліся вялікія фота з гэтага праекта. Нейкія работы былі зроблены нават у пяціметровым памеры, а гэта ж усё вельмі нятанна. Тады ў мяне быў спонсар, дзякуючы якому мы змаглі зрабіць спецыяльныя вулічныя планшэты з сальвентным друкам, нацягнуць іх на рамы, пры дапамозе пад’ёмнага крана размясціць у вокнах. Поспех быў такі вялікі, што тэрмін працягвалі чатыры разы, выстава ішла ледзь не паўгода. Потым яна выстаўлялася, напрыклад, у Львове, у Алма-Аты, прычым па лініі дзяржавы і пасольстваў. За “Сула. Непарыўнае” ЮНЕСКА ўзнагародзіла мяне сваім дыпломам.
А з-за таго, што спонсарская дапамога афіцыйна ішла Нацыянальнаму гістарычнаму музею, я не магла пасля забраць гэтыя вялікія надрукаваныя работы сабе, да таго ж Гістарычны музей і меў планы на іх. І вось месяцы за два да сёлетняй юбілейнай выставы — а мы нават думалі размясціць некаторыя з планшэтаў проста на фасадзе Палаца мастацтва, каб усе бачылі — я тэлефаную ў Гістарычны музей і пытаюся, якія паперы і ад чыйго імя трэба падрыхтаваць, каб узяць шэраг работ для новай выстаўкі. І тут чую — усе работы знішчаны! Я проста не веру, думаю, нейкая блытаніна. Не, потым высвятляецца, што была патрэба вызваліць памяшканне, дзе гэтыя, паўтаруся, дарагія, з сальвентным друкам, вялізныя фатаграфіі захоўваліся, дык усю серыю проста знішчылі. Вось хіба магчыма ў такое паверыць? І супрацоўніца музея мне яшчэ кажа: “А што тут такога, гэта ж проста фатаграфіі”. Я нават разгубілася. Зразумела, самі фота ў лічбавым фармаце ў мяне захаваліся, але калі пачынаю ўяўляць сабе, як яны знішчалі мае работы — спальвалі, рэзалі, ці як? — мне ажно не па сабе робіцца. Чаму іх нельга было проста аддаць мне? Чаму іх хаця б не прадалі?

— Выстава “Вопыт прысутнасці” да 30-годдзя вашай творчай дзейнасці праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Я так разумею, што фатаграфіі, зробленыя ў розных краінах свету, гэта вялікая частка вашай творчасці.
— Не толькі творчасці — жыцця. Але я ніколі не ставіла перад сабою задачу паказваць “выдатныя мясціны” — у мяне зусім іншы падыход. Тое, што ўвайшло ў праект “Вопыт прысутнасці”, адразу планавалася як цэльная, канцэптуальная серыя. Усё здымалася пэўным спосабам, толькі на плёнку, толькі ў рэжыме мультыэкспазіцыі, і плюс — бром-сярэбраны друк на паперы Ilford. Галерэя “Панарама” ў Нацыянальнай бібліятэцы — памяшканне са складанай архітэктурай. Яго форма, розныя памеры прац, спалучэнне мультыэкспазіцыі і фотаздымкаў наўпрост ствараюць своеасаблівую гульню. Мультыэкспазіцыя дазваляе напластоўваць слаі асабістага ўспрымання: цэнтр Пампіду ў Парыжы, фантан, адлюстраванне аблокаў у Сене, ці старадаўнія домікі ў Ізраілі і Баку — і тут жа ашаламляльны суперсучасны праект Захі Хадзід… Падобныя спалучэнні выклікаюць проста ўсплёск пачуццяў. Гэта можна нават назваць “фатаграфіяй для фатографаў”, там шмат складаных тэхнічных момантаў. І якасць друку мела вялікае значэнне — хачу шчыра падзякаваць Альберту Цехановічу, з якім мы доўга над гэтым працавалі і які з вялікай цярплівасцю і любоўю ўсё рабіў. Я задаволена вынікам. У наш час рэдка можна пабалаваць сябе падобнымі фота.
— Як так здараецца, што на зайздрасць іншым фатографам вашы праекты, як правіла, атрымліваюцца гучнымі і запатрабаванымі, а яшчэ і часта выстаўляюцца?
— Пачынаючы працу, пра гэта я не думаю. Проста тэма павінна па-сапраўднаму зачапіць мяне — а калі яна хвалюе мяне, то, значыцца, і іншых можа захапіць. Фатаграфія — гэта ж проста інструмент, як, напрыклад, пэндзаль для мастака. Галоўнае тут — ідэя, думка: вось тады ўжо можа атрымацца — ці не атрымацца — нешта, што мае дачыненне да мастацтва. А фатаграфія мне цікавая менавіта як мастацтва.