Ля­ль­кі ў “…Куф­ры” і на ву­лі­цы

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Дня­мі фес­ты­ва­ляў у нас па­бо­лее: 6 ве­рас­ня Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек гас­цін­на пры­ме гле­да­чоў і ўдзе­ль­ні­каў тэ­атра­ль­ных сус­трэч “Ля­ль­кін ку­ФЭр”. Пра ня­звык­лую на­зву, што пі­шац­ца кры­ху на­су­пе­рак арфаг­ра­фіі, не­ка­то­рыя асаб­лі­вас­ці пра­гра­мы і іншыя ці­ка­вос­ткі мы рас­пы­та­лі ды­рэк­та­ра тэ­атра Ула­дзі­мі­ра Андрэ­енку.

/i/content/pi/cult/866/18383/pages-8-S3.jpg

— У на­зве на­шых тэ­атра­ль­ных сус­трэч мы ха­це­лі сха­ваць сло­ва “фэст”, — усміх­нуў­ся Ула­дзі­мір Сця­па­на­віч. — У дру­ку гэ­та не пе­рад­аць, а на афі­шах доб­ра ві­даць пры­пі­са­ныя зні­зу да ФЭ ма­ле­неч­кія лі­тар­кі — “ст”. Ідэя ж фес­ты­ва­лю ўзнік­ла тры ме­ся­цы та­му — па­сля та­го як на­ша­му ка­лек­ты­ву над­алі га­на­ро­вае зван­не за­слу­жа­на­га. Мы вы­ра­шы­лі адзна­чыць гэ­тую важ­ную для нас падзею фес­ты­ва­лем, саб­раць сяб­роў і па­плеч­ні­каў з усёй рэ­спуб­лі­кі. Сі­ту­ацыя з ка­ро­на­ві­ру­сам то­ль­кі па­цвер­дзі­ла, на­ко­ль­кі важ­на пад­трым­лі­ваць твор­чыя су­вя­зі між ка­лек­ты­ва­мі, ла­дзіць не­йкія су­мес­ныя пра­екты, аб­ме­нь­вац­ца во­пы­там і про­ста да­рыць пуб­лі­цы но­выя ўра­жан­ні. Вя­до­ма, гас­тро­лі ця­пер ве­ль­мі ўсклад­ня­юцца — бо­льш чым ка­лі­сь­ці. Нас, да пры­кла­ду, у па­чат­ку ліс­та­па­да па­клі­ка­лі ў Бранск і Сма­ленск са спек­так­лем “Сі­няя-сі­няя” па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Але ў там­тэй­шых тэ­атрах да­зва­ля­ецца за­паў­няць гля­дзе­ль­ную за­лу то­ль­кі на 30 ад­сот­каў. Та­му мы па­куль ду­ма­ем, ці мае сэнс та­кая па­ездка.

На “Ля­ль­кін ку­ФЭр”, як ба­чы­це, мы за­пра­ша­лі то­ль­кі айчын­ныя ка­лек­ты­вы. Знай­шлі спон­са­ра. Ка­лі ўсё атры­ма­ецца, спа­дзя­емся над­алей пе­ра­тва­рыць гэ­ты фес­ты­валь у між­на­род­ны — маг­чы­ма, на­ват у на­ступ­ным го­дзе. Та­му сё­ле­та імкнем­ся прад­умаць усе дро­бя­зі.

Аб­на­ві­лі хол, гэ­та трэ­ба ба­чыць. Пла­ну­ем зра­біць ві­до­віш­чнае ад­крыц­цё — з ву­ліч­най імпрэ­зай, жы­вы­мі ста­ту­ямі, рас­та­вы­мі ля­ль­ка­мі і, ка­неш­не, жы­вой му­зы­кай: бу­дзе граць вя­до­мы ма­гі­лёў­скі Jazz City Band. А ў за­ле па­ка­жам свой “Са­мы ма­ле­нь­кі са­ма­лёт на све­це”. Мы аб­на­ві­лі гэ­ты спек­такль і 27 ве­рас­ня па­вя­зем яго ў Мас­кву, на Між­на­род­ны вя­лі­кі дзі­ця­чы фес­ты­валь. Як па­ве­да­мі­лі арга­ні­за­та­ры (а мас­тац­кім кі­раў­ні­ком гэ­та­га пра­екта з’яўля­ецца на­род­ны артыст Рас­іі Сяр­гей Бяз­ру­каў), бы­ло пад­адзе­на 307 за­явак. Ся­род іх бы­лі ад­абра­ны 50 — і наш спек­такль ся­род іх.

За­вяр­шаць “Ля­ль­кін ку­ФЭр” бу­дзем так­са­ма сва­ёй па­ста­ноў­кай — “Кан­дыд, або Апты­мізм”. Гэ­ты спек­такль так­са­ма атры­маў не­ка­то­рыя зме­ны: у га­лоў­най ро­лі ця­пер мож­на ўба­чыць Ці­му­ра Ка­рэ­пі­на, які ле­тась скон­чыў Рас­ійскі дзяр­жаў­ны інсты­тут сцэ­ніч­ных мас­тац­тваў, не­ка­то­ры час пра­ца­ваў у Ма­гі­лёў­скім дра­ма­тыч­ным тэ­атры, а цяпер пе­ра­йшоў да нас — рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам, ста­віць “Ма­ле­нь­ка­га пры­нца”.

Ся­род іншых спек­так­ляў, уклю­ча­ных у пра­гра­му тэ­атра­ль­ных сус­трэч, — ста­ліч­ны “Пан­сі­ён Belvedere”, ма­ла­дзе­чан­скія “Шмат­кі па за­ка­ву­лач­ках”, брэс­цкі “Хал­ста­мер”, го­ме­льс­кі спек­такль “Fable (Бас­ня)”. На жаль, у апош­ні мо­мант вы­свет­лі­ла­ся, што не змо­жа пры­ехаць тэ­атр “Ля­ль­ка” з Ві­цеб­ска, та­му іх “Каз­кі пра каз­ку” мы за­мя­ні­лі дву­ма сва­імі па­ка­за­мі — гэ­та бу­дуць “Му­ха-Ца­ка­ту­ха” і “Во­лат-Эга­іст”. У наш тэ­атр пры­йшло шмат доб­рай мо­ла­дзі — бу­дзем раз­ві­вац­ца, роз­ных за­ду­мак ба­га­та.

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"