З удзяч­нас­цю да Бе­ла­ру­сі

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Суайчыннікі
Жан­на Ра­ма­ноў­ская, кі­раў­ні­ца Да­ўгаў­піл­ска­га Цэн­тра бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га ку­ль­тур­на-асвет­ніц­ка­га та­ва­рыс­тва “Уз­дым”, рэ­дак­тар сай­та і га­зе­ты “Уз­дым” ад­каз­вае на пы­тан­ні “К”.

/i/content/pi/cult/866/18375/pages-3-S2.jpg— Не­ка­ль­кі слоў пра ва­шу су­по­ль­насць, яе гіс­то­рыю, ко­ль­касць удзе­ль­ні­каў, са­мыя ці­ка­выя пра­екты, рэ­алі­за­ва­ныя ва­мі.

— Та­му ў на­цы­яна­ль­най супольнасці Даў­гаў­піл­са бе­ла­ру­сы здаў­на скла­да­лі 7-8%, з’яў­ля­ючы­ся чац­вёр­тай этніч­най гру­пай па­сля рус­кіх, ла­ты­шоў і па­ля­каў.

У 1990-я га­ды, па­сля раз­ва­лу СССР, пе­ра­ся­лен­цы з Бе­ла­ру­сі апы­ну­лі­ся за мя­жой, ста­лі бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа. Гэ­та быў цяж­кі час раз­губ­ле­нас­ці, неў­лад­ка­ва­нас­ці, кры­зі­су этніч­най і на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці… Та­му, ка­лі лат­вій­скае за­ка­на­даў­ства ста­ла спры­яць ства­рэн­ню на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­ных гра­мад­скіх арга­ні­за­цый, бе­ла­рус­кая інтэ­лі­ген­цыя за­рэ­гіс­тра­ва­ла ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кае та­ва­рыс­тва “Уз­дым”.

Та­ды ж, у 1990-я га­ды, кі­раў­ніц­тва Да­ўгаў­піл­са пры­ня­ло да­ль­на­бач­нае этна­па­лі­тыч­нае ра­шэн­не — ад­кры­ла му­ні­цы­па­ль­ныя ку­ль­тур­ныя цэн­тры най­буй­ней­шых на­цы­яна­ль­ных груп го­ра­да. Так, у Да­ўгаў­піл­се па­ча­лі пра­ца­ваць Цэнтр рус­кай ку­ль­ту­ры, Цэнтр ла­тыш­скай ку­ль­ту­ры, Цэнтр поль­скай ку­ль­ту­ры і Цэнтр бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. Гэ­та бю­джэт­ныя ўста­но­вы са­ма­кі­ра­ван­ня, якое фі­нан­суе іх офі­сы і дзей­насць. Я не ве­даю бо­льш та­кіх пры­кла­даў у све­це.

Та­ва­рыс­тва “Уз­дым” — гра­мад­ская арга­ні­за­цыя, Цэнтр бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры — дзяр­жаў­ная ўста­но­ва; гэ­та дзве асоб­ныя юры­дыч­ныя струк­ту­ры, але з са­ма­га па­чат­ку яны цес­на звя­за­ныя, пра­цу­юць раз­ам, і па­боч­ныя лю­дзі на­ват не ба­чаць роз­ні­цы.

Та­ва­рыс­тва “Уз­дым” зна­хо­дзіц­ца ў Цэн­тры бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры (да­лей — ЦБК). Су­пол­ка з’яўля­ецца са­май вя­лі­кай у Лат­віі — 178 чле­наў (без улі­ку дзя­цей ня­дзе­ль­най шко­лы). У асноў­ным гэ­та лю­дзі ста­рэй­ша­га ўзрос­ту, якія ў са­вец­кі час пе­ра­ся­лі­лі­ся ў Лат­вію. Да­лу­ча­юцца да та­ва­рыс­тва і ма­ла­дыя жан­чы­ны, якія вы­йшлі за­муж у Лат­вію. А вось аўтах­тон­ныя бе­ла­ру­сы (мясц­овыя, гра­ма­дзя­не Лат­віі па на­ра­джэн­ні) у су­пол­кі не пры­хо­дзяць, але на­шы кан­цэр­ты на­вед­ва­юць. Так­са­ма ча­му­сь­ці не да­лу­ча­юцца і су­час­ныя гас­тар­бай­та­ры з Бе­ла­ру­сі. Чле­на­мі та­ва­рыс­тва з’яўля­юцца не то­ль­кі бе­ла­ру­сы па на­цы­яна­ль­нас­ці, але ўсе вы­хад­цы з Бе­ла­ру­сі — рус­кія, па­ля­кі, іншыя.

Твор­чыя лю­дзі “Уз­ды­му” за­йма­юцца ў ка­лек­ты­вах ЦБК — гурт бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні “Ку­па­лін­ка”, тэ­атра­ль­ная сту­дыя “Па­ўлін­ка”, тан­ца­ва­ль­ны ансамбль “Ля­нок”, ха­ра­вая ка­пэ­ла “Спад­чы­на”, ва­ка­ль­ны ансамбль “Пра­лес­кі”, а іх дзе­ці і ўну­кі — у дзі­ця­чай сту­дыі “Скар­бні­ца”. Але ка­лек­ты­вы ад­кры­тыя для ўсіх жы­ха­роў Да­ўгаў­піл­са, ка­му ці­ка­вая бе­ла­рус­кая ку­ль­ту­ра.

/i/content/pi/cult/866/18375/pages-13-S.jpg

Твор­чыя бе­ла­рус­кія ка­лек­ты­вы час­та вы­сту­па­юць на свя­тах Да­ўгаў­піл­са, на­ва­ко­ль­ных па­сёл­каў і га­ра­доў, на кан­цэр­тах іншых на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­ных та­ва­рыс­тваў, на свя­тах бе­ла­рус­кіх су­по­лак Пры­бал­ты­кі, на фес­ты­ва­лях у Бе­ла­ру­сі. Аб­авяз­ко­ва ўдзе­ль­ні­ча­юць у Лат­вій­скім свя­це пес­ні і тан­ца (гэ­та ку­ль­тур­ная алім­пі­яда ла­ты­шоў), у Фес­ты­ва­лі на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, што з’яўля­ецца го­на­рам.

Што­га­до­вы­мі ку­ль­тур­ны­мі пра­екта­мі бе­ла­ру­саў у Да­ўгаў­піл­се мож­на на­зваць на­ступ­ныя: вяс­но­выя і во­се­ньс­кія Дні бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, Між­на­род­ны фес­ты­валь на­род­най ку­ль­ту­ры “Бе­ла­рус­кі кір­маш у Да­ўгаў­піл­се”, на­род­нае свя­та “Бе­ла­рус­кае Ку­пал­ле”, Між­на­род­ная кан­фе­рэн­цыя “Бе­ла­рус­кія чы­тан­ні”, Між­на­род­ны фес­ты­валь бе­ла­рус­кай аўтар­скай пес­ні, свя­ты пер­ша­га і апош­ня­га зван­ка ў ня­дзе­ль­най шко­ле, Свя­та бе­ла­рус­кай кух­ні. Акра­мя гэ­тых ме­рап­ры­емстваў, якія ла­дзяц­ца на га­рад­скім уз­роў­ні, ёсць цэ­лы шэ­раг вы­стаў, імпрэз, лі­та­ра­тур­ных ве­ча­роў, сус­трэч, прэ­зен­та­цый, уро­каў, да­бра­чын­ных акцый, су­по­ль­ных вя­чо­рак і шмат уся­го ці­ка­ва­га, што ад­бы­ва­ецца кож­ны ты­дзень. Бе­ла­ру­сы Да­ўгаў­піл­са не існу­юць ад­асоб­ле­на, а ад­кры­тыя для іншых на­ро­даў і ку­ль­тур, та­му з за­да­ва­ль­нен­нем пра­во­дзяць экс­кур­сіі па Бе­ла­рус­кім цэн­тры на мо­ве гос­ця — бе­ла­рус­кай, рус­кай, ла­тыш­скай, знач­на ра­дзей англій­скай.

Мы шмат ува­гі над­аём ка­му­ні­ка­цы­ям, каб пра на­шу дзей­насць і спра­вы лю­дзі ве­да­лі, маг­лі прый­сці на ме­рап­ры­емства, да­лу­чыц­ца да та­ва­рыс­тва. Так, та­ва­рыс­тва “Уз­дым” вы­дае дру­ка­ва­ную га­зе­ту “Уз­дым” на бе­ла­рус­кай мо­ве, вя­дзе сайт на бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­вах, ста­рон­кі ў Фэй­сбу­ку і Інстаг­ра­ме. У ЦБК так­са­ма ёсць свой сайт — на ла­тыш­скай, бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­вах, акаў­нты ў Фэй­сбу­ку і Інстаг­ра­ме.

— Якую пад­трым­ку ва­ша су­пол­ка на сён­ня атрым­лі­вае з Бе­ла­ру­сі?

— Шмат га­доў та­ва­рыс­тва “Уз­дым” і ЦБК пра­цу­юць з раз­лі­кам то­ль­кі на свае сі­лы, на да­па­мо­гу чле­наў-сяб­роў і асноў­ную пад­трым­ку ад мясц­ова­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Мы шчы­ра за­хоў­ва­ем сваю этніч­ную ідэн­тыч­насць і бе­ла­рус­кую ку­ль­ту­ру ў кра­іне пра­жы­ван­ня, зна­ёмім з ёй лат­вій­цаў. Гэ­та ідзе ад чыс­та­га сэр­ца, з удзяч­нас­цю Ра­дзі­ме за тое, што на бе­ла­рус­кай зям­лі мы на­ра­дзі­лі­ся, атры­ма­лі ад­ука­цыю і вы­ха­ван­не, ста­лі год­ны­мі лю­дзь­мі і жа­да­ем не­шта доб­рае зра­біць для Бе­ла­ру­сі. Та­му, ка­лі ў Бе­ла­ру­сі бы­ла маг­чы­масць ака­заць пад­трым­ку, мы заў­сё­ды яе пры­ма­лі і шчы­ра дзя­ка­ва­лі. На­прык­лад, на ад­крыц­цё Цэн­тра бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў Да­ўгаў­піл­се ў 1999 го­дзе Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі пад­ары­ла ансам­блю 12 на­род­ных стро­яў, якія мы бе­ра­жом і пра­цяг­ва­ем вы­ка­рыс­тоў­ваць, бо якасць вы­дат­ная. Да 2014 го­да да­па­мо­га бы­ла пе­ры­ядыч­най, а па­сля пры­няц­ця За­ко­на аб су­айчын­ні­ках за­меж­жа на­бы­ла сіс­тэм­ны ха­рак­тар.

Па дзяр­жаў­най пра­гра­ме “Бе­ла­ру­сы ў све­це” атры­ма­лі шмат раз­на­стай­ных кніг мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры, энцык­ла­пе­дый, дзі­ця­чых вы­дан­няў, ме­та­дыч­ных ма­тэ­ры­ялаў вы­дат­най якас­ці. Для пад­рых­тоў­кі ме­рап­ры­емстваў і па­шы­рэн­ня да­ляг­ля­ду гэ­та важ­ны ўнё­сак у жыц­цё бе­ла­рус­кай ды­яспа­ры.

Дру­гі на­пра­мак — кан­цэр­тныя кас­цю­мы. У Бе­ла­ру­сі іх вы­раб­ляе мас­тац­кая фаб­ры­ка “Скар­бні­ца”, та­му строі па-сап­раў­дна­му на­цы­яна­ль­ныя, а не не­йкі кіч “а-ля бе­ла­рус”. Да 25-год­дзя ансам­бля “Ку­па­лін­ка” мы атры­ма­лі ў пад­ару­нак вя­лі­кія хус­ткі, які­мі жан­чы­ны па­вяз­ва­лі­ся ў ха­лод­ны час.

Па лі­ніі дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў Бе­ла­ру­сі што­год атрым­лі­ва­ем да­па­мо­гу ў арга­ні­за­цыі вя­лі­кіх ме­рап­ры­емстваў: ба­не­ры, афі­шы, ка­лен­да­ры. Ня­дзе­ль­ная шко­ла “Вя­сёл­ка” ні­ко­лі не за­ста­ецца без пад­арун­каў: пад­руч­ні­кі, сшыт­кі, дзён­ні­кі, маг­ніт­ныя дош­кі, са­лод­кія на­бо­ры на Ка­ля­ды. Да­рэ­чы, у 2018 і 2019 га­дах вы­ха­ван­цы шко­лы “Вя­сёл­ка” пры­ма­лі ўдзел у Прэ­зі­дэн­цкай ёлцы ў Мін­ску — гэ­та быў сап­раў­ды ўраж­лі­вы і не­за­быў­ны пад­ару­нак Бе­ла­ру­сі.

На мой по­гляд, най­бо­льш ка­рыс­ная пад­трым­ка, з пер­спек­ты­вай на раз­віц­цё бе­ла­рус­кай ды­яспа­ры, — гэ­та твор­чыя ста­жы­роў­кі для кі­раў­ні­коў ансам­бляў і су­по­лак, якія што­год вы­дат­на арга­ні­зуе Рэ­спуб­лі­кан­скі цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур на ба­зе Дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. Мы шмат га­доў жы­вём не ў бе­ла­рус­кім моў­ным і ку­ль­тур­ным ася­род­дзі, та­му та­кое па­глыб­лен­не ў ку­ль­ту­ру — як глы­ток све­жа­га па­вет­ра, дае но­выя сі­лы, ідэі, кан­так­ты, су­вя­зі.

Якая да­па­мо­га пад­аец­ца най­бо­льш істот­най? За­пра­шэн­не на свя­ты і фес­ты­ва­лі ў Бе­ла­русь. Бо без па­ста­яннай су­вя­зі з этніч­най ра­дзі­май, з но­сь­бі­та­мі мо­вы пра­цэс хут­ка сы­дзе на “не”. А з ла­тыш­скай ку­ль­ту­рай мы слу­ха­чоў на кан­цэр­тах аб­авяз­ко­ва зна­ёмім, спя­ва­ем не­ка­ль­кі пе­сень, на­ват з пе­ра­кла­дам на бе­ла­рус­кую мо­ву. Ве­да­еце, па во­пы­це: бо­льш гас­цін­на, чым у бе­ла­рус­кай вёс­цы, ні­дзе не пры­ма­юць! Мы з вя­лі­кай ад­каз­нас­цю і за­да­ва­ль­нен­нем вы­сту­па­ем і ў агра­га­рад­ках, дзе вы­шэй­шая па­ша­на гле­да­чоў — аба­рва­ныя па­лі­сад­ні­кі, ка­лі ўсе квет­кі яны пры­нес­лі ў Дом ку­ль­ту­ры для нас.

— Ці час­та да вас трап­ля­юць ці­ка­выя гос­ці з Бе­ла­ру­сі?

— Апош­нія амаль два га­ды мы не бы­лі ў Бе­ла­ру­сі, а бе­ла­ру­сы не бы­лі ў Да­ўгаў­піл­се. Ка­ра­на­ві­рус­ныя аб­ме­жа­ван­ні за­чы­ні­лі межы, але на­шы ста­сун­кі не спы­не­ны і не раз­губ­ле­ны, яны пе­ра­мяс­ці­лі­ся ў вір­ту­аль­нае ася­род­дзе. Ра­ней што­год мы пры­ма­лі шмат роз­ных гас­цей з Бе­ла­ру­сі: на­ву­коў­цаў і да­след­чы­каў на кан­фе­рэн­цыі “Бе­ла­рус­кія чы­тан­ні ў Да­ўгаў­піл­се”, ама­тар­скія ансам­блі на Дні бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў Да­ўгаў­піл­се і свя­та Ку­пал­ля; ансам­блі, спе­ва­коў, ра­мес­ні­каў, афі­цый­ных прад­стаў­ні­коў з ад­дзе­лаў ку­ль­ту­ры рай­вы­кан­ка­маў на фес­ты­ва­лі “Бе­ла­рус­кі кір­маш у Да­ўгаў­піл­се”; бар­даў на Фес­ты­ва­лі бе­ла­рус­кай аўтар­скай пес­ні ў Да­ўгаў­піл­се, а так­са­ма мас­та­коў, тэ­ле­вя­ду­чых, жур­на­ліс­таў, вы­клад­чы­каў уні­вер­сі­тэ­таў са сту­дэн­та­мі, дэ­ле­га­цыі бе­ла­рус­кіх ура­чоў і про­ста ту­рыс­таў з Бе­ла­ру­сі. Спа­дзя­юся, па­сту­по­ва ўсё ад­но­віц­ца.

— Ад­но з са­мых важ­ных пы­тан­няў — за­бес­пя­чэн­не пе­ра­емнас­ці па­ка­лен­няў. Ці ёсць з гэ­тым пра­бле­мы ў ва­шай су­по­ль­нас­ці — і ка­лі так, дык як вы іх вы­ра­ша­еце?

— Ва ўмо­вах гла­ба­лі­за­цыі, інфар­ма­ты­за­цыі, зме­ша­ных се­м’яў і пра­жы­ван­ня за межа­мі этніч­най ра­дзі­мы вы­то­кі твор­ча­га ноў-хаў зна­хо­дзяц­ца ў ба­ць­коў і ў на­цы­яна­ль­най шко­ле, каб мо­ладзь за­ці­ка­ві­ла­ся сва­імі ка­ра­ня­мі. Ня­ма шко­лы — за­ста­юцца ба­ць­кі, ка­неш­не, ка­лі ў іх са­міх ёсць ці­ка­васць да сва­іх ка­ра­нёў. На жаль, у Да­ўгаў­піл­се бе­ла­рус­кую шко­лу ў час ад­ра­джэн­ня 1990-х га­доў не ад­на­ві­лі (у між­ва­енны час ў го­ра­дзе існа­ва­лі Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная гім­на­зія, па­чат­ко­вая бе­ла­рус­кая шко­ла, дзі­ця­чы са­до­чак).

У Да­ўгаў­піл­се ма­ту­лі і ба­бу­лі пры­во­дзяць сва­іх дзя­цей у бе­ла­рус­кую ня­дзе­ль­ную шко­лу “Вя­сёл­ка”. У дзі­ця­чай сту­дыі “Скар­бні­цаў у ма­ла­дой на­стаў­ні­цы спя­ва­юць шко­ль­ні­кі з бе­ла­рус­кі­мі ка­ра­ня­мі. Гэ­та арга­ні­за­ва­ныя ка­лек­ты­вы, удзел у якіх не каш­туе ні цэн­та, бы­ло б то­ль­кі жа­дан­не. У сваю чар­гу, іні­цы­яты­вы ад мо­ла­дзі амаль што ня­ма, бо ў та­кім уз­рос­це ім не да этніч­най аль­бо на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці, да гэ­та­га пры­хо­дзяць знач­на па­зней, з жыц­цё­вым во­пы­там. Мы па­каз­ва­ем сваю бе­ла­рус­касць, не са­ро­мім­ся яе, і ка­лі хто­сь­ці з мо­ла­дзі пры­йшоў да нас сам, то за­ста­ецца на­зу­сім.

/i/content/pi/cult/866/18375/pages-13-S2.jpg

— На­цы­яна­ль­ныя су­пол­кі здат­ныя не то­ль­кі за­хоў­ваць гіс­та­рыч­ную па­мяць, але і па­пу­ля­ры­за­ваць бе­ла­рус­кую ку­ль­ту­ру ў іншых кра­ях. Ці ёсць за­ці­каў­ле­насць бе­ла­рус­кім мас­тац­твам там, дзе вы жы­вя­це?

— Сам факт існа­ван­ня ў Да­ўгаў­піл­се са­май вя­лі­кай бе­ла­рус­кай су­пол­кі Лат­віі і адзі­на­га му­ні­цы­па­ль­на­га Цэн­тра бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры свед­чыць аб тым, што бе­ла­рус­кая ку­ль­ту­ра вы­клі­кае за­ці­каў­ле­насць на­се­ль­ніц­тва го­ра­да, за­пат­ра­ба­ва­ная. Усе пуб­ліч­ныя ме­рап­ры­емствы бе­ла­ру­саў збі­ра­юць по­ўныя за­лы. Пра дзей­насць на­шых арга­ні­за­цый час­та пі­шуць СМІ, нас па­ва­жа­юць, да на­ша­га по­гля­ду пры­слу­хоў­ва­юцца.

Ёсць Бе­ла­рус­кі дом з вет­лі­вы­мі гас­па­да­ра­мі, ку­ды мож­на пры­йсці, дзе мож­на саб­рац­ца, зра­біць доб­рую спра­ву — бу­дзе сап­раў­дная, раз­на­стай­ная дзей­насць су­пол­кі. У Да­ўгаў­піл­се дзве­ры Бе­ла­рус­ка­га цэн­тра не за­чы­ня­юцца што­дзень з ран­ку да ве­ча­ра. У 8:30 пры­хо­дзяць на пра­цу ме­та­дыс­ты, у 20:00 ад­ыхо­дзяць да­до­му з рэ­пе­ты­цый удзе­ль­ні­кі ансам­бляў.

— Сён­ня час шмат у чым уні­ка­ль­ны. Тэх­на­ло­гіі, інтэр­нэт, но­выя фор­мы пра­цы да­зва­ля­юць бе­ла­ру­сам за­меж­жа жыць у са­мых роз­ных кут­ках зям­но­га ша­ра, але пры гэ­тым ад­чу­ваць сваю не­пас­рэд­ную да­тыч­насць да ку­ль­тур­ных тра­ды­цый сва­ёй кра­іны.

— Мы, дзя­ку­ючы роз­ным анлайн-пля­цоў­кам, ма­ем су­вя­зі з парт­нё­ра­мі ў Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма з бе­ла­рус­кі­мі су­пол­ка­мі ў роз­ных кра­інах све­ту: Літ­ва, Эсто­нія, Рас­ія, Укра­іна, Іар­да­нія. 2020-ы і 2021-ы га­ды пра­йшлі пад зна­кам ме­рап­ры­емстваў у Zoom. Мы чы­та­лі раз­ам Янку Ку­па­лу і вер­шы пра вай­ну, прэ­зен­та­ва­лі но­выя кні­гі, пра­во­дзі­лі імпрэ­зы да Мас­ле­ні­цы аль­бо юбі­лей­ных дат бе­ла­рус­кіх лі­та­ра­та­раў. На­прык­лад, між­на­род­ная кан­фе­рэн­цыя “Бе­ла­рус­кія чы­тан­ні” пра­йшла ў лю­тым, да Між­на­род­на­га дня род­най мо­вы — анлайн з удзе­лам на­ву­коў­цаў і бе­ла­ру­саў за­меж­жа з Лат­віі, Бе­ла­ру­сі, Эсто­ніі, Поль­шчы і Чэ­хіі. І дык­тоў­ку па бе­ла­рус­кай мо­ве так­са­ма пі­са­лі інтэр­на­цы­яна­ль­на анлайн. Дру­гі пры­клад: з іні­цы­яты­вы фі­ла­ла­гіч­най ка­фед­ры Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ма­шэ­ра­ва раз­ам анлайн адзна­чы­лі юбі­лей ла­тыш­ска­га па­эта і гра­мад­ска­га дзея­ча, аб­арон­цу бе­ла­ру­саў — Рай­ні­са. У Да­ўгаў­піл­се мы ўскла­лі квет­кі на ма­гі­лу яго ба­ць­кі, у Ві­цеб­ску — да по­мні­ка яго ма­ці. А по­тым ві­цеб­скія на­ву­коў­цы чы­та­лі свае да­кла­ды, а сту­дэн­ты слу­ха­лі; мы па­ка­за­лі свой спе­цы­яль­на зня­ты ві­дэ­афі­льм пра Рай­ні­са і Да­ўгаў­пілс, чы­та­лі яго вер­шы на ла­тыш­скай, бе­ла­рус­кай і рус­кай мо­вах. Та­кія пра­екты мож­на на­зваць “мяк­кі­мі”, яны не па­тра­бу­юць гра­шо­вых вы­дат­каў, а эфект ма­юць доб­ры.

— Бе­ла­ру­сы, якія жы­вуць за мя­жой, мо­гуць спры­яць бу­даў­ніц­тву кра­іны, мэ­тай якой ста­нуць су­р’ёз­ныя вы­шы­ні па мно­гіх па­каз­чы­ках у шэ­ра­гу сек­та­раў эка­но­мі­кі. Якія ку­ль­тур­ныя пра­екты, на ваш по­гляд, маг­лі б гэ­та­му са­дзей­ні­чаць?

— Гэ­та пы­тан­не дзяр­жаў­на­га ўзроў­ню, на­ват між­дзяр­жаў­на­га. На жаль, у сён­няш­ніх ге­апа­лі­тыч­ных аб­ста­ві­нах, ка­лі па­шы­ра­юцца эка­на­міч­ныя сан­кцыі ка­лек­тыў­на­га За­ха­ду су­праць Бе­ла­ру­сі, а ў Мін­ску і Ры­зе за­чы­не­ны па­со­льс­твы Лат­віі і Бе­ла­ру­сі, аб­ме­жа­ва­на пе­ра­ся­чэн­не мя­жы, у гэ­тыя ві­ры во­ль­на або мі­ма­во­лі ўцяг­ва­ецца ку­ль­ту­ра... Сён­ня я з цяж­кас­цю ма­гу са­бе ўя­віць ку­ль­тур­на-эка­на­міч­ны пра­ект “Дні Лат­віі ў Бе­ла­ру­сі” ці “Дні Бе­ла­ру­сі ў Лат­віі”, што ці­ка­ва і эфек­тыў­на пра­цуе.

Але бу­дзем апты­міс­та­мі, бу­дзем ве­рыць у раз­важ­ны сэнс і спры­яць та­му, каб па­бу­да­ва­ны ку­ль­тур­ны мост вы­ста­яў, не раз­бу­рыў­ся.

Якая ідэя на­конт ку­ль­тур­на-эка­на­міч­най звяз­кі, на­прык­лад, у Лат­віі. Вы­шэй бы­ло ска­за­на, у Да­ўгаў­піл­се па­спя­хо­ва што­год во­сен­ню пра­хо­дзіць Між­на­род­ны фес­ты­валь “Бе­ла­рус­кі кір­маш у Да­ўгаў­піл­се”. Га­ла-кан­цэрт ад­бы­ва­ецца ў га­рад­скім Па­ла­цы ку­ль­ту­ры, дзе ў вя­лі­кай за­ле 1200 мес­цаў, ёсць ма­лая за­ла, вя­лі­кія фае на пер­шым і дру­гім па­вер­хах, а пе­рад па­ла­цам — плош­ча. Са­мо сло­ва “кір­маш” мяр­куе ган­даль, прэ­зен­та­цыю, вы­ста­ву. Та­му на ўзроў­ні ган­длё­ва-пра­мыс­ло­вых па­лат Бе­ла­ру­сі і Лат­віі мож­на спра­ба­ваць пры­мер­ка­ваць да фес­ты­ва­лю і арга­ні­за­ваць вы­ста­ву бе­ла­рус­кіх та­ва­раў, з кан­так­тнай бір­жай, біз­нес-фо­ру­мам.

Што з бо­ку Бе­ла­ру­сі, то так­са­ма на ўзроў­ні ідэі: што­га­до­вая дзяр­жаў­ная цы­ры­мо­нія адзна­кі бе­ла­ру­саў за­меж­жа — най­леп­шы рэ­алі­за­ва­ны ку­ль­тур­ны пра­ект, най­буй­ней­шы фун­да­тар бе­ла­рус­кіх су­по­лак, ку­ль­тур­нае ад­крыц­цё го­да і г.д. Гэта было б вельмі дарэчы.