Рудабельская “Берагіня”

№ 30 (1521) 24.07.2021 - 30.07.2021 г

У гэтыя дні на Гомельшчыне, у Кастрычніцкім раёне праходзіць Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

/i/content/pi/cult/860/18262/00.jpgУ гэтым годзе ў праграме — конкурсныя, канцэртныя выступленні танцавальных пар, дзіцячых фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл, фальклорных гуртоў і асобных выканаўцаў.

Пройдуць святы, якія сталі ўжо традыцыйнымі — “Рудабельскае Купалле”, “Рудабельскі кірмаш”, майстар-класы па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльныя, танцавальна-гульнявыя мерапрыемствы.

Арганізатары фальклорнага форуму — Міністэрства культуры і адукацыі, Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Кастрычніцкі раённы выканаўчы камітэт, Беларускі фонд культуры.

Больш падрабязна пра фестываль — у наступным нумары.

Фота з Сеціва.