“Я ўсё жыццё ўспамінаю дзень 3 ліпеня 1944 года”

№ 27 (1518) 03.07.2021 - 09.07.2021 г

Аўтару гэтых радкоў пайшоў ужо дзявяты дзесятак. Бывае, мне задаюць пытанне: “Калі вы нарадзіліся?”, а я адказваю: “Калі пачалася Другая сусветная вайна”. На самой справе, калі гэта вайна пачалася, мне было ўжо паўгода. Калі пачалася Вялікая Айчынная, мне ўжо пайшоў трэці год. Таму я, акрамя сваіх, буду карыстацца ўспамінамі майго бацькі, маці, старэйшага брата, цесця і некаторых добрых знаёмых.

/i/content/pi/cult/857/18193/08.jpgПершая бомбёжка

...Мой бацька  — Рыгор Саулавіч Іофе  — ураджэнец мястэчка Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці). Ён быў удзельнікам Грамадзянскай вайны на Украіне, ваяваў у складзе Першай Коннай арміі С.М.Будзённага, дзе ў баях атрымаў цяжкае раненне ў нагу. У 1919 годзе мой бацька ва ўзросце 23 год быў першым міліцыянерам у мястэчку Сяліба. У 1933-м ён ажаніўся з 27-гадовай Куней Навумаўнай Фрумкінай. Яны жылі ў райцэнтры Беразіно, а затым пераехалі ў горад Слуцк, дзе бацька працаваў дырэктарам акруговай базы Галоўспірта БССР і дзе нарадзіўся яго першынец — сын Сева. Да гэтага бацька быў на розных работах, у тым ліку начальнікам Украінлеса ў Беразіно (гэта значыць начальнікам лясной гаспадаркі, якая забяспечвала лесам Украіну). У другой палове 1930-х наша сям’я пераехала ў гарадскі пасёлак Беразіно, дзе нарадзіўся аўтар гэтых радкоў. Да Вялікай Айчыннай вайны бацька працаваў намеснікам начальніка ДЭУ — 718 па гаспадарцы. Маці скончыла вучылішча ў Чэрвені і працавала сакратаром Бярэзінскага народнага суда.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беразіно, у раёне рынка, на старых яўрэйскіх могілках, якія размяшчаліся ў зеляніне вялікіх дрэў, немцы высадзілі дэсант. Міліцыя райцэнтра з удзелам раённага аддзела НКУС змагла знішчыць большасць дыверсантаў, а некалькіх з іх узялі ў палон. У аперацыі ўдзельнічаў і мой бацька. Але гэта было крыху пазней. А калі пачалася вайна, бацька знаходзіўся ў камандыроўцы. У тыя дні мая бабуля Малка папрасіла маці забраць дзяцей  — старэйшага 6-гадовага брата Севу і мяне — і паехаць на пару тыдняў ў Бялынічы да яе дзядзькі, пакуль немцаў не прагоняць. Сама яна засталася даглядаць хату і гаспадарку.

Пасля вяртання з камандзіроўкі бацька ўвайшоў у склад групы па ахове маста. Потым пасля вайны ён расказваў, што мост узарвалі, калі першы нямецкі танк уехаў на яго, а трэба было пачакаць, пакуль фашысцкая калона поўнасцю заедзе на мост.

/i/content/pi/cult/857/18193/09.jpgУ Бялынічах нашу сям’ю ўпершыню бамбілі нямецкія самалёты. Усе выбеглі з хаты мамінага дзядзькі і хаваліся ў агародзе, лічачы, што там можна пазбегнуць небяпекі. Магілёўская шаша была запоўнена адступаючымі войскамі Заходняга фронту і бежанцамі з Мінска, Чэрвеня і Беразіно. Бацька папрасіў работнікаў ДЭУ-718 да прыхода органаў НКУС дапамагчы эвакуіраваць сваю сям’ю далей ад фронта. Пасля бамбёжкі Бялыніч мы (цяжарная маці, брат Сева і я) пайшлі пешшу на Магілёў і ўліліся ў велізарны натоўп бежанцаў, які бязладна рухаўся па шашы Мінск — Магілёў у напрамку да Магілёва. Нам пашанцавала. бо нас падабрала машына ЗІС-5 з раненымі байцамі і афіцэрамі. Убачыўшы цяжарную жанчыну, падсадзілі яе з дзецьмі ў машыну. Севу на руках на падножцы трымаў адзін ваенаслужачы, і нам цудам удалося эвакуіравацца. Менавіта на гэтай машыне ехаў саслужывец бацькі Рыгор Соркін, які і вывез нас з Бялыніч, пасадзіў ў цяплушку. У чыгуначных таварных вагонах нашу сям’ю вывезлі ў Тамбоўскую вобласць, а пасля набліжэння лініі фронта эвакуіравалі адтуль у калгас імя 1 Мая Сыр-Дар’інскага раёна Кзыл-Ардынскай вобласці Казахскай ССР.

Мой бацька некалькі ра-
зоў быў у розных ваенкаматах і прасіў накіраваць яго на фронт, але медыцынскія камісіі “не прапускалі” яго ў дзеючую Чырвоную Армію з-за цяжкай раны на назе, атрыманай у гады Грамадзянскай вайны. Пазней ён знайшоў нас у Бугуруслане. Там тата ўладкаваўся працаваць загадчыкам гаспадаркі  — экспедытарам дзіцячага дома. Потым да нас прывезлі дзяцей з Масквы і стварылі дзіцячы інтэрнат (у інтэрнатаўцаў бацькі былі на фронце або ў Маскве), а бацька застаўся на ранейшай рабоце. 12 студзеня 1942 года ў Бугуруслане нарадзіўся наш малодшы брат Навум.

Расстраляныя родзічы

...Між тым у 1941—1942 гадах на акупаванай тэрыторыі ў Беразіно, Бярэзінскім раёне і Чэрвені ад рук нацыстаў і іх пасобнікаў — літоўскіх калабарацыяністаў (батальён А.Імпулявічуса) і мясцовых паліцаяў загінула каля 20 маіх сваякоў, у тым ліку бабуля Малка (маці маёй маці), брат бацькі  — чалавек з інваліднасцю Хоня Іофе, браты маці Залман Фрумкін і Вэлвл Фрумкін са сваёй жонкай Кунай Фрумкінай, сям’я сястры бацькі Хай-Гіты.

У 2012 годзе ў Мінску выйшла ў свет 2-е, перапрацаванае і дапоўненае выданне зборніка артыкулаў даследчых работ “Война известная… и неизвестная” (укладальнік Н.Л.Цыганок). У маім артыкуле ў гэтай кнізе пад назвай “Холокост в местечках и деревнях Белоруссии (1942 — 1943)” ёсць такія радкі:

/i/content/pi/cult/857/18193/010.jpg“Ещё в августе 1941 года нацисты в районе деревни Новосёлки учинили массовый расстрел значительной части березинских евреев — молодых, здоровых мужчин и юношей, то есть тех, кто мог организовать еврейское Сопротивление против немецких оккупантов. Тогда было вывезено и убито 250 безоружных человек. Среди них были дяди автора этих строк Фрумкин Вэлвл и Фрумкин Залман. Об этой трагедии напоминает памятник на месте их гибели.

...25 декабря 1941 года в Березино прибыл 12-й литовский батальон полицейско-вспомогательной службы под командованием Антанаса Импулявичюса. Солдаты и офицеры этого батальона при активной помощи полицейских местного полицейского гарнизона 26-28 декабря стали подлинными палачами березинских евреев. С утра 26 декабря 1941 года они стали врываться в дома и холодные сараи, куда были заключены узники гетто, выгоняли их на улицу и группами подводили к заранее выкопанной яме в 150 метрах от улицы Интернациональной... Некоторым евреям и еврейкам удалось спрятаться на чердаках и подвалах. Скорее всего, среди них были моя бабушка Малка и тётя Куна. Косвенным доказательством этого стало то, что на чердаке одного из домов, входивших в гетто на улице Интернациональной, в 1950-х годах был найден пакет, в котором содержались их фотографии, а также фотографии моих дядей Вэлвла и Залмана Фрумкиных — сыновей Малки, и моего старшего брата Севы... 31 января — 1 февраля 1942 года в Березино состоялся ещё один расстрел оставшихся узников гетто. в котором от рук карателей погибло большое количество евреев (Национальный архив Республики Беларусь. Ф.861. Оп.1.Д.9). Есть основания полагать, что среди его жертв были моя бабушка Малка Фрумкина и жена дяди Вэлвла Фрумкина — Куна Фрумкина”.

Вяртанне ў Беразіно

...Самымі шчаслівымі днямі ў час эвакуацыі для маёй сям’і і для мяне, пяцігадовага хлопчыка, сталі Дзень вызвалення Мінска і Дзень Перамогі над германскім нацызмам 9 мая 1945 года.

Сімвалічна, што адначасова з вызваленнем Мінска 3 ліпеня 1944 года ў ходзе аперацыі “Баграціён” часцямі 42-й Смаленскай і 153-й стралковых дывізій 49-й арміі 2-го Беларускага фронта была вызвалена мая малая радзіма  — гарадскі пасёлак Беразіно.

Пасля вяртання з эвакуацыі ў Беразіно ў 1945 годзе наша сям’я часова пасялілася ў маленькай кладоўцы ў стрыечнай сястры маці — цёткі Фрыды Жукоўскай (Фрумкінай). Справа ў тым, што наша даваенная хата згарэла, нічога не засталося. У нашым сямейным архіве захоўваецца цікавы дакумент. Гэта “Даведка” ад 5 ліпеня 1946 года з такім зместам:

“Выдана настоящая Березинским Гор. советом гр-ну Иоффе Григорию Сауловичу, проживающему в г.п.Березино по ул.Комсомольской, 28 в том, что дом его в действительности сгорел в 1941 г. в период немецкой оккупации и больше строений в г.п. Березино не имеет.Выдана для представления в Нар. суд, что и удостоверяет — Пред. Гор. совета Хургин...”

Наш бацька — Рыгор Саулавіч Іофе, як і да вайны, доўгія гады працаваў намеснікам, начальніка ДЭУ-718 па гаспадарцы. Апошнія гады сваёй працы ён быў бухгалтарам і бухгалтарам-касірам у гэтай установе. Яго паважалі і цанілі калегі па рабоце і начальнікі ДЭУ.

Пасля продажу дома дзядулі і бабулі ў мястэчку Сяліба бацька купіў дом па вуліцы Камсамолькай, 6, і наша сям’я перасялілася ва ўласнае жытло, дзе прайшлі пасляваеннае дзяцінства і юнацтва маё і маіх братоў — Севы і Навума. Калі мы раз’ехаліся, там засталіся жыць толькі бацька і маці. А мы з жонкамі і сваімі дзецьмі прыязджалі да іх у госці. Быў сад, агарод, лужок. Калі мы яшчэ вучыліся ў школе, бацькі трымалі карову, казу, гусей і кур і звычайна аднаго парсючка. Хата была вялікая. Да вайны яна належала двум яўрэйскім кавалям — братам Годэсам.

Бацька працаваў да 75 год. Ён памёр у 1987-м — на 91-м годзе жыцця. У сямейным архіве захоўваюцца дзесяткі ганаровых грамат і і грамат, якімі быў узнагароджаны Рыгор Саулавч Іофе за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Мая маці  — Куна ( Кацярына) Навумаўна Фрумкіна прымала самы актыўны ўдзел у грамадскай рабоце ў якасці старшыні вулічнага камітэта Камсамольскай вуліцы, члена розных камісій Бярэзінскага гарсавета, а таксама сакратара таварыскага суда. У той час 25 рублёў былі немалыя грошы. І калі старшыня Бярэзінскага гарсавета К.Баранаў (былы сакратар Бярэзінскага падпольнага райкама партыі — Э.І.) прапаноўваў узнагародзіць яе Ганаровай граматай, яна заўсёды аддавала перавагу ёй. Апроч гэтага, яна была занесена ў Кнігу гонару горада Беразіно. Яе не стала ў чэрвені 1986 года.

АдраджЭнне Мінска

...У час вучобы ў школе мяне цікавіла не толькі гісторыя Бярэзіно і Бярэзінскага раёна, але і гісторыя Мінска, асабліва часоў Вялікай Айчыннай вайны і перыяда 1946 — 2021 гадоў. Гэтаму таксама садзейнічала мая вучоба на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1956 — 1961 гг., мая праца выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума Мінскага раёна, вучоба ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР, праца ў Мінску ў якасці намесніка дырэктара СШ №  13 па выхаваўчай рабоце, настаўніка гісторыі, грамадазнаўства і Асноў савецкага заканадаўства СШ № 100, дацэнта і прафесара кафедр паліталогіі і права, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Школьнікам я імкнуўся прыехаць у Мінск, каб паглядзець, як мінчане адзначаюць чарговую гадавіну вызвалення сталіцы ад нямецкіх акупантаў, пазнаёміцца з невядомымі старонкамі гісторыі Мінскага антыфашысцкага падполля, сустрэцца з мінчанамі і ўраджэнцамі іншых населеных пунктаў Беларусі і СССР, якія ўдзельнічалі ў гэтым вызваленні. У час гэтых паездак ў 1945-м — пачатку 1950-х гадоў я бачыў палонных немцаў, якія ўдзельнічалі ў пасляваенным адраджэнні Мінска. У тыя гады, яшчэ зусім хлапчуком, я з ненавісцю думаў: “Хай будуць яны прокляты! Яны — гады, таму што знішчылі маю бабулю, маіх дзядзькаў, маю цёцю і шмат сваякоў”.

Дарэчы, я жыву ў доме № 39 па праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі, які больш за 70 гадоў таму пабудавалі нямецкія палонныя. Адзін час я зацікавіўся падрабязнасцямі пасляваеннага адраджэння Мінска, планамі архітэктараў БССР і СССР па праектаванні новага аблічча горада. Мала каму сёння вядома, што ў аднаўленні Мінска ўдзельнічалі дзясяткі тысяч яго жыхароў, што існаваў дакумент “Личная книжка участника восстановления города Минска” пад дэвізам “Восстановим в кратчайший срок наш родной Минск!”. Такая кніжка пад №  30 949, выдадзеная 11 кастрычника 1944 года, была ў актыўнага ўдзельніка аднаўлення Мінска Ісака Якаўлевіча Ліфшыца — у той час дэкана факультэта замежных моў Мінскага педінстытута імя А.М.Горкага, які ў ліпені 1967 года стаў маім цесцем. На першай старонцы “Личной книжки” быў устаноўлены мінімум удзелу ў гэтай высакароднай рабоце  — 15 гадзін у месяц. Але колькі гадзін адпрацаваў Ісаак Якаўлевіч?

З кніжкі бачна, што пры ўсёй занятасці асноўнай работай 8 кастрычніка 1944 года ён адпрацаваў 8 гадзін (устаўка вокан), 12 лістапада — 7 гадзін (разборка і ўкладка цэглы ў штабелі), 13 лістапада — 7 гадзін (работа на будоўлі хлева), 26 лістапада — 8 гадзін (работа на будоўлі хлева), 17 снежня — 9 гадзін, 31 снежня — 6 гадзін, 14 студзеня 1945 года — 9 гадзін, 28 студзеня — 4 гадзіны (усе гэтыя дні на сталярных работах). 15 красавіка — 3 гадзіны (зноска цэглы), 22 красавіка — 10 гадзін (рамонт хлева), 26 красавіка — 2 гадзіны (зноска цэглы), 13 мая — 10 гадзін 30 хвілін (ачыстка цэглы), 19 чэрвеня  — 10 гадзін (выбарка цэглы), 24 чэрвеня 1945 года — 9 гадзін (выбарка цэглы).

Пасляваенныя трагедыі

… Аднойчы ў сярэдзіне студзеня 1946-га, калі мне яшчэ не было сямі гадоў, пад вечар у нашу хату зайшоў сваяк, які
займаў у Мінску высокую пасаду. Ён завёў гаворку аб апошніх падзеях. І бацька загадаў мне выйсці на кухню. І тут сваяк пачаў гаварыць шэптам. Я разабраў толькі, што 3 студзеня ў час навагодняга карнавала ў клубе Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі (плошча Свабоды,2), куды былі запрошаны выдатнікі мінскіх школ і тэхнікумаў, раптоўна ўзнік пажар. І загінула некалькі соцень чалавек — амаль палова ўсіх прысутных. Але гэту справу засакрэцілі, і дагэтуль мала што пра яе вядома. Калі я трохі падрос, то спрабаваў пагаварыць аб гэтым з бацькам, алё ён сказаў, што пра тое трэба забыць і нікому не расказваць.

Будучы ўжо прафесарам БДПУ імя М.Танка, доктарам гістарычных навук, я апублікаваў некалькі пртыкулаў у сродках масавай інфармацыі на гэтую тэму, але да сённяшняга часу застаецца шмат нявысветленага. На мой погляд. заслугоўваюць увагі тры версіі гэтага трагічнага пажара. Першая — кароткае замыканне. Другая — неасцярожныя дзеянні сына першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі П.К.Панамарэнкі, які разам з сябрамі падышоў да Навагодняй ёлкі, дзе было многа ваты, і нехта з гэтай кампаніі чыркнуў запальніцай. У выніку ўзнік пажар. І трэцяя: у той час яшчэ не былі лівідаваны ўсе банды, якія дзейнічалі вакол Мінска, а таксама нямецкія дыверсанты і калабаранты ўсіх масцей — пасобнікі нацыстаў, якія затаіліся. Не трэба забываць, што ў падвале будынка, дзе ўзнік пажар, захоўваліся сакрэтныя дакументы і праводзіліся допыты прадстаўнікоў палітычнага бандытызму, не гаворачы ўжо аб нямецкіх дыверсантах, якія не паспелі вырвацца з Мінска.

Амаль 20 год назад — у 2002-м у Маскве выйшла кніга гісторыка спецслужб А.Ю.Папова “15 встреч с генералом КГБ Бельченко”, які ў 1943 — 1953 гадах быў наркамам, а потым міністрам унутраных спраў БССР. У гэтай кнізе генерал-палкоўнік С.С.Бельчанка ўспамінаў аб падзеях 1945 — 1947 гг. на беларускай зямлі. Гэтыя ўспаміны знаёмяць нас з сітуацыяй у Мінску: “Всего оперировало на территории Белоруссии около 300 банд. Крупные бандформирования были ликвидированы только в 1947 году… День Победы я встретил в боевых условиях. Западнее города Лида в лесном массиве я руководил операцией по ликвидации крупной группировки, состоящей из двух банд  — Рагнера и Котвича… Наряду с политическим бандитизмом быстрыми темпами в Белоруссии стал разрастаться уголовный. Причём по дерзости, формам и видам не уступавший политическому, а главное, сопровождавшийся убийствами… Бандиты целенаправленно охотились за мной. В Минске 16 октября 1946 года (гэта значыць, амаль праз дзевяць з паловай месяцаў пасля трагічнага пажару 3 студзеня 1946 года — Э.І) снайпер из расположенного рядом с домом сарая, целясь через чердачное окно в окно моей спальни, выстрелил в меня. Это случилось на рассвете, вскоре после того, как я вернулся домой. Так как я был укрыт в тот день купленным Надеждой Павловной (жонкай С.С.Бельчанкі — Э.И.) одеялом, пуля, летящая в меня, не пробила толщу ваты, а, свернув её в комок, застряла там, нанеся в области живота удар и слабый ожог. Стреляющий быстро скрылся, да и активных мер поиска не принималось. Т.к. убийств было тогда немало и отвлекать силы я не разрешил”.

На адной маёй сустрэчы з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Жарэсам Алфёравым ён прызнаўся, што прысутнічаў на гэтым трагічным навагоднім карнавале 3 студзеня 1946 года, будучы вучнем мінскай СШ № 42, і выратаваўся цудам.

Праз даследаванні

...У час вучобы на гістфаку БДУ, я часта бываў у многіх музеях Мінска, але часцей за ўсё ў Беларускім дзяржаным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе знаёміўся з яго фондамі і непасрэдна са справамі аб вызваленні Мінска. Асабліва мяне цікавілі пісьмы ўдзельнікаў вызвалення з рэгіёнаў Беларусі і ўсяго Савецкага Саюза. Мае даследаванні набылі пастаянны характар пяцьдзясят чатыры гады назад — у 1967 годзе, калі я стаў пастаянным жыхаром Мінска.

Вынікі пошукаў па тэме вызвалення Мінска і малавядомых падзеяў 5 — 15 ліпеня 1944 года, калі часці акружанай нямецкай групоўкі спрабавалі зноў авалодаць горадам, знайшлі адлюстраванне ў многіх газетных і часопісных артыкулах у рэспубліканскім друку, матэрыялах шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, а таксама ў маіх кнігах “Советские военачальники на белорусской земле. Путеводитель по местам жизни и деятельности”(Мн., 1988, “Абвер, полиция безопасности и СД, тайная полевая полиция, отдел “Иностранные ар
мии — Восток” в западных областях СССР. Стратегия и тактика. 1939-1945) (Мн., 2007, 2008), “Когда и зачем Гитлер и другие высшие чины нацистской Германиии приезжали в СССР?” (Мн., 2010), “Пантелеймон Пономаренко: “железный” сталинист” (Мн., 2015), “Лаврентий Цанава. Его называли “Белорусский Берия”(Мн., 2016) і інш.

Шчыра кажучы, аўтара гэтых радкоў яшчэ вельмі цікавяць дзве праблемы: малавядомыя старонкі гісторыі беларускай навукі і культуры і малавядомыя старонкі гісторыі яўрэйскай навукі і культуры Беларусі.

Па другой тэме, акрамя многіх артыкулаў, мной выданы кнігі “Страницы истории евреев Беларуси”(Мн., 1996,1997), “Евреи. По страницам истории“ (совм.с С.Асиновским), “Прошлое и настоящее евреев Беларуси” (М., 1998), “Мудрые еврейские сказки”(совм. с Г.Л.Релесом) (Мн., 1999), “Белоруссвкие евреи В Израиле”(Мн., 2000), “Лэхаим! Из еврейского фольклора (сост, совм. с Г.Л.Релесом), “По достоверным источникам. Евреи в истории городов Беларуси”(Мн., 2001).

Усяго аўтарам гэтых радкоў апублікавана звыш 2160 друкаваных работ, у тым ліку 50 кніг і брашур. Некаторыя з іх у сааўтарстве.

І яшчэ. Я ўспамінаю лістапад 1996 года, калі была прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі маёй краіны — са змяненнямі і дапаўненнямі. У выніку дзень 3 ліпеня стаў Днём Рэспублікі, Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І вельмі добра, што гэты дзень супадае з днём вызвалення Мінска ад нямецкіх акупантаў.

Эмануіл ІОФЕ, доктар гістарычных навук, прафесар