Для далейшага разводу творчай думкі прывяду толькі некалькі цікавых сусветных прыкладаў развіцця мабільнай кнігавыдачы.
Акрамя аўтабібліятэк і фургонаў у якасці перасоўных бібліятэк у краінах выкарыстоўваюць матацыклы, матаролеры і мапеды.
Мюнхен у 1928 годзе арганізаваў мабільную бібліятэку на базе трамвая. На кожным з васьмі прыпынкаў яго чакалі чытачы. Праіснаваў трамвай аж да 1970 года.
У Францыі на чыгунцы адзін з вагонаў прыстасавалі пад бібліятэку. Людзей абслугоўвалі на прыпынках.
Вроцлаўскі чыгуначны вакзал у 2009 годзе адну з залаў чакання пераўтварыў у чытальную.
На кожным прыпынку мадрыдскага метро дзейнічаюць пункты кнігавыдачы.