“Капітало”.
Творцы, прозвішча якога перакладаецца з італьянскай як “шчаслівы”, пашчасціла ўсё жыццё правесці ў надзвычайным гарадку Альбэрабэла на самым поўдні Італіі, які нават сёлета падчас пандэміі каранавіруса цудоўным чынам застаўся не закранутым гэтай хваробай. Альбэрабэла вядомы далёка за межамі Італіі. Нідзе ў свеце дамы не будаваліся так, як прыдумалі рабіць гэта ў Альбэрабэла: без цэменту і без адзінага цвіка.
“Пуліньяна на моры”.
Міма дэ Фелічэ — “мастак аднаго горада”. Героі яго карцін — сучасныя жыхары Альбэрабэла за працай ці падчас адпачынку, турысты і, вядома, самі дамы, руціннае жыццё ў амаль сюррэалістычным месцы, шчыльна застаўленым белымі пабудовамі з конусападобнымі дахамі, што месцяцца тут стагоддзямі, хаця пабудаваны адмыслова, каб іх можна было разбурыць. Людзі дагэтуль жывуць у гэтых дамах — крохкіх і адначасова вечных.
Фрагмент экспазіцыі выставы.
Выстава ў Мінску, прымеркаваная да 70-годдзя мастака, працуе да 11 кастрычніка.
“Сціпласць”.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ