Шчырыя сэрцы, шчодрыя справы...

№ 52 (1439) 28.12.2019 - 04.01.2020 г

З Новым годам!
Па традыцыі ў час Навагодніх святаў у Палацы Рэспублікі, у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, Прэзідэнт краіны сустракаецца з маленькімі грамадзянамі з розных куткоў Беларусі.

/i/content/pi/cult/777/16771/1.jpg27 снежня Аляксандр Лукашэнка наведаў сёлетнюю яркую імпрэзу. Як паведамляецца на афіцыйным сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы, у прыватнасці, падкрэсліў: “Для мяне як Прэзідэнта вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб у жыццё ўсіх вас, кожнага нашага дзіцяці прыйшло чараўніцтва ў выглядзе шчырага клопату і душэўнай цеплыні, нечаканых падарункаў, прыемных сустрэч з добрымі і спагадлівымі людзьмі”. Дабрачынны марафон “Нашы дзеці” на Беларусі праводзіцца вось ужо чвэрць стагоддзя. Аляксандр Лукашэнка, падзякаваўшы ўсім, хто падтрымлівае гэту ініцыятыву, заявіў: “Менавіта так, у добрых справах, прадаўжаюцца лепшыя традыцыі беларусаў, у чыім жыцці ніколі не было, няма і не можа быць чужых дзяцей”.

Усяго на навагодняе свята ў Палац Рэспублікі запрошаны больш за 2,3 тыс. дзяцей. У асноўным гэта сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце. Акрамя таго, гасцямі свята сталі дзеці з сем’яў ваеннаслужачых і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, навучэнцы з Вільнюскай гімназіі імя Ф. Скарыны і Рыжскай беларускай асноўнай школы.

Фота Наталлі ОВАД