Прынамсі пра тое, як дзяржава падтрымлівае таленавітую і адораную моладзь, распавяла кансультант упраўлення мастацтваў галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Манакова:
— У банк даных уключаецца інфармацыя аб лаўрэатах, стыпендыятах і дыпламантах спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама аб асобах, якія з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх і творчых мерапрыемстваў, спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў. За 23 гады існавання спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ лаўрэатамі, стыпендыятамі і дыпламантамі фонду сталі больш за 4 тысячы чалавек і 286 калектываў. У тым ліку ў 2018 годзе — першай палове 2019-га заахвочванні атрымалі 254 чалавекі і 15 калектываў. Лаўрэаты спецыяльнага фонду з годнасцю прадстаўляюць нашу рэспубліку на міжнародным узроўні. Сярод дасягненняў нашай моладзі ў апошнія гады — выступы на “Славянскім базары ў Віцебску”, удзел у конкурсе оперных спевакоў “Апералія”, конкурсе маладых піяністаў Grand Piano Competition у Расіі, міжнародным конкурсе акардэаністаў у Літве і іншых прэстыжных мерапрыемствах.