Лаўрэаты названы

№ 43 (1430) 26.10.2019 - 02.11.2019 г

На падставе пратакола пасяджэння Камісіі па прысуджэнні Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ад 18.09.2019 года Лаўрэатамі Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва 2019 года сталі:

У намінацыі “Літаратура, журналістыка, крытыка”:

— Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна, пісьменнік, паэт (г. Брэст).

У намінацыі “Тэатральнае мастацтва”:

— ДУК “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”, дырэктар — Гедыч І.М. (г. Гродна).

У намінацыі “Музычнае мастацтва”:

— Спруць Сяргей Сяргеевіч, артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны ўстановы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр” (г. Мінск).

У намінацыі “Жывапіс, скульптура, графіка, дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”:

— Сідзельнікава Любоў Акцябрынаўвна, мастак-пастаноўшчык установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр” (г. Мінск).

У намінацыі “Народная творчасць”:

— Народны аркестр беларускіх народных інструментаў “Бравэрка” УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” пад кіраўніцтвам Галіны Пушкінай, дырэктар — Серакова А.В. (г. Ліда Гродзенскай вобласці).

У намінацыі “Аматарская мастацкая творчасць”:

— Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Пінская шляхта” УА “Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, кіраўнік — Жыльцоў В. В. (г. Пінск Брэсцкай вобласці).

У намінацыі “Цыркавое мастацтва”:

— калектыў ДВУ “Беларускі дзяржаўны цырк” — дырэктар Шабан У.А. (г. Мінск).