Мінскае крэшчэнда міжнароднага спаборніцтва

№ 38 (1425) 21.09.2019 - 28.09.2019 г

Варта толькі зірнуць на спіс канкурсантаў ІІ Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, як становіцца відавочным: барацьба за Гран-пры разгараецца не на жарт. Як зазначаюць выбітныя прадстаўнікі замежных цыркаў і арганізатары адпаведных форумаў са шматгадовай гісторыяй, беларуская сталіца сабрала надзвычай моцную праграму, што складаецца практычна з адных зорак сусветнага манежа.

/i/content/pi/cult/763/16506/DSC_3327-S.jpg

З 19-га па 22-га верасня тры склады журы разам з гледачамі ацэньваюць выступленні, падзеленыя на два блокі. Сярод 27 выступоўцаў з 18 краін ёсць і беларусы. Нашы заяўлены з нумарамі “Пwаветраны палёт” пад кіраўніцтвам Яўгена Канановіча, “Рэтра-сілачы” ад братоў Багдана і Дзмітрыя Казаковых і “Паветраныя гімнасткі на трапецыі” ад Настассі Дончанка і Настассі Пуцята.

Дык хто павязе дадому цыліндр — новую канцэпцыю прыза Белдзяржцырк распрацаваў сумесна з Белмастацпромысламі — з пылаючай агнём саломкі? У нядзелю чакаем развязкі інтрыгі.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

/i/content/pi/cult/763/16506/DSC_0811-S.jpg

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"