У галоўнай ролі — аркестр

№ 30 (1417) 27.07.2019 - 02.08.2019 г

Сёння ў сваёй Каміннай зале Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае новы праект “Музычныя вечары ў Купалаўскім”, прымеркаваны да 100-га тэатральнага сезона і 100-годдзя з моманту заснавання.

/i/content/pi/cult/755/16339/5.JPGАркестр тэатра пад кіраўніцтвам кампазітара Уладзіміра Кур’яна выканае для гледачоў адмысловую праграму — прагучыць аўтарская музыка да старых і новых купалаўскіх спектакляў: “Гаральд і Мод”, “Тут і там”, “Паўлінка”, “Ідылія”, “Ажаніцца — не журыцца”, “Местачковае кабарэ” ды іншых. Такія музычныя вечары будуць праводзіцца ў тэатры на пастаяннай аснове, пачынаючы з верасня, цягам усяго юбілейнага сезона.

У канцэрце 27 ліпеня бяруць удзел: актрыса Кацярына Алейнікава (вакал), Генадзь Вішнякоў (скрыпка), Жанна Карпенка (раяль), Андрэй Сенажэнскі (скрыпка), Леанід Клунны (пан-флейта, мандаліна), Уладзімір Кур’ян (баян), Андрэй Сапоненка (ударныя), Юрый Хілавец (гітара, лютня), Уладзіслаў Сенажэнскі (кантрабас).