Кінематаграфічны погляд Валерыя Рыбарава заўсёды вылучае глыбокі псіхалагізм і ўвага да дэталяў. Майстра асабліва цікавіла тэма ўплыву грамадскіх катаклізмаў на маральнае аблічча чалавека. У сваёй трылогіі “Чужая Бацькаўшчына”, “Сведка” і “Мяне завуць Арлекіна” рэжысёр адлюстраваў трагічную гісторыю краіны — міжваенны перыяд Беларусі, Вялікую Айчынную вайну ў яе страшных праявах, драматычны злом савецкай эпохі.
Для мастака важны час і людзі ў ім. У тандэме са сваёй камандай — аператарам Феліксам Кучарам і мастаком Яўгенам Ігнацьевым — Валерый Паўлавіч стварыў выбітныя творы беларускага кінематографа, якія з’яўляюцца гонарам нацыянальнай культуры. Можна сказаць, што яго тэлефільм “Сведка” апярэдзіў свой час. Злучыўшы дакументальныя матэрыялы, сведчанні і мастацкую праўду, рэжысёр у дзвюхсерыйнай тэлекарціне перадаў боль і трагедыю пакалечаных душаў людзей, якія перажылі жах карніцкіх аперацый. Задзейнічанне ў фільме непрафесійных акцёраў, філігранная праца з імі дазволіла зрабіць тэлекіно неверагоднай сілы і праўды.
Рэдакцыя “К” віншуе майстра і лаўрэата Нацыянальнай кінапрэміі “За значны ўнёсак у нацыянальны кінематограф” з юбілеем. Зычым Вам, Валерый Паўлавіч, здароўя, імпэту і творчых сіл для здзяйснення новых праектаў!
Інтэрв’ю са славутым кінематаграфістам чытайце ў бліжэйшых нумарах “К”.
Фота Ганны ШАРКО