Цягам года ў рамках рэспубліканскай акцыі ў Лідзе будуць рэалізаваны шматлікія ініцыятывы, сярод якіх музейна-асветніцкі праект “Замак Гедыміна — сведка мінуўшчыны”, маладзёжны фестываль андэграўнднага мастацтва “Нетыповы PARADIS”, абласны фестываль маладзёжных субкультур “Моладзевая хваля”, адкрыты фестываль-конкурс мастацкай творчасці “Арт-тэрыторыя” і іншыя значныя культурныя мерапрыемствы.
На званне культурнай сталіцы краіны, акрамя Ліды, прэтэндавалі таксама гарады Глыбокае, Горкі і Барысаў. Нагадаем, што сёлетняй культурнай сталіцай Беларусі з’яўляецца горад Пінск.