У фестывалі прынялі ўдзел 94 майстры з 16 краін свету, у тым ліку і з Беларусі. Нашу краіну на гэтым фестывалі прадставілі пяць майстроў: Людміла Жукава з вырабамі са скуры (Орша), Аляксандар Кірычык з керамікай (Салігорск), Віктар Кульпін з традыцыйнымі музычнымі інструментамі (Мінск), Маргарыта Саланевіч і Алена Цялушка (Ганцавічы).
А з 28 ліпеня па 4 жніўня ў турэцкім мястэчку Бююкчэкмеджэ, што на беразе Мармуравага мора, прайшоў чарговы 19-ы Міжнародны фестываль народна-прыкладнога мастацтва і культуры, арганізатарам якога з’яўляецца аддзел культуры і сацыяльных сувязяў адміністрацыі горада Стамбула. У фестывалі прынялі ўдзел 127 майстроў з 23 краін свету, у тым ліку пяць ужо названых майстроў з Беларусі.
У помніку XVI стагоддзя — Караван-сараі — была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе наведвальнікі дзеі маглі пазнаёміцца з вырабамі народных умельцаў з розных краін свету. У рамках фестывалю былі арганізаваны экскурсіі па гістарычных мясцінах, выступленні майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэрты, майстар-класы для дзяцей, наведвальнікаў і саміх майстроў.