Год культуры, які адыходзіць у гісторыю, для грамадзян нашай краіны быў багатым і шчодрым на культурныя падзеі, а для работнікаў культуры і дзеячаў мастацтва — адказным і напружаным. Мы глыбока ўдзячны вам за высакародныя намаганні, прафесіяналізм, майстэрства, добрасумленную працу дзеля развіцця духоўнага, інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу грамадства.
Няхай жа новы год прынясе вам шчаслівыя перамены, поспех у справах і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Хай спраўдзяцца вашы ідэі і задумы, а сілы, веды і ўдача дапамогуць у дасягненні намечаных мэт.
Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.
Старшыня камісіі Ігар МАРЗАЛЮК