60 гадоў Нацыянальнага гістарычнага

№ 51 (1281) 17.12.2016 - 23.12.2016 г

15 снежня споўнілася 60 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

/i/content/pi/cult/617/13718/2-3.jpgВіншавальныя словы ад імя Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі зачытаў міністр культуры Барыс Святлоў на ўрачыстым адкрыцці выставы “Нацыянальны гістарычны: дзень мінулы — дзень сённяшні”, што адбылося 14 снежня.

“На ваш калектыў ускладзена высакародная місія па захаванні культурнай спадчыны Беларусі. Дзякуючы плённай працы некалькіх пакаленняў работнікаў у музеі сабрана шмат артэфактаў, якія прадстаўляюць беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, адлюстроўваюць этапы развіцця краіны, мастацкі здабытак нашага народа, яго звычаі і традыцыі”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўвае дзейнасць музея як сацыяльна-культурнага інстытута, накіраваная на выхаванне патрыятызму, вывучэнне і папулярызацыю гістарычнага мінулага Беларусі, у тым ліку і за яе межамі.

На ўрачыстым мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі органаў улады, ветэраны Нацыянальнага гістарычнага, прадстаўнікі музейнай супольнасці ды грамадскіх арганізацый. Адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў музея.

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст