Досвед эксперыменту№ 15 (1245) 09.04.2016 - 15.04.2016 г У рамках святкавання 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у мастацкай галерэі “Акадэмія” згаданай ВНУ праходзіць выстава работ студэнтаў кафедры касцюму і тэкстылю. Выстава мае назву “The Experience Of Experiment”, што можна перакласці як “Досвед эксперыменту”. Выстава якраз і мае мэтаю давесці, што традыцыя, на якой грунтуецца навучальны працэс у галоўнай творчай ВНУ краіны, не мае нічога агульнага з кансерватызмам, а сама Акадэмія адкрытая для творчых навацый. Больш падрабязна пра выставу — у бліжэйшых нумарах газеты. Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст
|