Гурткоўцы Ксенія Заматаева, Мікіта Бабёр і Дзіяна Цярэшка з вырабамі.
Паступова сыходзяць у вечнасць носьбіты гэтага рамяства. Каб не страціць багатую спадчыну, у Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці некалькі гадоў таму вырашылі адрадзіць тэхналогіі старажытных рамёстваў.
З гэтай мэтай у цэнтры цяпер працуе 6 гурткоў. Чатыры яго супрацоўнікі Святлана Луцык, Ала Назарук, Людміла Сакалюк і Валянціна Струнец дзеляцца вопытам, талентам, уменнямі, ведамі, каб дзеці адчулі, як жылі іх продкі раней. Супрацоўкі раённага цэнтра народнай творчасці дапамагаюць дзецям і ў авалоданні майстэрства ткацтва, вышыўкі крыжыкам, саломапляцення, бісерапляцення і канструявання.
Мікалай НАВУМЧЫК
Фота аўтара