А Нэмэн ёсць у рэпертуары?

№ 4 (1182) 24.01.2015 - 30.01.2015 г

Артур ДУДКЕВІЧ, джазавы піяніст (Польшча)
Я не сустракаў твораў знакамітага рок-музыканта Чэслава Нэмэна, што паходзіць з невялікай вёскі ў Шчучынскім раёне Беларусі, у прыватных вучылішчах Польшчы, арыентаваных на папулярную музыку. Але лічу, што гэта вялікі недахоп.

/i/content/pi/cult/515/11134/1-4.jpgЯгоная музыка чакае далейшага адкрыцця ды большага прызнання з боку тых, хто выкладае і акадэмічную музыку. Прыдаліся б і аранжыроўкі, гатовыя апрацоўкі падобных твораў, якія можна было б выконваць у школах. Безумоўна, такія апрацоўкі маюцца, але толькі ў школах, дзе навучаюць дзяцей музыцы папулярнай, дзе вучаць выканаўцаў на клавішных. У дзяржаўных вучылішчах іх няма…

Занатаваў Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ