Чыя батлейка лепшая?

№ 4 (1182) 24.01.2015 - 30.01.2015 г

“Зімовая казка” — так называлася абласная выстаўка батлеек, што адбылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

/i/content/pi/cult/515/11127/10-2.jpg

 

Прадстаўніца Гарадоцкага дома рамёстваў ля батлейкі.

Пад час правядзення мерапрыемстваў у выставачнай зале АМЦНТ можна было даведацца пра батлеечныя канструкцыі, пазнаёміцца з іх аўтарамі і палюбавацца лялькамі, вырабленымі рукамі майстроў. Усяго ж у экспазіцыі прадставілі восем батлеек з розных рэгіёнаў Прыдзвіння. Наведвальнікаў чакалі сустрэчы з батлеечнымі персанажамі пад час прадстаўленняў, якія паказалі калектывы Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Шумілінскага дамоў рамёстваў, Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці, Ліёзненскага раённага цэнтра культуры...

У намінацыі “Традыцыйнае афармленне батлейкі” журы адзначыла Бешанковіцкую і Докшыцкую батлейкі. Узнагароду ў намінацыі “Калекцыя традыцыйных лялек батлейкі” атрымаў калектыў наваполацкага народнага тэатра лялек “Капялюш”. У спалучэнні жанраў і мастацтваў у батлейцы лепшымі сталі прадстаўнікі Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору. У намінацыі “Сцэнічнае ўвасабленне традыцыйнага батлеечнага прадстаўлення” перамога ва ўзорнага лялечнага тэатра “Батлейка” з Шуміліна.

Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ