Старшыня рэдакцыйнага савета па выданні кнігі, выпушчанай пры фінансавай падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, — кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, вядучы метадыст АМЦНТ Людміла Вакар адзначыла, што Кавальчукі абагульнілі вопыт работы па развіцці керамікі Віцебшчыны ад 80-х г. XX стагоддзя і да нашых дзён.
Майстры ўвайшлі ў гісторыю мастацкай культуры Віцебска як аўтары ўнікальных твораў, стваральнікі сервізаў вытворчага фарфору, удзельнікі і арганізатары пленэраў керамікі. У іх творчасці спалучаюцца класічная культура фарфору XX стагоддзя і сучасныя эксперыменты з формай і матэрыялам.
Ала ЛЯЛЬКІНА, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці