Пад час гастролей у расійскім Томску артысты Купалаўскага тэатра не толькі паказалі класічную "Паўлінку" на той сцэне, дзе спектакль пабачыў свет у 1944 годзе, але і прыгадалі папярэднія гастролі сваёй трупы тут у 1985 годзе праз архіўныя фота, што захаваліся ў сібірскім калектыве.
Пасля гэтай гастрольнай паездкі "купалаўцы" прадоўжаць сезон на роднай сцэне. Ну а тамічы, вядома, пабачылі і некаторыя іншыя спектаклі знакамітага тэатра з яго цяперашняга рэпертуару.
Фота прадастаўлена Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы