У.Тоўсцік. Трыпціх "Салют Перамогі".
У.Ганчарук. "Вясна Перамогі".
Работы былі замоўлены вядомым жывапісцам Уладзіміру Тоўсціку і Уладзіміру Ганчаруку. Днямі наш карэспандэнт меў магчымасць пабачыць завершаныя творы.
Трыпціх народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка мае назву “Салют Перамогі”. Трохчасткавая форма была абрана невыпадкова: яна адпавядае характару архітэктуры. Гэты твор — эмацыянальны аповед пра сённяшні дзень і памяць пра дзень мінулы. На цэнтральным палатне — маладая маці з дзіцем на фоне святочнага салюта. Сярод іншых герояў трыпціха — маладыя людзі і ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Твор сімвалізуе пераемнасць гераічных традыцый і неадольную сілу жыцця.
Карціна Уладзіміра Ганчарука прысвечана 1945 году. Назва — “Вясна Перамогі”. Сюжэт — вяртанне пераможцаў дадому. Гістарычная канкрэтыка спалучаецца ў ім з сімвалічнымі вобразамі. Вясна ў дадзеным выпадку — вобраз метафарычны. Гэта і вясна года Перамогі, і знак вечнага абнаўлення нашай зямлі.
Карціны выкананы паводле спецыяльнай тэхналогіі жывапісу па ляўкасе. І хоць выглядаюць яны як станковыя творы, насамрэч з’яўляюцца манументальным жывапісам. Пабачыць іх у інтэр’ерах музея гледачы змогуць 3 ліпеня.