На экране з’яўляецца знакаміты Адам Мальдзіс. Каментуе прафесар гісторыю пояса па-беларуску. Я адышоў ад экрана з нейкай пільнай справай — і раптам чую ўжо не голас Мальдзіса, але паказваюць яшчэ яго. Пасля Мальдзіс ізноў загучаў. І тут да мяне дайшло: яго беларускамоўны каментарый пераклалі на рускую мову ды агучылі! І гэта яшчэ не ўсё. Па-беларуску гаварыла Ірына Колабава, мая ўніверсітэцкая выкладчыца, сястра нумізмата Валянціна Рабцэвіча. І яе “заглушылі” ды пераклалі… “Беларусь 3”, Міністэрства культуры, “Белвідэацэнтр” — хто ж патлумачыць, які сэнс беларускую мову перакладаць на рускую на беларускім жа тэлеканале?