Алесь СУША, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сёлета будынку музея, які калісьці служыў рэзідэнцыяй партугальскай каралеўскай сям’і, споўнілася 200 гадоў. Прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер напісаў у “Твітары”, што гэта сумны дзень для ўсіх бразільцаў. “Каштоўнасць нашай гісторыі немагчыма ацаніць шкодай, нанесенай будынку, — дадаў прэзідэнт. — Страчаны 200 гадоў працы, даследаванняў і ведаў”.
Здаецца, для нас гэта таксама нагода задумацца. Часам даводзіцца бачыць паблажлівае стаўленне супрацоўнікаў устаноў культуры да супрацьпажарных мерапрыемстваў. Маўляў, мы ж інтэлігенцыя, рамантыкі, навукоўцы... І не дурыце нам галаву сваімі супрацьгазамі ды сістэмамі апавяшчэння. Нашто нам ведаць тэхналогію тушэння пажара, вывучаць планы эвакуацыі і гэтак далей.
Варта памятаць: мы ж не толькі за сябе адказваем! І не толькі перад сабою!