Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Права на земляка, або Чаму пані М. сказала "Не!"
Пра тое, чым славіцца вёска Старыя Васілішкі, чытачам “К” ужо, мабыць, не трэба тлумачыць. 9 снежня там упершыню пабывалі найбліжэйшыя сваякі яе найзнакамітага ўраджэнца Чэслава Нэмэна — ягоная ўдава Малгажата і дачка Наталля, якія ўзялі за прозвішча псеўданім музыканта. Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Веслаў Раманоўскі, які непасрэдна ініцыяваў гэты візіт (а разам з ім — і шыкоўны канцэрт Наталлі Нэмэн з гуртом, пра што мы пісалі ў мінулым нумары), збіраўся зладзіць “сентыментальнае перадкаляднае падарожжа на радзіму”. Аднак атрымалася ўсё трохі іначай...
Мастацкае ткацтва: што здабылі, што згубілі, куды ідзём?
Не так даўно ў Віцебску сабраліся тэарэтыкі і практыкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Наддзвіння і Мінска, каб абмеркаваць сучасны стан ды тэндэнцыі развіцця беларускага мастацкага тэкстылю. У асноўным, гаворка ішла пра тое, што ў дадзеным кірунку складае гонар краіны, а таксама пра лёс і перспектывы габелена, якія выклікаюць у экспертаў найбольшую занепакоенасць. Напрыканцы савецкай эпохі ён, дзякуючы творчым намаганням выдатных мастакоў, першым сярод якіх варта назваць Аляксандра Кішчанку, стаў сапраўдным брэндам Беларусі (хоць слова такога тады яшчэ не ўжывалі). А што ў названай галіне творчасці маем сёння? Не абмінулі ўвагай на сумоўі і іншыя сумежныя спецыялізацыі: батык, лямец, тэкстыльныя аб’екты. Быў закрануты шэраг пытанняў, датычных фарміравання ў Віцебску адметнай школы габелена, падрыхтоўкі кадраў мастакоў-тэкстыльшчыкаў, асэнсавання замежнага досведу, вяртання дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сацыяльнага зместу. Увогуле ж, тэматычны стрыжань “круглага стала” “Сучасны мастацкі тэкстыль: асноўныя праблемы і тэндэнцыі развіцця” можна акрэсліць трыма пытаннямі: якія здабыткі савецкай эпохі мы здолелі захаваць, што згубілі і ў якім напрамку рухаемся. Выказаць свае думкі на гэты конт мы папрасілі трох спецыялістаў, якія не адзін год плённа працуюць у згаданай сферы і ведаюць сітуацыю, так бы мовіць, знутры.
“Бакшыш” на Палессі не просяць
Праблема сувенірнай прадукцыі з мясцовым каларытам у нас настолькі “ўелася ў скуру”, што нават цяжка паверыць: ёсць у свеце мясціны, дзе гэтай індустрыі зашмат. Адпачынак у тых краях немінуча прыводзіць да думкі, што курс на камерцыялізацыю культурнага турызму павінен быць асцярожным.
Нямоднае? Схадзіце на “Харошкі”!
Нярэдка беларусы не шануюць сваю нацыянальную культуру. Як мінімум — ставяцца да яе з насцярожанасцю. Як максімум — нават з пэўнай пагардай. Гэта з’ява, лічу, парадаксальная. Паспрабуйце прыехаць у якую-небудзь каўказскую рэспубліку і выказацца без піетэту пра тамтэйшыя нацыянальныя танцы, спевы ды іншыя звычаі... Прычынай тое, што мясцовыя жыхары паважаюць свае традыцыі, праявы нацыянальнай ідэнтычнасці. І гэтая павага — не толькі на словах, але і на справе.
А калі ўстанова культуры — “спажывец”?
З’яўляючыся безумоўным патрыётам Мінска, скажу, што пакуль у маім рэйтынгу самых прыгожых беларускіх дзяўчат і жанчын Магілёў займае другое месца. У іх прыгажосці я пераканаўся нават нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя прыгажуні кудысьці спяшаюцца, бягуць... Магчыма, прычынай сталася халоднае надвор’е. А мо яны знаходзіліся ў стане цэйтноту, калі трэба паспець ажыццявіць важныя справы за кароткі прамежак часу.
“Градус суперажывання” беларускім танцам
14 снежня ў Мінску ўпершыню прайшоў конкурс беларускіх танцаў “Мяцеліца”, які сабраў амаль 80 удзельнікаў з усёй краіны. Танцавальныя пары былі аматарскімі. Конкурс уяўляў з сябе творчае спаборніцтва непасрэдных носьбітаў нацыянальных традыцый і тых, хто далучыўся да іх зусім нядаўна.
Нацыянальная музычная прэмія: палёт… які?
Клянуся айчынным шоу-бізнесам, ізноў я адправіўся на цырымонію ўзнагароджання Нацыянальнай музычнай прэміяй, каб напісаць пра яе ў найвышэйшай ступені, а выйшла… бадай, як заўсёды. Урэшце, публіка, якая сабралася 16 снежня ў Палацы Рэспублікі, дзе і падводзіліся вынікі 2013-га ў сучаснай беларускай музыцы, і тэлегледачы, каму яшчэ пакажуць мерапрыемства, напэўна, будуць задаволены “карцінкай”, “упакоўкай” шоу: яно і сапраўды з кожным годам становіцца ўсё лепшым, больш “смотрибельным”. Несумненна, хтосьці абавязкова пагодзіцца з вынікамі, хтосьці — не. І ўсё гэта — нармальна. Ды вось, адчуванне свята за кулісамі дзейства ўзнікала спарадычна, калі там з’яўляўся новаспечаны лаўрэат і яго віншавалі — кожны ў меру ўласнай шчырасці. А так артысты давысвятлялі адносіны з арганізатарамі, дзяліліся (ва ўсялякім выпадку, са мной) крыўдамі на іх, асобы ж, набліжаныя да заснавальнікаў праекта (Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і канал “СТБ”), казалі пра далёка не заўжды карэктнае стаўленне саміх музыкантаў. Карацей, пэўнай аналітыкай, асабістымі назіраннямі ды зацемкамі з закулісся я вас і пазнаёмлю.
Пад апекай святога Губерта
У галерэі “Крыга”, што ў Гродне, працуе персанальная выстаўка Андрэя Філіповіча “Гародня святога Губерта”. Экспазіцыя стала адным з найбольш яркіх акцэнтаў у святкаванні Дня святога Губерта.
Каляровая пяшчотнасць
Менавіта трапяткое адчуванне пяшчотнасці застаецца нават ад першага позірку на творы Ягора Батальёнка, якія склалі дзвюхзальную экспазіцыю ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава.
Сакрэты “Вежы”
Варыяцыі на тэму Вавілонскай вежы, а таксама вежу як сімвал горада над Нёманам можна ўбачыць на выстаўцы мастачкі Вікторыі Ільіной у Гродзенскай выставачнай зале. Работы былі створаны цягам мінулага года не толькі ў Беларусі, але і пад час пленэру ў Літве.
“Алібі“ для Бабулі “…за плінтусам”
Мяркуючы па працы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, сталічным крытыкам хутка давядзецца пераязджаць на пастаяннае месца жыхарства — у Віцебск. Бо прэм’еры там ладзяцца ці не хутчэй, чым паспяваеш пасля чарговай даехаць да Мінска. Не прайшло і дзесяці дзён пасля пастаноўкі трагікамедыі “Пахавайце мяне за плінтусам”, як быў прэзентаваны балгарска-беларускі праект “Дом Бернарды Альбы”.
Паралелі з Хамянтоўскай
У Гродзенскай выставачнай зале прайшла першая персанальная выстаўка Наталлі Дораш. Аўтар — журналіст, ветэран народнага фотаклуба “Гродна”, пераможца міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Маэстра абразной гравюры
17 чэрвеня 1927-га мастацтвазнаўца, калекцыянер і бібліёграф, “рыцар графічнага вобраза” Павел Эцінгер, той самы, які цягам сямнаццаці гадоў рэгулярна перапісваўся з Маркам Шагалам, у Расійскім таварыстве сяброў кнігі прачытаў даклад пра беларускіх графікаў, і першае месца аддаў Зіновію Гарбаўцу. Потым у лісце да Эцінгера Гарбавец напіша: “...Толькі дзякуючы Вашаму прызнанню і ацэнцы мяне ўпершыню як мастака-гравёра, я атрымаў шэраг магчымасцей, якія не мелі месца раней”. Наступныя тры гады Гарбавец падтрымліваў сувязь з гэтым цікавым таварыствам — бібліяфільнай арганізацыяй савецкіх кнігалюбаў, куды ўваходзілі такія знакавыя асобы тых гадоў, як У.Адарукаў, Д.Айзенштат, А.Кажабаткін, А.Сідараў, М.Шчаўкуноў, С.Кара-Мурза; дзе рабілі даклады А.Белы, І.Сяльвінскі, Л.Лявонаў, І.Грабар, П.Шчогалеў, Д.Благой. Я бачыў унікальнае выданне таварыства — пушкінскую рэч “Домік у Каломне” з выдатнымі гравюрамі-ілюстрацыямі настаўніка Гарбаўца — Уладзіміра Фаворскага.
Адпачыць з мультфільмам
Уладзімір РАДЗІВІЛАЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, Дзед Мароз на Галоўнай ёлцы краіны
Гратэскі Палачыча
Гродзенская галерэя “У Майстра” адкрыла жыхарам горада брэсцкага майстра гратэску Міраўлада Палачыча ў рамках яго персанальнай выстаўкі пад назвай “Гратэскі”.
На крок бліжэй да “Зоркі...”
Раённы адборачны тур ІІ Рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” мінулым тыднем прайшоў у Касцюковіцкім цэнтры культуры. Шаснаццаць канкурсантаў спаборнічалі ў сямі намінацыях.
Ініцыялы на шкле
На пачатку XVIII стагоддзя на землях Беларусі з’явіліся першыя мануфактуры. Збольшага яны належылі магнатам. Найбуйнейшымі ў той час былі мануфактуры Радзівілаў. Так, у першай палове XVIII стагоддзя з ініцыятывы Ганны Катажыны Радзівіл была адкрыта гута ў Налібоках, за тэхнічны ўзор для якой узялі Дрэздэнскую мануфактуру.
Па версіі маладых прафесіяналаў
У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" — Рэспубліканская выстаўка твораў лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Прэзентуем у рубрыцы — некалькі работ з экспазіцыі аўтарства Алесі Скарабагатай, Арцёма Мядзведзева, Вольгі Мельнік, Аліны Гарохавай і Ксеніі Шэшка, Мікалая Бацяноўскага, Ганны Конанавай, Ганны Русецкай.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»