Артыст і Інтэрнэт

№ 49 (1123) 07.12.2013 - 13.12.2013 г

Віталь АРТЫСТ, саліст гурта “Без білета”

/i/content/pi/cult/457/9664/13-4.jpg

1. З побытавага

Інтэрнэт — рэч інтэрнацыянальная, тэрытарыяльна бязмежная, — таму можна выкарыстоўваць усе яго рэсурсы. Я ж стаўлюся да Сеціва як да сродку сувязі: натуральна, карыстаюся электроннай поштай і ўсімі магчымасцямі міжнародных тэлефонных перамоваў з дапамогай спецыяльных праграм. Навіны ў Інтэрнэце мяне не цікавяць — таму іх не шукаю і не чытаю.

2. З цікавага

Звычайна Інтэрнэт выкарыстоўваю для таго, каб глядзець кліпы, фільмы, слухаць новыя трэкі ды іншае; бывае, праглядаю фотаздымкі з розных краін, дзе хацеў бы падарожнічаць. У асноўным, выходжу ў Сеціва праз смарт-прыстасаванні і таму выкарыстоўваю сэрвісы з імгненным доступам да найцікавейшай для мяне інфармацыі: іTunes і YouTube.

3. З сацыяльнага

Асабіста маёй старонкі ў сацыяльных сетках няма — гэта мяне не цікавіць, і я не лічу такое прадстаўленне сябе неабходным. Але існуюць старонкі “Без білета”, дзе змешчана ўся інфармацыя ў рамках дзейнасці гурта: туды выкладваем фота і відэа са здымак, з канцэртаў і да таго падобнае. Зразумел, таксама ёсць і сайт з аналагічнай інфармацыяй.

4. З працоўнага

Мы зараз ствараем новы альбома і супрацоўнічаем з расійскім хіп-хоп саўнд-прадзюсарам Кірылам Барысавым, вядомым сваімі рэміксамі і супрацай з Noize MC. Разам з ім робім аранжыроўкі нашай музыкі, працуем аддалена: арганізоўваем відэа-канферэнцыі, дзе каардынуем дзеянні, праз файлавыя абменнікі перасылаем адно аднаму напрацоўкі. У такім выпадку, Інтэрнэт “сцірае” межы і дае магчымасці для супрацоўніцтва на адлегласці.

5. З асабістага

А наогул, імкнуся абмяжоўваць сваё карыстанне Інтэрнэтам — седзячы ў ім, з’яўляецца адчуванне, што тупееш. Таму лічу, што вольны час трэба марнаваць не на сядзенне ля манітора, нібы зомбі, а на тое ж чытанне кніг. Я ўсім жадаю больш часу праводзіць у рэальным свеце з рэальнымі людзьмі і не паддавацца магнетызму экранаў.