Мір Русецкага: такім замак не бачылі

№ 29 (1103) 20.07.2013 - 27.07.2013 г

Выстаўка твораў Русецкага падрыхтавана музеем “Замкавы комплекс “Мір” сумесна з бібліятэкай Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх.

/i/content/pi/cult/436/9057/1-4.jpeg

К.Русецкі. "Навагрудак".

Альбом малюнкаў быў створаны пераважна пад час падарожжаў Канута Русецкага па Наваградчыне ў сярэдзіне ХІХ ст.

/i/content/pi/cult/436/9057/1-11.jpeg

К.Русецкі. "Мірскі замак".

Альбом уяўляе з сябе калекцыю графічных і акварэльных малюнкаў. Значная іх частка была створана мастаком пад час падарожжа праз Наваградак, Нясвіж, Сноў і Мір у 1844 г. Альбом Канута Русецкага цікавы як мастацкі погляд тагачаснага віленскага творцы на Наваградчыну ды Віленшчыну праз прызму ягонай уласнай ідэнтычнасці, мастацкіх густаў і таленту.