Песні маёй вёскі

№ 27 (1101) 06.07.2013 - 13.07.2013 г

На базе Падгальскага сельскага дома культуры прайшла этна-фольк-прэзентацыя калектываў Ельскага раёна. На мерапрыемства з’ехаліся лепшыя гурты Казлоўскага СКНТ, Старавысокаўскага цэнтра культуры і дасугу, Валаўскага ЦНТ, Княжаборскага сельскага клуба-бібліятэкі, Санюкоўскага і Бабруйкаўскага сельскіх клубаў, Засінцаўскага СДК.

Кожны выконваў песні сваёй мясцовасці. Працавалі выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ды праводзіліся адпаведныя майстар-класы — самабытныя і арыгінальныя.

/i/content/pi/cult/434/9023/1-1.jpeg

Выканаўца прыпевак Марына Шчарбакова арганізавала сапраўдны марафон прыпевачніц. Эстафету падхапіў зборны ансамбль гарманістаў. А прэзентаваліся яшчэ і шматлікія гульнёвыя праграмы.

Па меркаванні начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ельскага райвыканкама Валерыя Гейхмана, такія прэзентацыі варта ладзіць штогод, кожны раз змяняючы месца правядзення.

Людміла МАЛЮК, рэжысёр Ельскага раённага метадычнага цэнтра