Усе — пераможцы!

№ 22 (1045) 02.06.2012 - 08.06.2012 г

Ліда: акцэнт на здароўе!

/i/content/pi/cult/380/7480/1-6.jpegУ шосты раз прайшла Рэспубліканская галіновая спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва

Два гады таму ў Лідзе на месцы вялікай пусткі, дзе знаходзіўся рэчавы рынак, /i/content/pi/cult/380/7480/1-8.jpegфактычна ў чыстым полі, за пяць месяцаў быў узведзены спартыўны комплекс "Алімпія". Стадыён прызначаны для заняткаў лёгкай атлетыкай і футболам, а ўніверсальная зала - для тых відаў спорту, якімі больш зручней займацца пад дахам. За два гады "Алімпія" набыла добрую славу і стала спартыўным цэнтрам Гродзеншчыны. Звыклыя для "Алімпіі" і мерапрыемствы рэспубліканскага маштабу. Вось і ў мінулыя суботу ды нядзелю Ліда, а значыць - "Алімпія", прымала VІ Рэспубліканскую галіновую спартакіяду работнікаў культуры і мастацтва.

У ёй прынялі ўдзел каманды ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў, а таксама супрацоўнікі адпаведнага ўпраўлення Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і зборная рэспубліканскіх арганізацый культуры. Удзельнікі Спартакіяды змагаліся за прызы Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, галіновага прафсаюза.

/i/content/pi/cult/380/7480/1-7.jpegНа Спартакіядзе адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе, лёгкаатлетычным кросе, /i/content/pi/cult/380/7480/1-5.jpegвалейболе, перацягванні каната, гіравым спорце, настольным тэнісе і дартсе. Спартсменам і гледачам пашчасціла з надвор'ем: ні дождж, ні хмары не сапсавалі настрою - сапраўдны стандарт спартакіяды ў фармаце open air. На спаборніцтвах такога роду, як і ўвогуле ў аматарскім спорце, галоўнае - не вынікі, не паказчыкі, якія ўсё адно не могуць раўняцца са спортам прафесійным, але атмасфера свята і ўмацаванне духу карпаратыўнасці. У дадзеным выпадку - усталяванне сяброўскіх сувязей паміж калектывамі арганізацый сферы культуры.

І свята - атрымалася. Парупіліся пра гэта найперш гаспадары, гарадскія ўлады Ліды. Сярод іншага, яны арганізавалі выступленні самадзейных артыстаў на стадыёне пад час адкрыцця спаборніцтваў. Вялікі святочны канцэрт, прысвечаны Спартакіядзе, адбыўся тым жа днём у гарадскім Палацы культуры.

Адкрываў Спартакіяду міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. У сваім слове, звернутай да ўдзельнікаў і гасцей спартыўнага свята, ён адзначыў важнасць пашырэння здаровага ладу жыцця і ўзаемасувязі здароўя фізічнага і духоўнага. На спартакіядзе няма пераможаных - усе пераможцы, бо абралі правільныя жыццёвыя арыенціры. Міністр пажадаў удзельнікам поспехаў у працы і спорце. Таксама віталі спартсменаў прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, галіновай прафсаюзнай арганізацыі, мясцовых улад.

Што да вынікаў, дык першае месца гэтым разам - за Гомельшчынай. На другім - зборная
рэспубліканскіх арганізацый культуры. На трэцім - Магілёўшчына.

наш спецыяльны карэспандэнт

Мінск - Ліда - Мінск

На здымках: удзельнікі Рэспубліканскай галіновай спартакіяды.

Фота аўтара

 

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"