Па вуліцах з “…Дыетай”

№ 32 (952) 07.08.2010 - 13.08.2010 г

Музычны гурт “Рацыянальная дыета” на чале з членам Беларускага саюза кампазітараў Вольгай Падгайскай падрыхтаваў вулічны спектакль па матывах твораў Данііла Хармса — разам з брэсцкімі акцёрамі, адзін з якіх аказаўся знешне вельмі падобным на самога Д.Хармса.

/i/content/pi/cult/281/4442/Clip_24.jpgЗ гэтай відовішчнай музычна-паэтычнай "інсталяцыяй" (слова "перформанс" Вольга не любіць) маладыя творцы выступілі не толькі ў Мінску, але і выправіліся на гастролі - у Польшчу і Францыю. Прэм'ера адбылася ў дворыку сталічнага Палаца мастацтва. Гледачы сядзелі на месцы колішняга фантана, удзельнікі ж спектакля разгортвалі сваю тэатралізаваную дзею вакол іх. Сярод публікі было шмат музычных мэтраў, якія ўспрынялі гэткі авангардны паказ працягам традыцый "Варшаўскай восені" ды іншых сусветна вядомых фестываляў сучаснай музыкі і, шырэй, мастацтва. Гадзіна праляцела незаўважна. Пэўна, "не заўважылі" яе і самі ўдзельнікі праекта, бо многае ў ім было заснавана на імправізацыйнасці, раскаванай/i/content/pi/cult/281/4442/Clip_25.jpg "сутворчасці". Падобныя музычна-паэтычна-тэатралізаваныя дзеі "Рацыянальная дыета" ладзіла і раней. Але - у звыклых канцэртна-тэатральных залах. Сёлета ж само надвор'е спрыяла "выхаду ў народ". Моладзь была ў захапленні ад пачутага і ўбачанага. А кампазітары старэйшага ўзросту задумаліся: чаму б не праводзіць у такіх "пленэрных" умовах канцэрты камернай музыкі? Нават раяль не давядзецца хаваць "у кустах", бо безліч сучасных твораў напісана для самых незвычайных складаў, але прынцыпова без фартэпіяна. Тым жа вершам Д.Хармса, як аказалася, цудоўна імпануе спалучэнне саксафона-сапрана, акардэона і ўдарных.

На здымках: гурт "Рацыянальная дыета".

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"