Адзін з доказаў таго, што "Славянскі базар..." мае выдатную станоўчую дынаміку - гэта і наяўнасць у яго структуры тэатральнай і кінапраграмы.
У адзін з фестывальных дзён у віцебскім Доме кіно адбудзецца прэм'ера расійска-ўкраінскай карціны рэжысёра-пастаноўшчыка Уладзіміра Лерта "Адарванне", дзе мне давялося выканаць адну з роляў. Фільм - аўтарскі, некамерцыйны, зняты паводле фантастычнай аповесці Андрэя Саламатава. Стужка распавядае пра лёс чалавека, які сутыкаецца з крахам звыклага жыцця... Шчыра кажучы, сам яшчэ не бачыў гэты фільм, але ад здымак атрымаў творчую асалоду, таму вельмі рады, што "Адарванне" пабачаць на прэстыжным "Славянскім базары ў Віцебску".