Адным з яе пунктаў прадугледжваліся кантакты паміж літоўскімі і беларускімі сцэнамі, абмен тэатральнымі пастаноўкамі.
І вось на наступным тыдні ў Мінск завітае Літоўскі нацыянальны драматычны тэатр. Яго акцёры на сцэне Купалаўскага тэатра 12 чэрвеня пакажуць мюзікл "Чалавек з Ламанчы" Дэйла Васэрмана, Джо Дарыёна і Мітча Лі па матывах знакамітага рамана Мігеля Сервантэса. А наступным днём, 13 чэрвеня, - пастаноўку трагікамедыі "Чорная ўдава" па п'есе знанага сучаснага нямецкага кінарэжысёра Райнера Фасбіндэра. Прыхільнікі тэатральнага мастацтва змогуць убачыць на сцэне вядучых літоўскіх акцёраў розных пакаленняў.
А ўжо ў верасні, на пачатку наступнага тэатральнага сезона, з візітам у адказ у Вільнюс выправяцца і нашы акцёры. Як распавялі "К" у Літаратурнай частцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, беларусы прадставяць літоўскім тэатралам "Пінскую шляхту" В.І. Дуніна-Марцінкевіча і "Translations" Б.Фрыла.