А па ініцыятыве кіраўніцтва Міністэрства культуры супрацоўнікі яго цэнтральнага апарата прымаюць удзел у Рэспубліканскім суботніку на канкрэтным гістарычным аб'екце - замкавым комплексе "Мір". Замак, як вядома, з'яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе "К" намеснік дырэктара гэтай установы па фондавай рабоце і рэстаўрацыі Сяргей Баслык, у Рэспубліканскім суботніку ля мірскіх муроў бяруць удзел, натуральна, і музейныя работнікі філіяла. А спраў на замкавым комплексе хапае: добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, прыборка мансарды Паўднёвага корпуса, догляд за газонамі і кустоўем...