Пад эгідай адказнасці

№ 33 (901) 15.08.2009 - 21.08.2009 г

14 жніўня ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася фотавыстаўка “Крокі насустрач” з нагоды Міжнароднага дня бяздомных жывёл.

У экспазіцыі прадстаўлена 45 работ 17 фатографаў, як прафесіяналаў, так і аматараў, з розных куткоў Беларусі, сярод якіх - Уладзімір Батурля, Арцём Якуцэвіч, Віктар Байкоўскі, Пётр Віннічык і іншыя.

А ўжо заўтра Грамадскае аб'яднанне абароны жывёл "Эгіда" ладзіць у парку Чалюскінцаў мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня бяздомных жывёл.

На думку арганізатараў, акцыя яшчэ раз нагадае мінчанам, што "мы ў адказе за тых, каго прыручылі".

У межах мерапрыемства жыхары горада змогуць знайсці для сябе гадаванца сярод бяздомных і згубленых жывёл.