На ўспамін пра Коласа

№ 33 (901) 15.08.2009 - 21.08.2009 г

13 жніўня, у дзень смерці Якуба Коласа, а 15 гадзіне на сталічных Вайсковых могілках адбыўся памінальны мітынг і ўскладанне кветак да помніка Песняра.

 Як расказала "К" намеснік дырэктара па навуцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Галіна Зайцава, гэтае мерапрыемства - традыцыйнае для музейных работнікаў. Кожны год у гэты дзень супрацоўнікі музея, якому, дарэчы, сёлета 4 снежня споўніцца 50 гадоў, прыходзяць ушанаваць памяць вялікага сына беларускага народа на Вайсковыя могілкі.

Удзел у памінальным мітынгу прынялі пісьменнікі - землякі класіка беларускай літаратуры, якія прачыталі свае творы, прысвечаныя Якубу Коласу, родныя Песняра, а таксама навукоўцы і супрацоўнікі музеяў горада Мінска.