"Казка пра тое, як жыла-была апошняя Мушка" выканана ў рарытэтнай анімацыйнай тэхніцы перакладкі вядомым беларускім аніматарам Уладзімірам Пяткевічам і яго творчай групай: мастаком-пастаноўшчыкам Ганнай Емяльянавай, аператарам Аляксандрам Бецевым, кампазітарам Віктарам Капыцькам. У агучванні мультфільма прымаў удзел вядомы беларускі акцёр Аляксандр Ткачонак. Сімвалічная і філасофская гісторыя пра жыццё доўжыцца амаль 17 хвілін і, па меркаванні стваральнікаў, павінна быць цікавай як дарослай, так і маладой аўдыторыі. Як мяркуюць яе стваральнікі, хутчэй за ўсё, новую беларускую анімацыю першымі пабачаць замежныя гледачы на міжнародных фестывалях.
Ул. інф.